Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Нарач

Танк Максим

Шрифт:

Рыбак

Не, сынку! Я тут ад усходу Пераважу вартаўнікоў. А сёння, як на безгалоўе, Наехала паліцыі, паноў, — Ператрасаюць глуш сасновую. Работы шмат, а зарабіць на соль Не зараблю, яй-богу!

Грышка

Гаворыш, што ля нарачанскіх сёл Абстаўлены паліцыяй дарогі?

Рыбак

Эт, кажуць людзі! Чуткі з поля, з лесу прыпаўзлі, А тут азёры іх расплёскалі Па жвіры, — Нібыта нашы людзі Ад паліцыі ўцяклі… Ты, можа, чуў, Аж з-пад сівога Свіру? А ты адкуль сам будзеш, а?

Грышка

Я — дальні…

Рыбак

Так… Я перавёз бы… Відаць, што ты змарыўся…

Грышка

Ну
што ж, пайду.
Бывай!

Рыбак

З богам! Ідзі праз лес, Мо і ўдасца як табе пралезці… Ды, паслухай… Балаты мінай! Засадатам. За кожнага з вас Стражнікі даюць сярэбранікаў Дзвесце!..

Стражнік

Ты з некім гаварыў? З суседам? Гаварыў пра пашу? Чаго ён поўзае у будні дзень?

Рыбак

Гэта, пан, чалавек свой быў, З вёскі нашай…

7

Прахор

Пуста кругом. Шумяць трыснікі, Цугам цягнуцца хмары. Толькі боль не сціхае ў грудзях, Быццам вогнішча, дыхае жарам. Як і чым гэты жар пагасіць? Ветрам век не астудзіш, Крывёй не зальеш, Хіба сіняю хваляй, Што вабіць мяне у бязмеж… Нарач, Нарач! Родны бераг імглою заслала. Там вёска, Там хата, сям'я… Сінія хмары Плывуць насустрач валам. I ўздымаюцца хвалі вышэй, Серабраныя і залатыя. Вось адна дапаўзла да грудзей, Абняла рукой чулай за шыю. Прамільгнуў белай кагаркі цень над вадой. — Таварышы, разам цягніце, за мной, Невад, напоўнены рыбай, хутчэй! Хвалі ўздымаюцца справа і злева, Быццам раллі алавяныя скібы. Прахор ідзе ўсё далей і далей. I здаецца яму, Што цягне ён невад — Цяжкі, поўны сярэбранай рыбы. А перад ім уздымаецца вал. На дне за карчы зачапіліся ногі. Хваля, як з горных вяршыняў абвал, Загарадзіла дарогу, Падняла рыбака, Ўскалыхнула… — Памажэце дамоў дабрацца! Блізка кнігаўка крыкнула і прамільгнула, Ды неба Вячэрняй зарой Пачало загарацца.

Частка сёмая

І

«Я пайду па ранніх росах, Па сцяжынках адгалосаў Асцярожненька збяру Залацістую зару. Пералескі, нівы, пейце! Дзень іграе на жалейцы, На трубе ды на ражку, На зялёным лазняку. Зрэбны пояс туга, туга, У руках даўгая пуга. Нарачанскі сіні край, Гэй, на паству выганяй!» Доўга пастыр на трубе Пералівае зару. Скрыпам гамоняць вароты, асверы. Статак ляніва, павольна Ідзе пад гару Выганам выбітым, шэрым. Толькі ўсё дрэмле яшчэ Бор нарачанскі густы. Неба, як наквець на самазялёнцы. Цягнецца з хат, Нібы з прасніцаў, Столкамі пачасся дым, Перавіваецца з сонцам. «Сінню вочы напіліся. Хай наш горкі хлеб ад гірсы, — Мы пяём пад шопат хваль Пра далёкі край Трансвааль. Абняло быллё акопы, Толькі песні не ахопіць — І сягоння сум глухі Б'е, як хваля ў берагі. Гора торбай з плеч звісае, Гора ў лапці абувае, Пяе песні аб вясне, Аб свабоднай старане. Эх, праз поле, поле, гоні Толькі часам рэха звоніць, Гоніць вецер галасы — Коціць пацеркі расы». Пуста на выгане зноў. Змоўкла труба, не гучыць, Толькі звініць яе рэха між соснаў. Голас чуваць маладзіц: Гутараць мо, ідучы, Пра свае справы і кросны. Дзятламі ў косы дзяўбуць Наперабой малаткі Недзе між стрэх саламяных, іржавых. А на зялёных лугах Звонка сцябачкі, брускі Загаманілі ў травах. Вымыўся дзень у расе, Выцер яго ручніком Вецер, напоены кветкамі, свежы, Толькі вузкія шнуры, Толькі палосы кругом. Межы, праклятыя межы! «Поле — даль за чыстым полем, Край — над краем хмараў болей, Бор — за ім сасоначкі, Даль — за ёй дарожанькі, Гэй, з бяды не гніся, браце! Лепш бярыся з ёй змагацца, Карак холены скруціць Або ў Нарачы ўтапіць, Можа, мала гнуўся горбам Ці шкада жабрачай торбы, Лапці-хадакі змяняць На жалезнага каня, Надыван
палёў шырэйшы,
На пшанічны сноп цяжэйшы, I на песні, і на смех, I на сонца новых стрэх?!» Вецер калыша траву. Мокры, густы мурог, Польны званочнік, ваўчыца, як воўна, Дзяцельнік белы як снег, Мята і чартапалох Сцелецца косамі роўна. — Гой, гэй! На бераг хутчэй! — З прыстані нехта крычыць, Быццам заспалае возера будзіць. Коціцца травамі шум… — Мо трэба там памагчы? — З поля збягаюцца людзі. Змоўкла на міг сенажаць. I загарэлася сталь Косаў на плечах пахіленых, шэрых. Беглі усе нацянькі. Збуджаным рокатам хваль Клікала Нарач: Набера-а-аг!..

2

Грышка

Зноў я на старых слядах. Чуваць скрыпяць вароты і асверы. Мо прабяруся ў вёску па кустах. Пустуюць хаты. Недзе ўсе на сенажаці. Мо і Сымон паплёўся на пакосы Ці майструе каля невадоў…

Архіп

Грышка! А ты, браток, адкуль?

Грышка

Я ад пагоні ледзь уцёк. Да вас прыйшоў, Ратуючыся ад вартаўнікоў. Скажы, каб хто прыйшоў пад вечар. Я пачакаю у Сымонавым таку. Ды глядзі не гавары на вецер, Што бачыў тут мяне… Бяда вось толькі, што учора I сёння раніцай імглістай Арцелі не знайшлі Прахора, З пустымі лодкамі вярнуліся у прыстань, Ты што на гэта скажаш? Наберазе, ці чуеш, нейкі гоман?.. Даведайся!

З

Солтыс

Браткі, лепш бы разысціся! Збірацца забаронена! Ато ад пратаколаў не адкараскаешся век. Ды цішэй! Без шуму, без гоману! Чаго не бачылі? — ўтапіўся чалавек…

Першы рыбак

Мо нехта з нашых. Рызман — на лаце лата… Кашуля наша зрэбная ў яго.

Другі рыбак

Гэта не з дачнікаў, а нехта з нашых…

Солтыс

Пагнаўяго тапіцца нейкі чорт I замяшаць такую кашу!

Трэці рыбак

Перавярнеце тварам!

Архіп

Не можа быць!.. Прахор?!.

Усе

Прахор…

Солтыс

Браткі, лепш не чапайце, не закон! Яшчэ за гэта ад паліцыі нам будзе. Відаць, ранены ды яшчэ I арыштованы мо ён… На плечы рыбакоў Лягло цяжкое гора, Лягло на нівы батракоў, На межы, на палосы, на азёры. Асцярожна палажылі на сярмягу труп. — Эх, у нядобры час рыбак гаротны Загінуў, у нядобрую пару Пакінуў нас, — Шэпчуць бабы пра ўдаву, сіротаў… Заплакаў нехта ўголас. З далі падняў рой каласоў На полі вецер свежы. Памалу рыбака панеслі на плячах Праз жытнія палі, праз межы. Выган. Сустрэлі дзеці-пастухі. — Бацысу твайго нясуць, Дзямідка!.. Стаіць малы хлапчук, Якпугаўё, сухі. Натоўп, дарога — дзве сухія віткі. Глядзіць хлапчук. Далёка па-над борам цёмным Града высокіх хмар заснула. Здаецца, луста хлеба ў торбе Цяжэйшай стала, плечы муліць. Бацька… Мо затрымаць натоўп і крыкнуць? Але натоўп схаваўся за гарой, Як хмара градавая, згасіўшы сонца, знікнуў… Стаіць пастух, А вочы наліваюцца імглой…

4

Грышка

Цяпер нам каб дзён пару адпачыць. Пасля маглі б пакінуць гэты край азёрны I перабрацца праз заставы уначы На Крывічы Ці на Заворнач.

Тацяна

Пашто, скажы, табе рызыкаваць, Пашто зноў без пары галовы класці? Цябе і так ужо магло спаткаць Такое, як Прахора, шчасце. Мо лепш было б табе перачакаць У нас, пакуль не пацішэе.

Грышка

Усё ж адгэтуль трэба мне ісці, У іншым месцы полымя раздзьмухаць.

Тацяна

Лепш пачакай, пакуль ты не загоіш Глыбокіх ран…

Грышка

Здаецца, нехта ходзіць каля хаты…

Тацяна

Сюды ніхто не прыйдзе ў позні час такі. Відаць, ідуць змяняць начную варту На бераг нарачанскі рыбакі.
Поделиться с друзьями: