Ні галасоў, ні гомануЎ нахлынуўшым тумане.Ля возера БаторынаСядзіць адна Тацяна.Даўно паснулі вуліцы,I толькі адгалосыЯшчэ дзе-недзе чуюццаАсвераў і калёсаў.Зара ў трысці хаваецца,Мігціць Шлях Млечны зораў.Дзяўчына прыслухаецца,Што возера гаворыць,А хвалі пераліўныяПяшчотна з трыснікаміШапочуць казкі дзіўныяI гойдаюць чаўнамі.А месяц пераломаныТо вынырне з туману,То выплыве з БаторынаКаля чаўна Тацяны.
Грышка
Прыйшлі, ці доўга нас чакала?Сход зацягнуўся дапазна.Што
ж, кагарка, не сумавалаНад Мястрам-возерам адна?
Тацяна
Дамоў ісці была гатова,На кірмашы пакінуць вас… —А вочы зорацца з-пад броваў,Як золак у вясновы час.
Прахор
Ну, хлопцы, ўдаль па хвалях сініх,Каб дома быць нам да зары.А ты, арол, глядзі — дзяўчыныУ рыбакоў не забяры!I пырснуў смех з блакітнай хваляй,Аж зашумелі трыснікі.На першых лодках рыбакіПра Нарач песню заспявалі.I паплыло па хвалях рэхаТуды, дзе цёмны бор стаяў,Дзе летнім сном драмалі стрэхі…Эх, песня родная мая!
6
Трэба вёсламі ударыць, —Зноў Прахор гаворыць.Лодкі выплылі на Нарач,Бы на сіне мора.Лес над берагам прачнуўся,Песню паўтарае…«Паляцелі белы гусіДы з чужога краю…»
Грышка
Слухай, сэрцамаё, шчыраЯ цябе кахаю,А ты вечна, быццам вырай,Ад мяне ўцякаеш.Ціха кагарка паўноччуПесню абарвала,За шаўковай хусткай вочыЗорныя схавала.— Я даўно цябе кахаю, —У адказ дзяўчына,Ці мо прашаптала хваля,Грышка вёслы кінуў.— Што ж там песню абарвалі? —Зноў Прахор гаворыць.Паняслася песня хваляй,Хваляй па азёрах.Уздымецца высокаНедзе над барамі,Рэе-кружыць, нібы сокалПа-над трыснікамі,На прасторах БеларусіДолі след шукае…«Вы пастойце, белы гусі,Я вас запытаю…»
Частка пятая
І
На пабярэжжы азёрным, зялёнымПавырасталі палацы магнатаў,Воддаль чарнеюць вузкія загоны,I валуны, і рыбацкія хаты.Неба заслала блакітам шырокімНаднарачанскія нівы і вёскі,Ціхі магільнік, крыж адзінокіКаля пахіленай ветрам бярозкі.Людзі жывуць у палацах ліхія, —Хлеба ў іх досыць, і хлеб без мякіны —Глыбака ўгрызліся ў нашу краіну,П'яўкамі смокчучы сокі жывыя.Толькі гаруе ўвесь бераг рыбацкі:Рукі крывавым пакрытыя потам,Твары абмыты слязамі сіротаў,Плечы намулены лямкай батрацкай.Нават і песні там іншыя, неякЗвоняць яны сіратліва над полем,Пераліваюцца скаргай жалеек,Сумам прадвечным па шчасці, па волі.
2
Выйшлі ўсе разам.Праз межы, праз полеЗ вёсламі моўчкі арцелі ішлі.З берага кагаркіРаптам ўзняліся,Зніклі ўдалі.Выплылі лодкі.— Смела ў дарогу!— Шчаслівы палоў!— Помніце — хлеба няма ўжо!..Хваляў шум.Звон галасоў.З Нарачы выплыла сонца.Лодкі да сонца плылі.Біліся хвалі аб вёслы,Пеніліся і гулі.Дзеці, жанчыны, старыяIСёння на бераг прыйшліЗ віламі, з пешнямі.Сталі, чакаюць, каліНовыя выплывуць лодкі.— Што, усё яшчэ не відаць?— Мо толькі выплыве вёска адна?..Нарач шуміць.Пільна угледзеўсяЎ гатаўскі бераг Сымон,У бераг далёкі.Пеніцца сонца, і хваль перазвон.— Кагаркі, можа?..— Не, лодкі!— Бачыце, бачыце! — бераг ажыў.Радасна бліснулі вочы,Быццам іх сонца прамень запаліў.Люблю твае, Нарач, затокі і тоні,Як вецер густыя туманы
развесіць.Ці снежная пена на хвалях зазвоніць,Цалуючы зоры, калышучы месяц.Люблю, калі ў сонцы гарыш пазалотай,Раскінуўшы сінія хваляў палотны,Калі ў непагоду сумуеш маркотнаЗ рыбацкаю песняй, з зялёным чаротам.Люблю твае буры, твае навальніцы.Ў іх чую, бы ў песнях, жыццё маладое.I хочацца блізка грудзьмі прытуліццаДа чорных ад гневу кіпучых прыбояў.
З
Як навальніцаю, хмараю шэрайЛодкі плывуць рыбакоў.Бурна шуміць нарачанскі ўвесь бераг IГулам людскіх галасоў.— Рана сягоння прачнуліся, гады!— Бачыш, ляціць вартаўнік!— Трэба было б яго пешняй пагладзіць,Лодку загнаўшы ў трыснік. —Чуюцца знекуль ізноў адгалосы:— Эх, закіпела ўдалі!— Вернуцца сёння паны без калошаў!— Вёслы ў работу пайшлі!З вёскі, ў сярмязе расхрыстанай, шэрай,Быццам варона, ляцеўПолем, пасевамі солтыс Цяцера.— Рыбы, відаць, захацеў?!— Што, пане солтыс, чаго пан прыпёрся?— Кажаш, паліцыі шмат?..I галасы, быццам жнівам калоссе,Зрэзаў нахлынуўшы град.Толькі чуваць, як калышацца шумнаВозера каля чаўноў.— Бачыш, ідуцьярыною, праз гумны…— Будзе з паўсотні крукоў.
Стражнік
Хто вас тут склікаў?
Сымон
Ніхто. Прыйшлі самі.
Стражнік
Слухайце ж, рыбакі!Пешні кідайце, пакуль яшчэ з ваміНе загаварылі штыкі.
Сымон
Ты не гразі нам. Яшчэ ты замолад.Што нас пужаеш штыком?Мы ужо бачылі здзекі і голадПад акупанцкім ярмом.Хочаш — страляй у мяне, у старога!Хай мяне зломе віхор.Толькі вам, каты, я гэту дарогуЗагараджу да азёр.
Грышка
Не, не табе, стары, з імі спрачацца,Лезці грудзямі на іх.Хопіць з навалаю лютай змагаццаСілы у нас маладых.
Рыбачка
Хлеб адабралі ў галодных сіротаў.Чым мы накормім дзяцей?Досыць ужо бедавалі гаротна.Што ж, пан, страляй жа хутчэй!I пахіснулася мора людское,Рынулі ў бой рыбакі,Рынулі грозным, кіпучым прыбоемНа акупантаў штыкі.
4
Спяваюць дзяўчаты,І ў лесе сасоннік,На прызбе пад хатайІм ўторыць гармонік.Праз межы, загоны,Вясковыя стрэхіПлыве з перазвонамВясновае рэха.
Тацяна
Сум грудзі сціскае.Цябе, мой каханы,I позна, і ранаПаны ўжо шукаюць.
Грышка
Тут сочаць за намі,Я сам гэта чую,Начамі і дняміНас нехта пільнуе.Адно толькі горай,Што раніцай сіняйЦябе і азёрыМне трэба пакінуць.Я зроднены з тымі,Што век жывуць працай,Што ўсталі стальныміРадамі змагацца.I дзе, я не знаю,Сустрэну світанне,Якое устанеЎжо хутка над краем.Ды толькі я веру,Што дзень вызваленняНа Нарачы берагПрыйду я сустрэнуць.
5
Грышка
Ты не заснуў, Прахор?Доўгая ноч…Нам бы пагутарыць варта.Нешта шкада пакідаць мнеНарач, і вёску, і бор.
Прахор
Нешта скуголяць сабакі.Вецер на сена залазіць,Рве з узгалоўя пласты,Спаць не дае.Можа, так на непагоду.Чуеш, як шчытам калоціцьI завывае, як воўк?..Рана збіраешся выйсці?