Прыйшлі усе вёскі, —Аж хата, здаецца, трашчала.Пра хлеб, пра палоў гаварыліБаторынскія рыбакі,Ды бабы ў куткуНеспакойна аб нечым шапталі;Ціха спрачаліся дзеціНа згорбленай печы,Дзелячы з ранніх зажынакЗ асцём куракі.— Як там у вас сенажаць?— Травы спаліла — так суха…— Цяжка пражыць.— Шнуры не шырэй якдалонь.— Трэба далей хвалі МястраI Нарачы рухаць…Моўкнуць на міг галасы.Звоняць дакучліва мухі.Хрысцяцца бабы,I цепліцца свечак агонь.З чорных, старых абразоўНадлавай звісае вясёлкайВышыты, пэўна, дзявочымі дняміРучнік.Аўдамавіне,У зрэбнай кашулі, у новай,Спіць гаспадарНа сярэбраных стужках сасновых.Нават яго не разбудзяцьНі слёзы,Ні
Нарач,Ні крык…— …А ў якую ж ты дарожанькуАдыходзіш ад нас, родненькі?А куды ж ты па-святочнаму,Прахор-голуб, выбіраешся?Адной сцежкай цябе выправім, —Ды адкуль, скажы, спаткаць цябе?Ці ад берага азёрнага?Можа, ў полі, з поля чыстага?Можа, летам летнім вечарам,Як зары цвет асыпаецца?Ці вясной, калі зязюленькаЗакувае яснай раніцай?..— Эх, баба!Жыццё прагалосіць, праплача.Слязьмі не паможаш! —Чуваць па кутках галасы.— Ад лютай напасціНам трэ бараніцца іначай,Не гэтым галошаннем сіратI плачам…— Праз пару гадкоўПамагаць будзе сын…А поп не згадзіўся ісці.Без грошай не хоча маліцца.Кажа, бунтаўшчыка мне нязручнаХаваць.— Адкуль у нас грошы!Страха, быццам сіта, свіціцца.Жывой крупіныНе вылавіш лыжкаю ў місцы.I так яшчэЯк гаспадарыць будзе ўдава?— Без пацер зямля на вайне нас прымеСейбіта і рыбака свайго.Памоліцца НарачХвалямі ў час буры сівымі,Успомніць калоссеАратагаімя… —Шопат ліеццаЦяжкой, алавянай тугой.— Што ж пайшоў ад нас дарогайневядомаю,Што пакінуў нам, сіротамбеспрытульным,Слёз гаручых тоні цёмныя, азёрныя,Падвалокі, як з палову, гора поўныя?Паплывуць чаўны рыбацкія, як некалі,Толькі наш адзін на жвіры застанецца,Не пацешаць нас ніколі птушкі з выраю,Не пачуем болей слова твайго шчырага,Не пасвеціць на нас сонейка гарачае,Не павеюць ветры рыбныя, азёрныя…Будзем рана мы хадзіць зарой па беразе,Рыбака свайго, аратага шукаючы,Заімгляцца нашы вочы, быццам восенню,На азёры, на палосы паглядаючы…— Хай не бядуе;Блізкія, суседзі памогуць…— Не заракайся астрогуI торбы жабрацкай насіць.З улову заўсёдыЧастку Прахораву могуцьУзяць удава і Тацяна —Для бацькі старога.Не будуць сіротыЛаскіпанскай прасіць!..— …Ды устань, падыміся, паглядзі ты,наш родненькі,Колькі ў хаце людзей назбіралася!Як не ў беднага,а ў багатага на вяселейка.Толькі ўсе маўчаць, не пяе ніхтоі не цешыцца.Хату новую, габляваную далі табе,Вокны новыя, страха шчыльная,сасновая.Не пальецца дождж шэрай восенню,Не падзьме ў парог вецер снежнымізавеямі!..Усе ў задуме цяжкойАпусцілі галовы,А шмат хто выйшаў з хаты,Насунуўшы шапку на лоб.Жвірам распаленымСекла кожнае слова,Секла па тварах рыбацкіхДажджом сталёвым.Гора, здавалася,Хату,I вёску,I Нарач перарасло…— …Дык чаму ж закрыў дачасна сваевочы ты?Хоць яшчэ раз глянь, Прахор, мойсокал!Хоць адно пакінь сіротам слова цёплае!Хоць скажы-парадзь, як жыць намбеспрытульным?Паглядзі, — прыйшлі блізкія і знаёмыя,Нарачанцы, мястраўцы, баторынцы.Папрасі іх, каб за дзетак заступіліся,Каб глуміцца не далі над імі, беднымі.Папрасі, каб наша гора палыновае,Нашу крыўду, слязьмі горкімі абмытую,Вятры жоўтымі лістамі не завеялі,Каб яны яе адпомсціць не забыліся!..Дрогнулі сцены ў хаце,Быццам ударылі крыгі.— Не, не забудзем!— Адпомсцім! Чуеце, рыбакі?!Труну панеслі мужчыны,Узняўшы на плечы, праз выган…Плакалі над памежкамКагаркі і кулікі.
6
Курган на курганеI крушні сівога камення,Ды, рукі узняўшы,Застылі крыжы.Высяцца цяглыя сосны,Раскінуўшы змрочныя ценіНад тымі, што болей не ўстануць,Не вернуцца жыць.Памалу з магільнікаРазыходзяцца людзі.Слязамі не збудзішЗаснуўшых магіл!Паліць гарачае сонца,I вецер яго не астудзіць.Гараць на усходзеЧырвоныя хмараў стагі.Ідуць рыбакі,пахаваўшы Прахора,Настрэчу буры,Буры, якаяужоАбняла паўкраіны.Дзьме, наганяючыЦені, чорныя хмары вецер,Падае сонца у возераЛістам сарваным з асіны.Гулка грыміць громНад нарачанскім гасцінцам.Хмары развеяліГрываў чорныя столкі.Пугі маланак свішчуцьПраз гул навальніцы,Грому шарахаўкіГрымяць пад дугою вясёлкі.Гнуцца да самай зямліСтарыя на могілках сосны.Раз
і яшчэ раз ударыўВіхор ашалеўшы, сляпы,З сіняга возераНа бераг хвалямі плёснуў,Пад хмары узняўшыI снежную пену, і пыл.Раптам змоўкла усё.Толькі вячэрнюю цінуРве Нарач хвалямі ў пене,Топіць у тонях на дно.Недзе крычаць пастухі,Гонячы ў выган скаціну.I сыпануў на плечы загонаўШчырымі жменямі дождж.
Першы рыбак
Хутка пачнуць на азёры качкі злятацца,А нашы яшчэ падвалокі ловяць на беразе вецер.Не зарабіў у рубашцы, дык не заробіш ў сярмяжцы,Кажуць старыя.У нас і так усю восень пустуюцьАруды ў клецях.
Другі рыбак
Цёпла і ціха цяпер —Будзе багаты улоў —Начамі туманы бялеюць.
Грышка
Хацеў бы яшчэ раз сустрэцца я з вамі,Калі прашумяць навальніцы,Калі над азёрамі і над паляміЗаззяюць свабоды зарніцы.
Архіп
Прымем заўсёды, як госця, цябе.Не забывай нас!Што ж, развітаемся…Сёння туманамЗаслала ноч усё.Да Мядзеля хай правядзе Тацяна.З садоў, як з цёмнай рамы,Над белым воблакам тумануКасцёл падняўся белымі мурамі,Застыў, як хваляй выгнаная крыга.Спіць бераг Мястра, выгнуўшыся лукам.Сустрэліся ў апошнім развітанні рукіI вочы — дзве зарыКароткай летняй ночы.
Грышка
Тацяна,Жыццё маё пайшло крутой дарогай. IНе ведаю, ці дачакаешся мяне ты.Яшчэ ў мяне шмат беспрытульных дзёіАле да вас я некалі прыйду.Чакай, Тацяна!
Тацяна
Буду.Кожнаю вясною, як прылятае вырай,Кожнай восенню, як верасы цвітуць,Я выглядаць, чакаць цябе заўсёды буду…
7
Солтыс
Браткі!Збірацца забаронена.Сказаў раз, і досыць.Разыходзіцца па хатах!Хай усе паадкладаюцьНазад шасты, і пешні, і калкі!
Першы рыбак
За колькі ты ў паноў наняўсяСпяваць нам ггесні?Чулі не такіх мы салаўёў!Глядзі, каб не панюхаў пешніЦі не нарваўся дзе на грабаўё!
Солтыс
Вось і Іван скажа,I пан стражнік,Што сілаю не возьмеце азёр,Нат берага вам не дадуць паўсажня!Ды які вас сёння падбухторыў чорт?Лепш, раю вам,Да заўтрашняга дня адложым справу,Згодна, палюбоўна да канца звядзем.Возера не адплыве ад нас сялявай…
Другі рыбак
I так кармілі досыцьРыбакамі шчупакоў!
Архіп
Чакай, пан солтыс!Зарана нас ты адпяваеш.Гадзіцца раіш, але з кім?Хіба не на ваўкоў ты намякаеш —Не на паноў, ад якіх бароняццаЗ каламі рыбакі!Досыць і так нацярпеліся,Час прыйшоў. Сёння усе выплываем,Усе як адзін на палоў!Па скатах пясчаных узгоркаўНа Нарачы бераг ідуць рыбакі.Спаўзаюць з рыбацкімі снасцямі лодкіЗ вільготнага жвіру. Вецер мяккі,Цёплы і сіні прыходзіць на помач,Гоніць крылатыя лодкі,Быццам іх хоча удаль заманіць,Туды, дзе сінія хваліРаскінула Нарач на поўнач,На поўдзень, на захад, на ўсход,Аж да небасхілу граніц.А лодак ўсё больш выплывае…Хай сёння смяецца і звоніцьВецер, разносячы песняў рыбацкіхI хваляў успененых гром!— Мы вылавім долю сваюЎ глыбокіх у Нарачы тонях!..I тонуць рыбацкія сеткіЎ жывое азёр серабро.
Эпілог
За шыбамі тлеюць у інеі сінія зоры.Мерзнуць ад сцюжы апухлыя пальцы, баляць.Ведаю, песні, вам хочацца новых разораў,Шолаху лесу зялёнага, звону азёраў, —Сніцца не раз вам шчаслівая наша зямля.Будзе ўсё гэта… Гартоўным нарогам падымемНовыя дні; залатых ураджаяў заруЗбяруць у снапы маторы рукамі стальнымі;I вёснамі будзе цвісці маладымі,Вясёлкамі песняў мая Беларусь.А сёння ідзіце ў батрацкія хаты, пад стрэхі, —Пазнаюць вас там па глыбокіх шрамах,Па чорных мазолях, па гулкаму рэху.Як сонечныя, загарайцеся вехіНа горных вяршынях, на новых шляхах!А сёння ідзіце між родных загонаў,Дзе многа знаёмых спаткаеце вы.Рассцелюць вам нівы узорны настольнік,Як прыйдзеце ў госці ў дзень заўтрашні, вольны,Ці з славаю паўшых, ці з славай жывых.I поўнач мінае. За шыбамі вецер…За сына дзесь моліцца матка цяпер.А я хачу сонца пранесці па свецеI ворагам кінуць у вочы з-пад сэрцаКрывёю гарачай апырсканы верш.Вось раніца ціха лягла на падлогу…Я песні бяру свае ў дальні паход.Іх трэба рассеяць вясной па разлогах,Каб заўтра на струнах, на новых дарогахНам з песнямі стрэціць свабоды прыход.