Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Праклятыя госці сталіцы

Бахарэвіч Альгерд

Шрифт:

– Давай застанемся тут на ПМЖ, а? – пульхная маладая жанчына парывіста павярнулася да свайго мужа, які натхнёна даядаў дранік, трымаючы на далоні плясмасавую талерачку. – А, Рамаданаў?

Давай! Купім дом у прыгарадзе...

Дзень, як на замову, стаяў сонечны, халодны й звонкі. Надзіманы палунаў яшчэ трохі над могілкамі, а потым набраў хуткасьць і за некалькі імгненьняў дабраўся да сабору сьвятога Анатоля. Там і здарылася тое, чаго не прадугледзелі арганізатары. Носам гумовы чалавек наляцеў на крыж, востры локаць якога увайшоў ажно да задняй сьценкі чэрапа. Вецер трохі пагайдаў надзіманага, як маятнік; гэта толькі пагоршыла справу, злучэньне балёнаў было канчаткова парушанае, і яны сталі распадацца на складовыя часткі. Неўзабаве надзіманы вызваліўся ад крыжа, безгаловае ягонае цела паляцела ўгору й потым, паступова апускаючыся, рушыла ў паветры да будынку тэлецэнтру. Галава, зь якой усё выляталі й выляталі шары рознай формы, то замацаваныя паміж сабой, то паасобку, паімчалася, падхопленая ветрам, да

больш аддаленых раёнаў сталіцы. Над маслазаводам яна згубіла вуха, якое, плянуючы, прызямлілася на дах гаражу; пукатае падбародзьдзе ўпала на прыватны сэктар. Тое, што можна было б назваць мозгам, яркім сэрпантынам расьцьвіло над міні-рынкам каля філярмоніі.

Фініш гарадзкіх урачыстасьцяў уяўляўся ўсім далёкім, амаль нерэальным – сьвята было разьлічанае на тры дні. Сёньня працавала ўсё: цырульні, крамы, клюбы, бібліятэкі, таксісты весела высоўваліся з вокнаў старых іншамарак і прапаноўвалі падвезьці куды душа пажадае. І цяпер незьлічоны натоўп людзей, у якіх дух захоплівала ад выбару забаваў, бадзяўся ў разгубленасьці па абодвух берагох фіялетава-сіняй ракі. Кожны баяўся прагадаць і не патрапіць туды, дзе яшчэ сытней, яшчэ весялей. На экране якраз скончыліся цітры. Валтузьня за нашымі сьпінамі нарэшце сьціхла. “Глядзі”, – абняў я Віку за плечы й кіўнуў на дзьверы. “Вока”.

2004-2005

Поделиться с друзьями: