* * *Па туманнай расе, па сцюдзёнай вадзеПастушком басаногім твой ранак ідзе.Ты глядзіш на яго і ў ім бачыш сябе,І душа твая плача ў асенняй журбе,Што ў апалым лісці пад нагамі ляжыць,І так сумна табе, што не хочацца жыць,А тым болей што хутка надыдзе зіма,У якой для цябе анічога няма,Бо зіму, як любіў, ты не любіш цяпер,Бо зіма для цябе, як палюючы звер,Што не спіць і ўначы, і заснуць не дае…Сёння восень і вецер — сабака яе —Па туманнай расе, па сцюдзёнай вадзеЗа табою бяжыць, а твой ранак ідзеПастушком басаногім, што любіць жыццёІ збірае апалае з клёнаў лісцё,І ў лісці ён не бачыць асенняй
журбы…7.12.2011Бацька ў горадзеУ чорнай гарбаце, нібыта ўначы,Ты бачыш дарогу ў свае Пугачы.Там хата пустая, там змрочна і тло,І ўсё ўжо, здаецца, пражыта, сышло,І ў горадзе ты, як у панскай турме,Глядзіш праз акно, дзе не бачна ў зімеНічога знаёмага сэрцу твайму.І ты ўжо не любіш сябе і зімуЗа тое, што ўжо ўсё пражыта, сышло.І ў чорнай гарбаце, як цукар, святлоЗнікае паціху, зусім растае,І ты мне гаворыш пра думы свае,І слухаю я тваю споведзь і сны,І хочаш яшчэ ты дажыць да вясны,Бо ў чорнай гарбаце, нібыта ўначы,Ты бачыш дарогу ў свае Пугачы…26.12.2011* * *У свеце і ў душы даўно зіма,А снегу, як і радасці, няма,І травы зелянеюць, як вясной,І чорны воран ходзіць, як герой,Па плоце, за якім чарнее сад,Дзе шчэ нядаўна светла лістападКідаў лісцё мядзянае ў траву,Дзе вецер выў стамлёнае «Жыву!»,Нібыта думкі паўтараў мае.Для шчасця сёння снегу нестае.І я іду па вуліцы і мнеВялікі кактус кветкаю ў акнеЯк сябар усміхаецца стары.І кот руды мудруе па двары,І можна мне зайсціся ў гэты дом,Напоўнены спакоем і дабром.Ды не зайду — гаспадароў нямаІ ў свеце, і ў душы, як крыж, зіма…28.12.2011* * *Першы снег мы чакалі, як свята.І стаў белым увесь белы свет,Дзе, як вугаль, чарнюткая хатаПатанула ў снягах, як травеУ бялюткай, як дым на пажары,Дзе згарэлі былыя гады,У якіх былі светлыя марыІ надзеі на час залаты,Што вось прыйдзе, як сонца прыходзіць,Пад якім растаюць снег і лёд.Выпаў снег. І па снезе, па лёдзе,Нібы снежны, спяшае народ,У якога немнога тут святаў,І таму першы снег, як святло,Што на крылах было ў лістападаІ што ў нашай самоце было…2.01.2012* * *Не кажы пра самоту нічога,Бо самоту цяпер не люблю,Як і пыл над вясковай дарогай,Што ўзляцеў, каб ізноў на зямлюАпусціцца і з пылам змяшацца,І абсыпаць кусты і траву.Калі можна ад пылу схавацца,Ад самоты сваю галавуНе схаваць, бо самота заўсёды,Як паветра, ля нас і ў душы,Праз якую і пыл, і лістотаПралятаюць, праходзяць дажджы,Пакідаючы сумныя вершы,У якіх ёсць і лёд, і цяпло.Што прайшло, больш таго ўжо не вернеш,І ці трэба вяртаць, што прайшло,І таму не кажы пра самоту,Бо самота, як пыл, як вуглі,Як стаптаная ў парку лістота,Як у небе начным жураўлі…20.01.2012* * *Ізноў вясна жаданая прыйшла,І ў кожнай, нават незаўважнай кветцы,Нібы анёлак, пабыла пчала,Сваім лятаннем асвяціўшы сэрцыЛюдзей, што цэлую зіму чакалі,Калі зноў кветкі ў садзе зацвітуць,І залатой ад сонца стане далеч,Нібыта рыбкі залатыя там жывуцьУ возеры нябесным, што адталаІ ад снягоў пазбавілася ўжо.Пчала ў тваю кватэру залятала,Хавалася ад ветру і дажджоў,І
ты казаў пчале, што ты сумуешІ з ёй гатоў да сонца паляцець.А ў сонцы, быццам у дупле, вяснуеРуды вялікі сонечны мядзведзь,Якога бачыў ты, калі ляцелаПчала з тваёй кватэры ў белы свет,Дзе раніцай упаў, растаў збялелаАпошні снег у першае траве…16.05.2012* * *Спакойнае неба Айчыны,Як купал адвечнага Храма,Які берагчы мы павінны,Дзе сёння іконаю мамаМне стала і будзе іконайМаёю, пакуль я жыву,Дый потым травою зялёнайНе стане, бо сам я ў травуСыду, каб іконаю мамаБыла нада мною заўжды,Дзе помнікі сценамі ХрамаСтаяць ля крынічнай вадыУ Ракаве родным і мілым,Дзе светла, дзе гойна, дзе яСтаю каля кожнай магілыІ кожная з іх, як мая…31.05.2012* * *Дажджлівая халодная вяснаТабе прысніцца, і прачнешся ты,І паглядзіш на белы свет з акна,Нібыта зпад аціхлае вады,Што ўчора бушавала і цяклаІ праз тваю самотную душу,Якая тут адвыкла ад цяпла,Прывыкшы да бясконцага дажджу.Ды дождж прайшоў, і наступіла лета,І дзе была вада, цяпер траваБуяе, і па жоўтых хвалях кветакПлыве да вёскі белая царква…І ты прачнуўся, і глядзіш з усмешкайУдалячынь, дзе сонца, як акно,Дзе лесу шнур, як у нябёсы сцежка,І лён, нібы блакітнае віно,Разлітае анёламі даўно…5.06.2012* * *Цеплынёй, як вадой, заліваеццаГэты свет, што забыў пра патоп,Дзе на промні ў жніво рассыпаеццаСонца спелае, быццам бы снопАржаны, што звязала матуляІ пайшла адзінока ў той свет,Пра які ўсё жыццё сваё чула,Дзе цяпер нас чакае, жыве,І праз зоркі глядзіць залатыя,І яна гэтак будзе глядзецьДа тых хвіляў, пакуль мы жывыя,Пакуль будзем да Бога ляцець…25.06.2012* * *Маленькі павучок густою павуцінайАплёў ікону ў хаце, дзе людзей няма,Дзе шыбы ў вокнах, нібы вечныя ільдзіны,Якія тут для нас пакінула зіма,Што адышла кудысьці з белымі ваўкамі,Што вылі тут нядаўна, як спусцеў наш двор,Дзе раптам разышлася глеба пад нагаміУ мамы, што глядзела на сцяжыну з зорПанад сабою, панад нашым белым светам,Дзе белага хапае, як зімой снягоў,Якія ў дзьмухаўцах і ў павуціне летамЖывуць, чакаючы, каб уладарыць зноўНад намі, нібы павучкамі, што у хацеІконы аплялі, каб не глядзеў з іх Бог,Які паўгода ўжо з маёй гаворыць маці,Што да яго прыйшла, каб дараваць ён змогУсім людзям грахі і павучку малому,Які свайго яшчэ не мае дому…18.07.2012* * *Яшчэ зусім далёка да зімы,І ты глядзіш на свет і разумееш,Што дом чужы падобны да турмы,З якой да маразоў ты не паспеешНа волю выбрацца, і ў родны домПрыйсці, як вестка добрая прыходзіцьІ, душы напаўняючы святлом,Жыве і не знікае ў новым годзе,Але яшчэ далёка да зімыІ ўсё далёкае зусім далёка,І, як непрачытаныя тамы,Гады шчэ непражытыя нялёгкаЛічыць і думаць: «Ці дазволіць БогУсё спазнаць, што ты спазнаць жадаеш?»І ліст асенні падае да ног,І ты яго, як зорку, падымаеш,І ў дом чужы нясеш, каб пасвятлеў,Як родны дом, які цябе чакае,І дзе абрус бялюткі на стале,Як даўні снег, ляжыць і не знікае…3.08.2012