Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Вершы

Жилка Владимир Адамович

Шрифт:

«А ты кажы, што радасць ёсць…»

А ты кажы, што радасць ёсць, Што слодыч збаўчая ў пакоры, Я
толькі занядужаў штосьць,
Я толькі недаўменнем хворы.
А ты цалуй, сціскай мацней, Ён людскі, немінучы жэраб, З-пад тонкіх броў, з арбіт вачэй Рагоча мне твой бледны чэрап.

«З дзяцінства фіялкавых раніц…»

З дзяцінства фіялкавых раніц З юнацтва лілейнага дзён Малітваў не знала, ружанец, Нясла слугавання закон. Ў вянкі завівала лятункі, Аквечвала ж кроплямі слёз, І ў ночы прыносіў дарункі Ласкавы, салодкі Хрыстос. Ні з кім не дзяліла пасцелі, Нявехну туга праз гады, Каб вернай дзявоцкасці белі Нязгаматна
ўзяў малады.

Прыкладзіны

Перайманне Гарацыя
Паставіў я сабе прыклад навек трывалы, Выносісты вышэй за валатовак вал, Не скрышаць мне яго ні ўлевы, ні навалы, Ні часу, дзён і год бурлівы перавал. Увесь я не памру, нястленнымі дарамі Найлепшае з мяне запоўніць мой працяг, Пакуль Пагоні меч зіхціць на Вострай Браме І рух нясе наш бел-чырвона-белы сцяг. І скажуць пра мяне, дзе ціхаводны Нёман Абняць хутчэй імчыць вірлівая Вялля, Што, цалкам кволы, я на духу быў нязломан І ўсё насіў нашы да роднага вулля. Бо быў між першых я, што летуцелі палка Пабачыць, як муры залье крывіцкі рух. Мае заслугі ўзваж, сялянская Купалка, Валошкавым вянком аздоб чало сукрух.
Поделиться с друзьями: