Ах, што ведаю я, што змагу, —Чую ў сэрцы вясёлку-дугу;А дзявоцтва гады, як прадвесне, —Як крыніца, звіняць на лугу,Разліваюць вясёлыя песні.Ах, што ведаю я, што пачну, —Мляўкі пах ап'яняе вясну, —А ў садку маладых летуценняўУсё кветы, куды ні зірну,Усе кветы ў вабоймах праменняў.Ах, што ведаю я, што ільга, —Гэта сэрца стрымаць немага,Ў ім і кадзіва сноў, і ўздыханні,А ружовая хмарка-тугаРосціць любыя ружы кахання.Ах, што ведаю я, што зраблю,Не схаваць мне таго, што люблю,Не ўтаіць сарамязліва-квола,І хацела б згубіць, не згублю…Сэрца, сэрца, не біся вясёла!
III
Жыццём,
жыццём, як хісткай кладкай,Бурліцца, пеніцца вада…Ты нада мною вееш згадкай,Мая ж няроўная хада.Як месяц, воблік гэны бледы,І жах бязлітасна жане.Куды? Навошта? — скуль мне ведаць?Мой лёс злажылі без мяне.Пусцілі — йдзі (жыццём, бы кладкай!),Пакутуй гэтта, хоч не хоч.І вось, нядужы над загадкай,Я паклякаю ў цемру, ў ноч.І каб не сны ў душы прапаснай,Які б ён — сэнс таго быцця,І каб не ты з усмешкай яснай,Усмешна-ясная мая!
IV
Ты спыніла мяне каля дзвераў,Ўзнікшы ў памяці зоркаю вернай.Я ў збавенне маё не паверыў,І спусціўся па сходах таверны.На абрусах тут брудныя плямы,І сумота ў піяцкім абліччы:Мне не выпаўзці з гэтае ямы,Не паслухаць далёкага клічу.Ты жыццём, нібы жытняй мяжою,Паступаеш свабодна і пэўна,Я агорнуты снежнай імглою, —На шляху маім вее завеўна.Над табою блакітнасці келіх,І ў вачах тваіх ціхая яснасць,Я прыношу апошні мой шэлег,Каб заліць гэту злую напаснасць.Не схаваю свядомасці млоснайАд цябе, незраўнанага, баю:Раскрыжованы доляю злоснай,Як жа душу маю захаваю?
V
Памятаеш ты помны той вечар?(Я яго захаваў назаўсёды.)На трывогу здзічэла дзьмуў вецер,І крывавілі раны заходу,Нібы волата сэрца прабітаІ крывёй яго неба заліта.Я казаў аб зямным бытаванні…О, так горкай свядомасці мова!О духота, глухія ўспрыманні!Яно грукае, цяжкае слова,Як віхура аб шыбы, завейна,Як цвікі да труны, безнадзейна.Вечар доўгі згараў хварабліва,Доўга падалі словы-каменні,Ты ўважала спакойна й маўкліваІ няўзрушна была у цярпенні.І як сціх я, была бестрывожна,Як шляху свайго пэўны дарожны.Падышла і схілілася: «Годзе!Супакойся, маё небарача,Гэта толькі тваё ліхагоддзеУсміхнулася дзіка й лядача».Ціхамірнага часу над наміСпеюць радасці светлымі днямі.
VI
Маіх надзей вясёлых кветыПаталі з горыччу на днеУ бурным, як юнацтва леты,Ў глухім віне.І вось, здаволены сабою,Здаволіў я маю душу,І ні збавення, ні спакоюЯ не прашу.Няхай для іншых сны аб шчасці,Няхай збаўляюцца, чым хоч,Віно — мне ўцехай у няшчасціІ маткай — ноч.Нашто ж хадой прыйшла ўрачыстай,Нашто ты, светлая, прыйшлаЎ сваёй апратцы снежна-чыстайЎ прытулак зла?Ты ззяеш яснасцю і светам,Тваё няўхільна хараство.Нашто ж табе піяк адпетыІ гэткі во?Нашто хвалюеш і трывожыш?Нашто заве пагляд святы?Ў жаноцкай кволасці што можаш,Што можаш ты?Нашто спяваеш так высока?Аб недасяжным спеў нашто?Перад прысуду страшным вокамЦі ўстоіў хто?Нашто спынілася на шляхуМаіх трывог, маіх завей?Зямных загуб, зямнога жахуЦі ты дужэй?
VII
Ледзь знаёмы пачуецца гук,І туга, і хаўтурнае змоўкне галошанне.О лілеі пяшчотныя рук,Мая радасць і дзень уваскрошання!Спадзяваннем апошнім ты так неспадзеванаЗазіяла ў маёй цішыні.А я думаў, што ўсё пераспеванаІ даспеваны гэтыя дні.Варажы ж, варажы невымоўнае бачанне!Мне звінець і звінеці мацней.Будзе ноч немінучая — страчаннеТваіх рук незраўнаных лілей!
VIII
Няма
збавенняАпроч пекнаты.Ў маім маленніАдзіная ты.Адной між дзеваўІ верных жанокВысокіх спеваўАдвечны зарок!Прамень світанняІ сонечны госць,Людзей вітанняТы вартая ёсць!О, будзь хвалёна,Вялічана будзь! —Табой збавёныНе вызнае жудзь.Малю й гукаюЎ няўхільную сінь:— З тугой адчаюМяне не пакінь!Ў баі жыццёвымАдвагі прыдай,Надзеі словамМяне прывітай.Пакліч павеўнаІ радасць разлі,Дазволь мне пэўнаСтупаць па зямлі.
IX
Калі змрочнасць ахутвае цьмянаяЦіхавейнаю хусткай утомыІ рука яе, ў суцень прыбраная,Зацірае ўсе рысы й зломы;І калі цішыня нерухомаяЗаплятае на сон свае косыІ на кветках красой невядомаюЗаблішчаць пераліўныя росы, —Я хачу вам сказаць далікатнае,Што, як вашы лятунні, - люботнаУздыхнуць і згадаць невыдатнае,Што гучыць без тугі, бесклапотна.Як дзяцінства гады незваротныя,Тыя гукі, што родзяцца ў цішы;Як вады плюскатанні пяшчотныя,Чараванне тых слоў закалыша.І ушчэнт закаханасці поўныяІ таго, што не выкажаш мовай,Мы пяройдзем мяжу ў невымоўнае,За рубеж чалавечага слова.Блізасць гэткая шчэ не запісана,Хоць для сэрца ад веку радзіма.Немагчымасцю сэрца ўкалысана,Немагчымае блізка й магчыма;Калі росы, як пэрлы срабрыстыя,На лістках і на травах так густа;Калі змрочнасці ціхай празрыстая,Легкавейная, кволая хуста;Калі мяккасцю фарб незвычайнаюЗадрамала лагоднасць над светам;Калі сувяззю вечара тайнаюНоч суточана з днём яснакветым.
X
Апошнія косы,Халодны — «бывай!»Пасеялі росыІ зніклі за гай.Як сум без імені,Па твары зямліПабеглі паўценіІ смугай ляглі.А ноч, чараўніца,За днём па сляду,Далёкай зарніцайМільгнула — «іду».Ад сонца цалункаўЗямелька п'яна,І змрок падарункамПрыняла яна.І радая ночы,Што паліць агні,Ледзь чутна шапоча:«Вазьмі, палані!»І тайнасць прасторыЗавесіць імглой,І дальнія зорыЗасвецяць над ёй…
XI
Ў прыродзе так светлыЗмярканне й рассвіт,Так просты, так ветлыСпатканне й развіт.А нам з табой смутнаЎ каханні сваім,І радасць магутнаНе ўзлеціць над ім.Палючы і хмурыАгонь нас апёк,І палкасць натурыХавае наш зрок.«Умерці» — мы тоімЎ глыбі нашых воч.«Умерці абоімУ гэтую ноч».І моцы жаданняАсіліць не нам;Ахвяру змярканнюЛюдскую аддам.Хоць спуджаным будзеКрык з вуснаў тваіх,Як любае грудзіПрытуліць жаніх.Зашэпча прастачаШаўкоў тваіх бель,І будзе гарачайІ душнай пасцель.А белая рожаУ пасмах валосСамоты не зможаІ звяне без слёз.
1924–1925
Да Персі Шэлі
I
Сваё жыццё паклаў на шалі,А будучыня — цёмны лес.Згадаўся думцы кволы Шэлі,Ягоны светласпеўны лёс…Іду няроўным, хібкім крокам,За мной пануры іншых рад,І боль на сэрцы крука крыкам,І фарбіць горкім смехам рот.Пажарам спаленыя далі,І над мінулым чадны дым…Хто ж верыць шчэ кахання долі?Хто ж захаваў з нас яснасць дум?Яго ж праз век нязменны белі,Ён для народаў ясны сон.І я ім палагоджваў болі,Я — год жахліва-шалых сын…Дзіцяча-мудры, кволы Шэлі,Дажджом блакіту сэрца злі,Майго жыцця гайдае шалі,Рагочучы і мсціва-злы.