Хто мужны, хто смелы, хто дужы,Хто цэлем працят залатым,Над тым неўладарныя сцюжы,І лёс не ўладарны над тым.Хто к страху глухі, безразважны,Хто з воляй каванай, як сталь,Той хмелем трывогаў адважны,І шлях яго толькі у даль.Ёсць радасць у ярасці бою,Ў змаганні скрыжованых сіл, —Спаткаць сваю волю з чужою,З гарачнасцю іншай свой пыл.Не бледнуць, у час небяспекіСтрымаць неслухмяную кроў;Прад вокам упартым павекіНе хінуць ганебна далоў.І ведаць — у бойцы зацятайПагібельнасць жджэ ваяка,Ледзь сумніў кранецца шурпата,Ледзь
крыху аслабне рука.Так досць наракаць на нядужнасць,На горкія долі свае.О думнасць! О смеласць! О мужнасць!Вам песні і песні мае!
1924
«Над нядоляй Тваёй не заплачу…»
Над нядоляй Тваёй не заплачуІ на свой не пажалюся лёс,Хоць і ведаю — доля лядачаІ балюча, часамі, да слёз.Хоць і ведаю сум і утомуІ не раз давяраўся мане,Ды ці ж мне выгалошваць жывому,Запяваць паніхіднае мне?А ніколі, ніколі, ніколі:Мы — не вецер распачны зімой;Ты — застанешся верная волі,Я — на варце нязменна з Табой.Ні часіны не кінем змагання;Не аслабне, не здрадзіць далонь:Хто заквечаны кветам кахання,Той нянавісці знае агонь.Чым гусцей над Табой пацямнее,Чым цяжэй будзе крыж Тваіх плеч, —Тым запальней здымацца ўзмацнееМой кароткі караючы меч.
1924
Восень («Глухой, таёмнай сцежкай…»)
Глухой, таёмнай сцежкайПадкралася за летам,Уселася на ўзмежкуІ занудзіла светам.Няўпынна, безнадзейна,Слязьмі, як мак, драбнюткаЗаплакала нявейна,Маркотна і няхутка.І з ёю разам хмарыЗаплакалі дажджамі,Навіслі шопай чмархнайНад вёскамі, палямі.І то ж бо: неласкава,Пустэльна поле, гола,Ў стагах стаіць атава,І пушча жоўта-квола.Ў паветры мятульжыццаУбор вясны раскошні,Кружляючы, лажыццаБясшумны ліст апошні.Рабіна ўжо чырвона,Не чуць птушых спяванняў, —І ў мяккіх шэрых тонахНастрой ціхі канання.І на кустах, на руні,На йржанні-павуценні;І за гумном, за пуняйДрыжаць даўжэй суцені.І сонца слаба ўсмешка, —Як хмара, небарача,Бо восень вось на ўзмежку,Бо восень плача, плача…
1924
«Нашы тайны й жаданні, як рэчы, як кветы…»
Нашы тайны й жаданні, як рэчы, як кветы,Маюць водар і якасці фарб.Іх багацці і тонкасць — цудоўныя светы,Іх калёраў нязлічаны скарб…І калі ты прыціхнеш, дзяўчына, няжданаІ замысліцца воч ясната,Хараство летуценняў тваіх незраўнана,Незраўнаная іх любата.І здаюцца мне раніцай снежныя горы,Там нічый непракладзены шлях,І альпійскай фіялкі ў празрыстым прасторыЛедзьве чутны чаруючы пах.Але ўсенька, сяброўка, усенька гавора:І румянец, і грудзі, і стан —Ап'яніць і ўзбунтуе галованьку скораРужаў вакхавых млявы туман.
1924
«Хто там паклікаў?..»
Хто там паклікаў? Спяшаю за кім?Хто так ўладарна й нячутна?Ты, незнаёмая, правам якім,Сілай якою магутна?Доўгі з пытаннем супынен пагляд,Чорныя вочы — вуголлі.Кроўю і крозай закляты — ўжо фат,Следам імкну мімаволі.Ўсё заўважаецца — шэрасць, туман,Людзі, рух вуліцы хуткі.Гнуткі, паветравы ўслізгвае стан,Крок яе лёгкі і пруткі.Вось азірнулася — полымя з воч,Профіль спакойны ж і тонкі.Профіль… І бегчы?.. як смешна!.. А, проч!Боль, як і радасці, - звонкі!Сэрца, замоўкні, ўзрушэнне, адрынь!Дзіўна мне мерай ты мерыш.Біцца, маё неразумнае, кінь!Як немагчымаму верыш?
1924
На постаці
Сумнай
песні голас,Бы ў цудовым сне..Жыта спелы коласЖнейка хутка жне.Сонца жар. Знямога.Спёка, гарачынь…Пачакай, нябога,Крыху адпачынь!Выпрастала спіну, —Шчок палае мак,Стала на часінуІ знямела так.Задуменне пала,Пазірае ўдаль.Мо аб чым згадала?Мо кагосьці жаль?
1924
«Месячыку-месяц…»
Месячыку-месяц,Срэбненькія рожкіЗ-за хмарынкі, месяц,Выгляні хоць трошкі.Бедная галоўка,Што не мае долі:Дажынаць свякроўкаКінула на полі.Супраць ночы цёмнайЛедзь дамоў вяртаю,Цішынёй таёмнайЦемната пужае.Мгліца ў вочы лезець,Не відаць дарожкі,Месячыку-месяц,Срэбненькія рожкі.
1924
Віно звініць
Адно для нудных рэзанёраўВіно разбаўліваць вадой.Я светам недасяжных зораўГару іскрыста прад табой.Я ў патаёмным церпкім хмеліПадзіўна-весела таюТабе, што завірухі пелі,Надзею пэўную тваю.У келіху, да краю поўным,Чырвона-цёмнае, бы кроў,Я клічу бачаннем чароўнымДа нездзяйснёных думных сноў.Прыйдзі і пі!.. Ўваччу памершымЗайграю бліскам маладым,Каханнем незраўнана першымУзрушу ў сэрцы залатым.Праз лёс крывавы і лядачыЯ прывяду цябе к вясне…О, ўсё згубіўшы да астачы,Ты знойдзеш радасці ў віне!
1924
«Прытулі, сястра, слабога…»
Давно завидная мечтается мне доля…
А. Пушкін
Прытулі, сястра, слабога,Прыгалуб, каханка-смерць.З гэткай шчырасцю нікогаНе прасіці мне, не смець, —Прытулі мяне, слабога.Ўсё кахаў на гэтым свецеІ адбіў паэт ў сабе.Пад далёкія павеціЗакаханы йду к табе, —Ўсё кахаў на гэтым свеце.Песні ўсе мае дапеты.Да цябе апошні верш:Абдары мяне прыветам,Пашкадуй, як маці, перш…Песні ўсе мае дапеты.Ў ціхі, змрочны час змярканняЗаручы душу з сабой.З тайнай радасцю спатканняЖджэ нязрадны, верны твой,Ў ціхі, змрочны час змяркання.Ад цяжкіх нягод зямелькі,Ад дакучных, крыўдных слоўЗ ласкі смерці-збавіцелькіЯ прыйду ў палацы сноў —Ад цяжкіх нягод зямелькі.Будзе добра, лёгка, ціха,Супакойна, люба мне.Не стрывожыць цішы ліха,Гора сэрца не пратне.Будзе добра, лёгка, ціха…
1924
«Усе мы страчаныя…»
Усе мы страчаныя,Нібы ў траве сляды.Пражыць прызначаныяСпяшаемся гады.Шляхі нямераныяЦярэбяць нам віхры,А мы, знявераныя,Пільнуемся нары.Рабы прыгнечаныя,Ледзь-ледзь мы жывямо,Душой скамечаныя,Валочыма ярмо.Жыццё драбязгавае,Нібы асенні дзень,Мы перабразгаемІ пройдзем, быццам цень.І нат успомінаміНе ўцешымся падчас,Вятры над комінаміНе нагадаюць нас.Ды вам, узрушаныя,Што ўчулі звонаў медзь,Душа не змушанаяНе кіне славу пець.
1924
Праметэй
О няволя… нясіла… Ды не!З гордых вуснаў не вылеціць стогн!Пакарацца, хіліцца не мне!Гнеў, як полымя, мора імкне,І ў вякі, і ў вякі мой праклён!Мой праклён, мой пратэст — нібы гром,Хай пачуюць, хто думаў, хто смеў,Хто маім прасвятляўся агнём.Ганьба! Вечная ганьба багом,Чый магутны, няправедны гнеў!