Не трывож мае самоты,Не збуджай пазбытых мук:Не адкрыю я варотыНа твой позні, слабы стук.Не скажу: «Ўвайдзі» — як раней,Як даўней, калісь даўней,Сэрца голас твой не кране,Не абудзіць больш надзей.Я забыўся слоў-любошчаў,Далікатных кволых слоў,Там, дзе вецер свішча, хвошча,Я аселішча знайшоў.Там, дзе ў горах снежных, стромыхТолькі песні завірух,Дзе шляхі адно свядомых,Там мацнее мужны дух.І даведайся: салодкаЗакаханасці палонЗамяніць на бур паводку,На віхур свавольны звон.
1923
Хараство
Няясны
і трывожны сны людства,І блудны цёмныя яго дарогі,Але па-над будзённыя трывогіУзносіць нас туга да хараства.Так дробная вясковая дзятваЗ-пад курных стрэх (прытулак іх убогі)Да рэчкі бег кіруе на разлогі,Дзе яснасць вод і золата жарства.І верым мы, што злучны дух і маса,Гармонія ў жыцці і сэнс-акраса;Прытулак ёсць, дзе адпачьць ільга,Дзе дасканаласці чаруе ўсмешка.Ды дзіўна неяк: хістка сцежкаІ да яго вядзе людство туга.
1923
«Да Пятра зязюленька…»
Да Пятра зязюленькаЎ лесе кукавала;Да шлюбу ГануленькаВесела спявала.Ды гуляла, цешылась,Не хапала ночы,Ой, вячоркі-веселасць,Ой, гады дзявочы!Мінула зязюленькіЎ лузе жыраванне.Сцішала ГануленькіПры бацьках спяванне;Не цвіці ты, зеллейка —Рута-мята ў садзе;Ўбралі Ганну ў беллейка,Садзяць на пасадзе.— Ой, каханы татачка,Нашто ж рыеш яму —Выдаеш дзіцятачкаЗа нялюба замуж?— Ой, матуля родная,Чым табе не міла,Ці была нягодная,Ці не дагадзіла?Чула сэрца чулае,Не паможаш просьбай…Выдаюць патулаеТатка з мамкай грозьбай.Пойдзе кветка польнаяЎ свет чужы за светыПраклінаць бяздольныяМаладыя леты.
1923
«Я — грамнічная свечка прад Богам…»
Я — грамнічная свечка прад Богам.Ціхай, ціхай згараю малітвайЗа блакітную к небу дарогу,За ўзрунелыя зелена рытвы.Ўсемагутны! Вось сэрца паэты —За народ Твой Крывіцкі ахвяра!Дым кадзільны — жар вершаў — прад светамУзнашу да Цябе па-над хмары.Мы абвеяны злой сухавеяй,І балот душыць ліпкая плесня,І дарма зацвіталі надзеяй,І дарма снілі сны напрадвесні.Ў бездарожжы зблудзілі глыбока,Пацямнеў цёмны шлях наш цярновы…Не адмоў нам паслаці прарокаЗ цвёрдай верай і словам агнёвым!Цішу досвіткаў цьмяныхАбуджаю жальбою вялікай:Расчашы ты сівізну туману,Празіяй жыватворным Аблікам!Да Цябе уздыхаюць са мноюКапытом здратаваныя нівы,На аблогах — бадыльнік з лазоюІ чарот па-над ставам шумлівы;Уздыхае кароўка-худоба,І авечка на голым папары,А каняка схіляе з жалобайГалаву пад нязмерным цяжарам.Узгляніся!.. Злітуйся над ніцым!..Маё гора усёды, усёды:Мае слёзы — ў дажджах навальніцы,Мае енкі — у стогне народу.І туга мая — з ветрам на полі,Мая смага — гаючай крыніцы:Няхай будзе і праўда, і воля,Твая Воля на роднай зямліцы!
1925
«Твае блакітнасці нязменны…»
Твае блакітнасці нязменны,Нязменна хараство тваё.А я атруты келіх пенныРазліў якраз ў жыццё маё.Душа, адданая прынадзе,Цяжкой і горкай, як палын,Забыўшыся ў карчомным чадзе,Ўбірае пах густы нізін.Мяцеліцы ў жмут паспляталіБез падзялення ночы й дні;І брудна-жоўтай плямай сталіСвятло й электрыкі агні.І нецвярозы і распусны,Забыўся я тваё імя,І не адны галубіў вусны,І не з адной схадзіўся я.Хоць праўда (мо і выпадкова),Ўстаюць няясна інады,Як скарбы патаёмных сховаў,Даўно забытыя гады.Мільгне праз хмельныя туманыЖыцця разбаенага сказ, —І моладасць, і сны, і раны,І любы, любы твой абраз.І нагадаю маліцвенна,Ў збавенне ўверыўшы сваё:Твае блакітнасці нязменны,Нязменна хараство тваё.
1924
Маёй маці
І
Выпраўляла
маці сынаНа чужую старану,Бласлаўляла ладам-чынам,Каб шчасліва павярнуў.Ды наказвала хлапчыне:«Доля прыйдзе ці міне —Помні, сыне, на чужынеАб Айчыне, аба мне!Не запамятай ніколі,Будзеш бедны ці багат,Нашай долі і нядолі,Нашых пожняў, нашых хат».«Ой, матуля, ой, кахана,Не забыцца думкам, не!Ці то позна, ці то ранаЛюты смутак душу тне.А ўспамянеш, бы ў тумане,Бацькаўшчыну і цябе,Сэрца звяне, сіл не станеБіцца ў смутку і жальбе».
ІІ
Ты чакаеш сына, ведаю,З гора, ведаю, з тугіЎпалі вочы, губы бледыя,Старыць, сівіць лёс благі.І нястрымнае, і лютаеНе пазбудзешся нуды;І клапотамі, пакутаюГнуць суровыя гады.Як бярозка тонкім веццейкам,Ў сум прыбралася сама,Бачыць сонца ясным лецейкам,Што табе пацех няма.І падслухвае пшанічанька,Як на постаці аднаТы ўздыхаеш, і крынічанькаЖалю ўскіпвае да дна.А зімою ноч падглядаеДоўга, сцішна пад акном,Як прадзеш, прадзеш, не радая,Не пазбудзеш думак сном.Як праз ветру спеў з трывогаюЛовіш з снегавых далін,Ці не едзе хто дарогаю,Ці не стукне ў дзверы сын…Маё сэрца поўна любасціДа радзімае мае,Паміж тлумам у загубнасціПесні помняцца твае.І калі лучыць нягоднаяДоля згінуць ў чужыне,Не ўздыхне душа ніводная,Не ўспамяне пра мяне.Толькі ты згаворыш пацерыНад нядоляю маёй,Толькі вочы мае мацерыЗатуманяцца слязой.
1925
«Ўзысці на вогнішча натхнення…»
Ўзысці на вогнішча натхнення,Над тайнаю вякоў гадаць;Валодаць воляй да здзяйсненняІ ўмець, безмежна ўмець жадаць;Перадбачаць далёкім вокамІ з нестрыванай яснатой;Над хаосам і ночы змрокамЎладаць гармонні глыбінёй;І немым быць, і быць бязгучным,І не знайсці патрэбных слоў,Ні абразоў, ні рыфмаў лучных,Не выказаць тамячых слоў;Чуць за плячыма пару крылляўІ сіл не мець зрабіць узмах…О боль смяротны, боль бяссілля!О жах бясплодства, бляды жах!
1924
Хлопчык
На дубец ускочыў конна:«Косю, косю, стой жа, стой.Вось удаўся конь нясонны —Не пастоіць пада мной».Хлопчык ладзіцца ў дарогу.«Ты ж куды?» — «Далёка, проч!»І, махнуўшы пугай строга,Шпарка ён імчыцца ўскоч.Ах, свавольнік мой, патвора,Бегай, смейся і гуляй.Не дакучу я дакорам —З год дзіцячых карыстай.Што ж, жывучы потым ў свеце,Нагадаецца якраз,Як скакаў к далёкай мэцеНа дубцы вярхом падчас…
1924
Бяссонне
Смяротнае, глухой тугіЗіяе чорнае бяздонне…О час запынены, благі!О ноч жахлівая бяссоння!Не сплюшчыць высахшых вачэйІ пустаты не здолець немай.Душа ў пацёмках, без надзейСтаіць над нейкаю дылемай.Тупы, халодны шчэміць боль,Плывуць бязвольна думы ройма,І жах цячэ праз сцены, стольІ песціць ў абцугах-абоймах…Адна-аднюсенькая граньДа новай, дзіўнае свабоды:Ўстае у жоўтым, здрадным зданьІ ледзянячы вее подых…Рукой нячутнай Шал кране,І вернай не мінуць загубы…Малюся — выратуй мяне,Спакой адвечны, мілы, любы!
1924
Меч
Яго ў зямлі знайшоў маёй разлогай,Аручы прадзедаў вузкі загон.Вясёлым звонам аказаўся ён,Калі чапіў канцом майго нарога.Абцёр набожна йржу часу благога,І заблішчаў старых стагоддзяў сон,І надпіс на клінку, нібы закон, —«Дарэшты бой!» — зірнуў загадам строга.І вось няма нясмеласці, разваг.Для сэрца вернага — чужынцам страх:Радзімы схоў вартуйце, маткі, сёстры!Я з грамадой іду па шчасце нам.Мой меч зіхціць, непераможны, востры.Змагуся сам — дык сотням перадам!