Злая зорка
Шрифт:
Чарга маладых хлопцаў знямела: не кожнаму з ix давялося бачыць, каб гэтак плакаў мужчына.
Але тэлеграфістка здагадалася, што чалавек плача не па адной жонцы, але i па сыну… па сынах… I таксама заплакала.
Вольгу Андрэеўну хавалі шостага лістапада.
Горад, вымыты, адрамантаваны, заасфальтаваны, быў расквечаны чырванню сцягоў i транспарантаў, але выглядалі яны не святочнымі — жалобнымі.
Мноства людзей праводзілі нябожчыцу да могілак. Усе, нават тыя, хто даведаўся пра смерць Барыса, зналі пра хваробу Глеба, усё роўна лічылі, што маці — ахвяра радыяцыі.
Памочніцы Уладзіміра Паўлавіча ўсё зрабілі па-хрысціянску. У доме быў памінальны абед. I на памінкі з’явілася многа людзей. Доўга не сядзелі, выпівалі па
Уладзімір Паўлавіч даў ім машыну, каб яны адразу ж, з абеду, вярнуліся да Ірыны, да маленькага Воўкі. Гэта быў адзіны клопат, пра які ён не забываўся. Доўга i настойліва прасіў ix не затрымлівацца. Ды i Глеба адпусцілі з бальніцы ўсяго на два дні.
Жанчыны засталіся ў доме прыбіраць. А ён пайшоў у райвыканком. Заўтра свята. Дэманстрацыі не будзе. Але клопатаў перадсвяточных нямала.
Ды ў будынак Уладзімір Паўлавіч не ўвайшоў. Убачыў у двары «газік», пастаяў каля яго ў глыбокай задуме. Запасныя ключы якраз ён насіў ад «газіка», сам, без шафёра, ездзіў пераважна на гэтым усюдыходзе — надзейна на палявых дарогах.
Завёў машыну, асцярожна выехаў на вуліцу. Хуткаснь набраў за горадам. Пад’ехаў да дроту. Адчыніў вароты. Паехаў далей. Звярнуў з асфальту на прасёлак. А пасля — у поле, дзе на колы наматвалася высахлая салома нязжатага жыта. Пасля ехаў па лузе; першы мароз скаваў зямлю, трашчаў лёд на лужынах.
Выехаў на знаёмае месца пад дубам, дзе ў мінулыя добрыя вёсны i леты неаднойчы адпачывалі, любуючыся ракой i блізкім новым горадам.
Выйшаў з машыны.
Сцямнела. Hi горада, ні станцыі не было відаць. Але на саркафагу i на дзеючых блоках гарэлі яркія чырвоныя сішалы. Як сігналы трывогі. Стоп сігналы: спьшіся, чалавецтва!
Уладзімір Паўлавіч узняў над сабою сціснутыя кулакі.
— Стаіш? Свеціш? Паліш людзей? Спалі мяне! Не можаш? Не па зубах я табе? Скура ў мяне задубянелая! Свінцовая! Чуеш? У мяне свінцовая скура стала! — i павольна апусціўся на калені, ударыў кулакамі ў зямлю, крыкнуў ёй; — А ты чаму анямела, сціхла? Уздрыганіся!
Чалавек крычаў — зямля маўчала.
Узышла палыновая зорка…
Перагорнута апошняя старонка рамана, сама час сабрацца з думкамі, асэнсаваць расказанае пісьменнікам, але твор «не збіраецца» адпускаць ад сябе. Быццам нейкая вялікая прыцягальная сіла трымае цябе, паралізуе волю, не дазваляе зрабіць крок наперад, вырвацца з ціскоў таго жудаснага, што адбылося ў Чарнобылі i з чаго выкарабкацца не толькі нам, a i нашчадкам нашым, новым i новым пакаленням — праз дзесяткі гадоў, сотні, калі, вядома, выжывуць яны, бо генетычны код нацыі падарваны, разбураны, бо — у гэтым сумленныя, схільныя да праўды вучоныя не сумняваюцца, «мірны атам» асабліва страшны, паколькі сваю прыхаваную сілу выяўляе i праяўляе спакваля, будзе вельмі нялёгка. Па-ранейшаму знаходзішся разам з галоўным героем Уладзімірам Паўлавічам Пыльчанкам. У той момант, які воляй сваёй творчай фантазіі i таленту, падараваў на сутыкненне з ім I. Шамякін.
Уладзімір Паўлавіч толькі што пахаваў любую жонку, даведаўся, што старэйшы сын Барыс, лётчык, капітан па званню, загінуў у Афганістане, здагадваецца, ды i ўрачы па сутнасці не вельмі хаваюць складанасць становішча — малодшы Глеб, які працаваў інжынерам на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, наўрад ці ачуняе… Усе гэтыя перажыванні абрынуліся на Пыльчанку магутнай лавінай, якая цісне, не дае магчымасці спакойна жыць, цьмянымі, неканкрэтнымі робіць далягляды заўтрашняга дня. Так хочацца хоць на якую мінуту пабыць сам-насам, засяродзіцца ў сваім, набалелым, выпакутаваным, чаго не заўсёды раскажаш, ды i хіба зразумеюць цябе па-сапраўднаму, калі ў
кожнага пасля яго, Чарнобыля, столькі ўласных бедаў: «Выйшаў з машыны. Сцямнела. Hi горада, ні станцыі не было відаць. Але на саркафагу i дзеючых блоках гарэлі яркія чырвоныя сігналы. Як сігналы трывогі! Стоп-сігналы: спыніся, чалавецтва!Уладзімір Паўлавіч узняў над сабою сціснутыя кулакі.
— Стаіш? Свеціш? Паліш людзей? Спалі мяне! Не можаш? Не па зубах я табе? Скура ў мяне задубянелая! Свінцовая! Чуеш? У мяне свінцовая скура стала! — i павольна апусціўся на калені, ударыў кулаком у зямлю, крыкнуў ёй: — А ты чаму анямела, сціхла? Уздрыганіся!
Чалавек крычаў — зямля маўчала».
Зямля дык маўчала, бо ці віна яе, што над планетай усёй, над сусветам узышла злая зорка — зорка палыновая. Спачатку. канечне, над самім пашкоджаным блокам Чарнобыльскай АЭС, на Украіне, як вядома, гэта. Палын жа па-ўкраінску — чарнобыл. Пасля ж нябачныя радыяцыйныя промні пранізалі наваколле на дзесяткі, сотні кіламетраў…
Наканаванасць лёсу чалавецтва, на які ўплываюць нейкія, па сённяшні дзень невядомыя i незразумелыя нам звышсілы? Магчыма, i так, калі прыгадаць, што ў святых пісаннях згадваецца момант, калі над зямлёй узыдзе палыновая зорка. Аднак не будзем забываць i пра іншае. Не пра загадкава-міфічнае, на што не так i проста даць адказ, улічваючы цяперашні стан сусветнай навукі. А пра рэальна існуючае, якое можна звесці да некалькіх высноў. Простых, звычайных…
Чарнобыль — наша недаравальная безгаспадарчасць… Чарнобыль — наша некампетэнтнасць… Чарнобыль — дыктат над навукай, калі аўральнасць, выкананне сацыялістычных абавязацельстваў бралі верх над цвярозымі разлікамі… Чарнобыль — няздольнасць (у роўнай ступені i нежаданне) найбольш важныя, архіважныя рашэнні прымаць аператыўна i аргументавана… Тым самым Чарнобыль, як гэта ні страшна прызнаваць, але неабходна, заканамерны вынік, да якога павінна была (рана ці позна) прыйсці камандна-адміністрацыйная сістэма.
З такімі думкамі, відаць, i браўся I. Шамякін за напісанне свайго новага рамана. Прынамсі, гэта вынікае са зместу твора. Змест жа — найперш уражанні, пачэрпнутыя пісьменнікам пад час неаднаразовага наведвання раёнаў Беларусі, на жыцці якіх сказаўся (ды i сказваецца па-ранейшаму) уплыў чарнобыльскай катастрофы, у тым ліку населеных пунктаў, што знаходзяцца ў так званай трыццацікіламетровай зоне. Ездзіў туды i па грамадзянскаму абавязку, калі быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР i Вярхоўнага Савета СССР. Наведваўся ў Хойніцкі раён разам з паэтам Міколам Мятліцкім i празаікам Барысам Сачанкам, ураджэндамі тых мясцін.
Балюча, невыносна пакутліва станавілася на сэрцы ў пісьменніка, калі хадзіў вуліцамі, на якіх ужо болей не збяруцца жыхары. Але хіба меней трывожна было, калі завітваў у родную Карму, што на Добрушчыне? Там, нягледзячы ні на што, людзі жывуць, працуюць, але, калі прыслухацца да аўтарытэтных меркаванняў спецыялістаў, лепей не жыць. I, вядома ж, меў шматлікія сустрэчы з кіраўніцтвам «чарнобыльскіх» раёнаў. Часта гутарыў з прадстаўнікамі абласнога i рэспубліканскага звяна, нямала кансультаваўся з вядучымі вучонымі-атамнікамі, медыкамі.
Магчыма, няма асаблівай патрэбы раскрываць асобныя сакрэты творчай лабараторыі I. Шамякіна. Але, паверце, раблю гэта не толькі дзеля таго, каб задаволіць звычайную чытацкую цікаўнасць, хоць, думаю, ёсць нямала ахвочых ведаць, як аўтар збірае фактычны матэрыял, апрацоўвае i асэнсоўвае яго. З іншай мэтай паглыбляюся ў «святая святых». Знаходзіцца нямала крытыкаў, гатовых ці не перакрэсліваць творы, напісаныя, як на ix думку, на «злобу дня», адмаўляючы тым самым ім права ў высокай мастацкасці, глыбокім псіхалагізме. Маўляў, усё гэта прахадное, выпадковае, ці не простае выкананне славутага «сацыяльнага заказу», які быццам давала раней літаратарам партыя ці ідэалагічныя сістэмы, створаныя ёю. Калі ж глядзець далей, аргументуюць яны свае довады, гэта шшто іншае, як творчасць у рэчышчы «сацыялістычнага рэалізму».