Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

I цяпер не ўбачыў гармат, ix чэргаў. Толькі раптам адчуў, што машына выйшла з-пад яго ўлады. Не, самалёт яшчэ трымаўся ў паветры. Але чужая сіла як бы разлучыла ix — пілота i машыну. А Барыс даволі вопытны, каб не зразумець, што гэта значыць. Чым яны ўдарылі, сволачы? Лазерам, ці што? Працягнуць бы яшчэ мінуту-дзве, каб выйсці з варожай зоны, падляцець бліжэй да сваіх. Цягні, цягні, «грачок»! Не. Натужліва завыла турбіна, як бы захлыналася без паліва ці без паветра. Самалёт пахіліўся на бок. «Адкіне лапкі ўгору — не катапульціруешся».

Барыс націснуў кнопку катапульты. Хапіла б толькi вышыні

для раскрыцця парашута! На шчасце, яго выкінула ў міжгор’е! Вышыні хапіла. Метраў за сто ад зямлі парашут мякка саспружыніў.

За гарой грымнуў выбух. Далека ж праляцеў яго нябога «грак». Вечная памяць табе, мой верны конь!

На зямлі дзьмуў моцны вецер. Барыса працягнула па каменні, ударыў калена. Абрэзаў стропы фінкай. Камуфляжнае квадратнае шаўковае палотнішча вецер скамечыў i пакаціў па даліне. Барыс не стаў яго даганяць. Так, можа, лепш. Парашут у небе маглі засекчы. Будуць шукаць. Чым далей ён апынецца ад парашута, а парашут ад яго, тым цяжэй стане яго лаўцам.

Праверыў пісталет. У кішэні курткі быў усяго адзін запасны «стручок». Папракнуў сябе:

— Бесклапотна мы вылятаем. Не думаем, што можам спешыцца. Зямля — яна мае сілу прыцяжэння, дарагія таварышы. Вось так, Шувалаў! Hi пуха ні пяра. Пайшоў к чорту! Ці пацэлілі хоць у мост? Дарагую ж цану заплацілі…

Адно ён убачыў пэўна: у ракетную устаноуку пацэліў. Калі ix пачнуць шукаць, а шукаць будуць верталёты, заўсёды шукалі верталёты, з гэтай устаноўкі пуску не будзе. Наўрад ці ёсць у ix другая для стынгераў. Гэта ўсё ж не чушкі «зямля-зямля», якія можна запусціць з драўляных козлаў.

Але… адыходзіць. Хутчэй адыходзіць!

Ён умеў добра лятаць. Умеў хадзіць па роўнай палескай зямлі. Ён не навучыўся хадзіць па тарах. Па Каўказскіх. Кароткая паўза была паміж камандзіроўкамі сюды, у чужыя горы.

Напрасцяк лез на даволі крутую гору, трымаючы на поўнач. У спіну яму свяціла сонца. Па схілах гор плылі цені ад хмар. Злавесныя, як звяры. Сонца гарачае. А вецер халодны. Зняў куртку — вецер ледзяніў успацелую спіну.

Гадзіны праз дзве такой нязвыклай хады знясілеў; не дапамагла слава лепшага валейбольнага іграка — за дывізію гуляў.

— Слабак! Слабак! — узлавана дакараў сябе.

Перасохла ў горле. Пакутліва смажыла. I — хаця б які раўчачок. Хаця б са скалы ці з неба ўпала кропля вады. Пажухлая трава. Голыя кусты.

— I за зямлю гэтую льецца столькі крыві!

Ен гаварыў… не сам з сабою. З Леанідам. Ён усё яшчэ адчуваў яго прысутнасць. Жывога. Здавалася, што Сушко прыкрывае яго. Як у палёце. Азіраўся i бачыў яго — унізе, у міжгор’і, дзе, здавалася, струменіць вада. Разумеў, што гэта ўжо галюцынацыі. Ранавата.

— Слабак! Слабак!

З’еў нейкія ярка-чырвоныя горкія ягады — каб іірапіаць смагу, падмацаваць сілы. Але ад ix, што ад чачы, закружылася галава. Сеў. Прыціснуўся захаладалай спіной да нагрэтай сонцам скалы. Накрыў грудзі курткай. Стала хораша, утульна, толькі бал ел i палец, што пракусіў, не даваў ні на міг забыцца пра Лёню, i калена. Калена трывожыла: разбаліцца так, што не з долее ісці, тады выйсце а дно — куля… Але думкі такой выракалася ўся яго істота. Не, змагацца да канца! Паўзці на жываце. Колькі паўзці? Куды? Добра ведаў, што гэты пагранічны раён пад уладай душманаў. Сустрэць можна толькі ix. I літасці

ад ix не чакай.

Парадаваўся, што падняўся высока. Нямнога засталося да пакатай вяршыні, да перавала. Што там за перавалам? Можа, даліна? Чалавечае жытло? Няўбраная кукуруза. Яна смачная i сырая. У часці даўно паабедалі! Набліжаецца вячэра…

Барыс пракаўтнуў горкую сліну.

— Хто шукае нас? Сам Шувалаў? Крык мой па Лёню пачуў i зразумеў… Для яго гэта ўдар, якога даўно не было — адразу страціць дзве машыны. Чалавека, Шувалаў! Чалавека! Ах, Лёня, Лёня! Дрэнь ты, маёр! Ці не служыш двум гаспадарам? Чаго варты твае разведданыя? Мост i дурань мог выявіць. А чым яго прыкрываюць? Не. Нейкія знакі ён рысаваў. Але ці легка на такой хуткасці ўсё ўбачыць, ўсё засекчы! Абрыдла ўсё да д’ябла. Чаму я павінен забіваць? У імя чаго? Каму я павінен? Што? Чаму мне трэба паміраць? За што?

Ціўкнула куля.

Барысу здалося, што ён заснуў. Але інстынкт самааховы прымусіў паваліцца на бок, прыціснуцца да зямлі. Ціўкнула другая. Ca скалы над ім пырснулі каменныя асколкі. Яго засеклі! Пагоня! А было ж адчуванне, што навокал на многа вёрст — ніводнай жывой душы. Калі засеклі тыя, хто шукае яго, хто атрымаў загад па рацыі… радыёсувяззю маджахеды забяспечаны лепш, чым афганскія ўрадавыя войскі, багатых апекуноў маюць, — шанцы яго на ўратаванне ўпалі да нулявой адзнакі, як на шкале гаручага.

Пачакаўшы трэцяй кулі, якая, аднак, не ціўкнула, Барыс перапоўз на бліжэйшы валун. Добра, што далёк! землятрус навярнуў ix тут! Пакуль не дабраўся да расколіны, поўз па-пластунску; вучылі некалі на страявой i гэтаму. Вучылі шмат чаму, што здавалася будучым лётчыкам непатрэбным. Выходзіць, усё можа спатрэбіцца! Бацька скардзіцца, што яму не хапае ведаў па фізіцы i медыцыне — пасля аварыі. Ах, бацька! Мама! Не даведаецеся вы, як я памру! Адно ведайце: жывым не здамся.

Перамяшчэнне па-пластунску знясіліла зусім. Больш таго, гэтае прыпадабненне паўзуну забірала апошнюю надзею на ўратаванне. Колькі ён можа прапаўзці? A паўзці трэба ўгору. Толькі ўгору!

— Не! Не буду я, бандзюгі, перад вамі поўзаць! Не дачакаецеся!

Падняўся на поўны рост, махнуў курткай, як бы даючы сігнал — вось дзе я! Лавіце. Апрануў куртку. Узвёў пісталет — не той выпадак, калі яны знянацку з’явяцца перад ім.

— Жывым не здамся! I мёртвага задарма не возьмеце! Прыйдзецца вам заплаціць.

I зноў палез на гару, але не так ужо проста, як упачатку, — па серпанціне, так пракладваюць горный дарогі.

Сонца села за гарy i на ехіл, па якім Барыс паднімаўся, упаў цень. Вельмі можа быць, што гэта яго ратавала.

Паўднёвая асенняя ноч наступіла раптоўна — як толькі на ўсходзе перастала іскрыцца снежная вяршыня дал ёкай гары.

Барыс спрабаваў ісці ў змроку, але спатыкнуўся, ударыў калена, ажно з вачэй пасыпаліся слёзы. I не здолеў падняцца. Ыягледзячы на боль, праваліўся ў глыбокі сон імгненна, так засынаюць цяжка змораныя i пакрыўджаныя дзеці, наплакаўшыся.

Прачнуўся ад холаду — моцна змерзлі ногі. Яшчэ адзін пралік — ад самаўпэўненасці. Куртку апрануў, а боты на унты не памяняў. Унты ніхто не абуваў. На вышыні тут не хадзілі, паветраных баёў не вялі, хадзілі паміж гор, касілі душманскія калоны з кулямётаў, бамбілі ix базы.

Поделиться с друзьями: