Зямля пад белымі крыламі
Шрифт:
"Пасад" нявесты на дзяжу, укрытую кажухом поўсцю наверх, ёсць, здаецца, не толькі ў нас. Каравай з "шышкамі" таксама. А вось адметнае.
Раніцай жаніх з дружынай у два дзесяткі хлопцаў і з "баярамі" закусілі дома і паехалі на конях да нявесты.
Іваньку матка радзіла, У дарогу выпраўляла; Месяцам абгарадзіла, Зарою падперазала: Едзь, дзіця раджонае, Па сваё суджонае.Усю дарогу спявалі песні. Пра тое, як травы расцвітаюць пад капытамі жаніховага
Ішоў пачастунак. Пасля будучыя свацці на парозе зляпілі ў адну дзве свае палаючыя свечкі.
І ў цябе свяча, і ў мяне свяча, І ў цябе дзіця, і ў мяне дзіця. Злепема свечкі да купкі, Зведзема дзеткі да хаткі Да адзiнай маткi.Толькі тады ўсе зайшлі, размясціліся за сталом. Маладыя на покуце. З'яўляецца каравай, абвіты кветкамі. Ідзе пагулянка, а пасля абрад завівання касы. Малы брат нявесты яшчэ да абраду хоча вялізнымі авечымі нажніцамі гэтую касу абрэзаць. Ужо нават заціснуў: "Тут яна вырасла, тут і застанецца." Жаніх, ясна, выкупляе.
Валасы жаніха і нявесты (расплеценыя) прадзяваюць па адной пасме ў пярсцёнак і разам падпальваюць, а пасля надзяваюць жаночы галаўны ўбор. Пачынаюцца плач, рыданні нявесты, лямант, усхліпы. Ясна, што тая самая нявеста будзе насіць, што хоча, заплятаць валасы, як хоча, што "галаву", "намётку", "чапец", "крэндаль" (так называюцца жаночыя галаўныя ўборы) адразу схаваюць у скрыню. Але ў глыбінных вёсках абраду, яго дробязных, вонкавых рысаў, трымаюцца зацята.
Пры завіванні спяваюць:
А я цябе, сестранька, завіваю, Шчасцем, доляю абсыпаю; Ой, будзь прыгожа, як ружа, Ой, будзь здарова, як вада, Будзь багатая, як зямля.Тут неадменна знойдзецца нейкі парсюк, які прыбавіць якую-небудзь гадасць, накшталт: "Будзь пладлівая, як свіння".
Жанчыны яго за гэта "б'юць", ва ўсякім разе, валяюць і шчыкаюць. Той раве.
З таго часу і ляжыць у скрыні, побач з хусткамі, дзявочы галаўны ўбор, вянок, абшыты парчой і сусальным золатам (часта стогадовы), і "намётка", палаценкавы галаўны ўбор, які абвіваўся вакол галавы, пад падбароддзем і пасля спускаўся на спіну (дзявочая намётка патыліцы не прыкрывала, а спускалася па плячах на грудзі багата і гожа затканымі і вышытымі канцамі).
…Зноў ядуць, дзеляць каравай. Усе дораць нявесту, а маці яе — сваякоў жаніха.
На падарунках стаіць гэты абрад, як і многія-многія іншыя народныя абрады.
Ці то маладога ў войска прызываюць, ці далёка сына з хаты выпраўляюць. Дораць на радзіны і на наваселле, дораць на хрысціны, дораць на вяселле, бацькоў маладога, і сястру, і брата, дораць музыкантаў, шчодра дораць свата. Гуляюць вяселле. П'юць сябры не дарам! Дораць ўсе ад сэрца маладую пару. Дружна пры гасціне п'юць, пяюць, гавораць, выйдуць, патанцуюць і ўсё дораць, дораць.Цяпер
сялянскі аркестр нівеліраваўся. Скрыпка або дзве, басэтля, гармонік (баян ці акардэон), нейкі духавы інструмент ды бубен. Радзей, хаця яшчэ досыць часта, сустракаюцца цымбалы. Але амаль зніклі гуслі, а "дуда" (валынка), я мяркую, знікла зусім. Ва ўсякім разе вось ужо пятнаццаць год як мне нідзе не даводзілася ні чуць яе, ні чуць пра яе.Асаблівасцю вяселля з'яўляецца здзеклівыя песні пра свата, а часам і пра жаніха. Сват, часцей за ўсё, адбрэхваецца, прымушаючы застолле качацца з рогату.
Бабы спяваюць: і сам сват-п'янюга — за гарэлку ён хоць чорта з вярбою сасватае, і кабыла ў яго такая галодная, што нават на вяселлі не толькі з'ела авёс, засыпаны ёй гаспадаром, а і ў суседняга каня з'ела, а пасля
Каля тыну крапіву, крапіву, Каля саду расаду, расаду.Сват у адказ:
— Барабаніце, як парожнія бочкі, брэшаце на свой хвост. Ты ўжо, Хаўроння, і на сабак брахаць навучыш, і шыеш і мыеш — і ўсё языком, а надумаеш пірагі пячы, то ўсе вароты ў цесце будуць.
У нашага свата Увесь двор на памосце, Прыйшла свіння ў госці.— Бадай вас, бабачкі, кот убрыкнуў, па цэламу сабаку ў вас з рота скача. Вы тут мяне лаеце, а за тым сталом людзі дабрэйшыя за вас. Во (паказвае голую косць), костку далі. Ад вас і таго не дапросішся…. А ты ўжо, Галачка, што фігуруешся? Ва ўсіх чэсных людзей чупрына на галаве, а ў твайго мужыка плеш. Дай вам, божа, бабы, пабіцца, а мне на вас падзівіцца.
Жаніху:
А ў гародзе морква цвіцела. Наша Зосечка за харошага хацела, Як прыйшлося, за п'яніцу заляцела.Тры днi iшла гулянка ў нявесты. Пасля конны паязд накiраваўся ў вёску жанiха (калi жанiх з той жа вёскi, то часам бывае так: выедуць, праедуць некалькi кiламетраў i прыедуць у вёску з другага боку. Гэта, як i сварка з жанiхом, калi збiраюцца "бiцца" — перажытак. Калiсьцi нявест "умыкалi", i абавязкова з iншага месца).
Тут адбыўся таксама цікавы абрад. Відаць, калі яшчэ кралі нявест, то стралялі па-сапраўднаму. Цяпер гэта перажытак. Пры выездзе з вёскі — на шляху высачэнная барыкада з бярвенняў, снегу, калоў. За бырыкадай "паходні" (факелы), доўбні, па-акцёрску злыя твары. Пагражаюць, патрабуюць выкупу, іначай не адпусцяць.
Выкуп далі, і барыкада знікла менш чым за пяць хвілін. І паязд з коньмі, разубранымі кветкамі і стужкамі, памчаў. А вакол конныя часам стралялі ў паветра. Не "ад сурокаў", як раней, а проста для настрою.
Шалёны лёт коней.
А пасля яшчэ тры дні ў жаніха, а пасля "перазовы", калі клічуць у госці сваякі жаніха і нявесты, "каб не гаварылі кепска аб радзіне".
І ўвесь час звіняць, звіняць, звіняць песні. То сумныя, то заліхвацкія. Між іншым, за ўсе дні амаль ніводная не паўтараецца.
…Ідзе жыццё замужняй жанчыны. У куфры некаторыя рэчы яе, мужа, іншых членаў радзіны. Цяжкі суконны сувой на світку мужу, "дзедаві". У куфры хавалі з мужчынскага адзення толькі такое, ды яшчэ паясы. Вопратка мужчынская хавалася або вісела асобна. Мужчынскія, больш скупа вышываныя сарочкі, нагавіцы з палатна, для лета, і з сукна, для зімы. Вышывалі сарочкі толькі на грудзях, каўняры, манжэтах, па ніжнім краі, а сям-там ля плечавога шва. У мужчынскі гарнітур уваходзіла яшчэ "камізэлька" (безрукаўка).