Ахвяры
Шрифт:
Непадкрэслены, бадай, няўважлівы клопат Золатава аб Брагінскім — накінуў кажух, і ўсё — вытлумачыць лёгка. Золатаў чалавек аднаго настрою, спалучаць гаму пачуццяў не ўмеў, але настрой свой, няхай і цэльны, скрываць умеў. Пасля сеансаў радыёсувязі ён не першы раз з’яўляўся ў такім стане — усё роўна што морфій сабе ўкалоў.
Золатаў, напэўна, выдаў бы сваю ўзбуджанасць тым, што крочыў бы па пакоі, каб знаходзіўся ў прасторным кабінеце. Але ў зямлянцы дзе пройдзеш? Клетка. Абышоў вакол печкі, накрыў Брагінскага кажухом, сеў з другога боку століка на лаўку, укапаную ў зямлю.
Ман рэдка майстраваў лыжкі-міскі ў прысутнасці Золатава. Маёра гэта крыўдзіла, аднойчы ён раздражнёна спытаў:
«Ты чаму хаваешся ад мяне?»
Камандзір схаваў місачку пад стол, у кош.
Золатаў узяў са стала вялікую міску, грубай работы —
На міг, на вельмі кароткі міг, усталявалася нядобрая цішыня, якую называюць узрыўной. Брагінскі стаіў хворае дыханне. Але такая цішыня ў гэтай зямлянцы ўзнікала і раней. Узарвалася яна толькі аднойчы. Аляксей Іванавіч проста сказаў:
— Брак. Сучок.
Узяў палавінкі з рук Золатава, адчыніў дзверку буржуйкі і кінуў асінавыя «чарапкі» ў жаркае полымя. Папляваў на апечаныя пальцы. Ігар як бы раптам успомніў, што яму трэба рабіць. Пачаў грэць над печкай рукі, весела паціраючы іх, быццам пачуў штось вельмі прыемнае.
— Што перадае Масква? — спытаў камандзір.
— Нічога не перадавала Масква, — роўна і спакойна адказаў Золатаў.
— Мы не слухалі Саўінфармбюро, — вытлумачыў Ігар словы начальніка асобага аддзела. Даўгахвалевы прыёмнік не слухалі ўжо тыдні тры — захоўвалі батарэі для рацыі. Але кожны раз у час сеанса сувязі прынімалі адкрытым тэкстам кароткі пераказ зводкі з франтоў — выпрошваў ён, камісар. Золатаў чытаў шыфроўкі камандаванню атрада. Разы два-тры сказаў: «Тут я прапускаю, гэта — спецыяльна для мяне». I менавіта тым, што не прачытаў, заваяваў поўны давер начальніка штаба.
Ман усумніўся ледзьве не з першага разу, па адной, здавалася б, маленькай дэталі, хутка праверыў праз радыста групы, што чытае Золатаў не ўсё ці хутчэй не тое, што перадае Масква, нават тады, калі ўстанавілі сувязь з Беларускім партызанскім штабам: радыёграмы адтуль адрасоўваліся камандзіру атрада. Спачатку Аляксей Іванавіч абурыўся, але, верны свайму характару і лініі паводзін, абурэння не выказаў, а пасля, атрымоўваючы ад радыста поўны тэкст шыфровак, трохі забаўляўся: паглядзім, хто з нас лепшы разведчык.
На гэты раз Золатаў нават не перадаў змест сваіх перагавораў з Масквой. Напэўна, добрую праборку атрымаў ад начальства.
Ман пасміхнуўся, але тут жа тузануў сябе: не ўніжайся да злараднасці.
Складаныя былі іх адносіны. Праўда, спакойны і цвярозы былы дырэктар спіртзавода не лічыў іх складанымі. Ускладняў іх для сябе аператыўны работнік. Ды з баязлівай насцярогай сачыў за іх адносінамі Брагінскі.
Золатаў з’явіўся ў атрадзе тры месяцы назад, у канцы жніўня. «Зваліўся з неба на нашу галаву», — змрочна пажартаваў Кіпень Аляксею Іванавічу пасля адной непрыемнай размовы.
Групу НКУС, сем чалавек, выкінулі на парашутах. Мяркуючы па тым, на які атрад група павінна была выйсці, пілот спусціў іх не там, дзе трэба. Пра гэта сведчыла і трохвёрстка ў планшэце камандзіра групы. Пакуль энкавэдысты блукалі па Лагойшчыне, ніхто карту не прачытаў — абмежаваны раён. Прачытаў толькі Ман: Чэрвеньскія лясы. Ды і задача ў Золатава была — не ў атрад ісці (атрад на выпадак незвычайных абставін), а пранікнуць у Мінск, каб весці разведку, рабіць дыверсіі. Канешне, пайсці туды ўсёй групай Золатаў не рызыкнуў галоўным чынам з-за рацыі. I пайсці нельга, і пакінуць радыста аднаго ў лесе баяўся. Маёр, мінчанін, добра ведаў горад, але не ведаў яго наваколле, і — што асабліва дзіўна — сам ён і групы слаба ведалі акупацыйны рэжым — размяшчэнне пастоў, прапускную сістэму, хутка пераканаліся, што дакументы, якія ў Маскве здаваліся бездакорнымі, па сутнасці ліпавыя, першы паставы выкрые іх фалынывасць. Гэта была агульная бяда. Групы НКУС, значная частка іх, інструктаваліся так (не адкрытым тэкстам, у падтэксце), што галоўная сіла ў тыле ворага павінна быць не ў Панамарэнкі, а ў Берыі, і яны не павшны аддаваць і крупінкі славы мясцовым партызанам, ш належыць дзейнічаць самастойна, а партызан браць пад свой кантроль, каб не забываліся, што існуюць органы дзяржбяспекі.
Так пачаў дзейнічаць Золатаў, напачатку залішне ўпэўнена. Паслаў у Мінск разведчыка. Той не вярнуўся, тыдзень чакалі. Толькі пасля гэтага ўстанавілі сувязь з сялянамі, пачалі звяраць свае тэарэтычныя веды з рэальнай абстаноўкай. Зверка дала сумныя
вынікі. Настрой упаў да нулявой адзнакі. Другі разведчык, мінчанін, напрасіўся сам пайсці ў горад і таксама не вярнуўся. Гэта нагнала амаль пашку на адважнага маёра, ён упэўніў сябе, што калі не абодва, то друп разведчык здрадзіў свядома. Золатаў пачаў падазрона адносіцца амаль да кожнага са сваіх людзей. Каго яму падабралі? Усе беларусы, ва ўсіх тут, у акупацыі, сваякі. Пачаў адступаць ад Мінска. Адыходзіў на паўночны ўсход, можа, інстынктыўна бліжэй да фронту, хоць добра разумеў, што, не выканаўшы заданне, выходзіць не мае права, нават адзін, палажыўшы ўсю групу, бо доказаў сваёй карыснай дзейнасці не прынясе, а без гэтага яму не даруюць. I так лічыў, што генерал мае на яго зуб, таму і паслаў сюды, дзе ён актыўна працаваў у гады «вялікай чысткі», хоць і дурню бачна, што для дыверсійнай работы ў горадзе ён падыходзіць менш, чым хто.Групе пашанцавала ўрэшце: зусім выпадкова яны сустрэліся з манаўскім атрадам. А ў атрадзе ў сваю чаргу ўзрадаваліся: вопытныя людзі, амаль усе, акрамя радыста, камандзіры, сярэднія ці малодшыя, а галоўнае — радыя, пра якую марылі даўно і ўпотай лаялі падпольны райком, які дзяліў такія «пасылкі» з Вялікай зямлі паміж атрадамі; іх абыходзілі, ільвіная доля заставалася штабу брыгады, а з асобных атрадаў — Дзядзюлю.
Але хутка, раней чым хто, Аляксей Іванавіч зразумеў, што набытак іх не з радасных. Золатаў, спачатку ўпотай, але з лісінай хітрасцю, пачаў дзейнічаць з мэтай заняць месца камандзіра атрада. Гэта было так. Золатаў адразу сцяміў, што яму сапраўды такі пашанцавала — што трапілі яны ў невялікі атрад. Стаць камандзірам — яго ратунак. Толькі гэтым апраўдае ён невыкананне задання — нявыхад групы на Мінск. Цэлы атрад арганізаваў! А Мана спалохала не тое, што ў яго забяруць атаманскую булаву (Ігар жартаўліва і ласкава называў яго «бацька атаман»). Пасля напружанага роздуму нечакана ўспомніў, дзе ён бачыў Золатава раней. Во таемная сіла асацыяцыі! Як толькі ў атрад заглянуў ад Дзядзюлі былы начальнік аддзела НКУС суседняга раёна — уміг як высветліла. Там! Там ён бачыў Золатава — дзе яго пратрымалі без малога год. Нават сустрэча ўспомнілася да дэталяў: позна ўначы ў даўгім і цёмным калідоры новага, але змрочнага будынка па Савецкай вуліцы. I ён амаль спалохаўся. Мець такога чалавека побач ды яшчэ з яго жаданнем «выхапіць булаву»… Чаму сам Золатаў адразу не прызнаўся, што ён тутэйшы, мінскі? Пакуль не прагаварыўся адзін з яго байцоў. Ігару сказаў. I той па прастаце сваёй ляпнуў, як кажуць, у лоб:
«Якаў Міхайлавіч! А да нас дайшлі чуткі, што вы мінчанін».
Золатаў натапырыўся, як загнаны ў куток кот.
«Хто гэта прыносіць такія чуткі?» — хоць адразу сцяміў, што выдаў яго хтосьці са сваіх, і моцна абурыўся. Хто? Дамаўляліся, што ў любой сітуацыі, ні ворагам, ні сваім, не выдаваць, хто ёсць хто, кожны з іх меў па два фальшывыя прозвішчы. Праўда, у атрадзе назвалі сапраўдныя. I, відаць, дарэмна, падумаў маёр. Нікому, выходзіць, нельга верыць, усе вакол — шпіёны.
«Хто вам прыносіць такія звесткі?» — паўтарыў сурова.
«Бачыў вас адзін наш партызан. Дзе вы працавалі — у абласным ці гарадскім упраўленні?»
«Я камандаваў ротай Белпалка, — і растлумачыў, чаму не сказаў пра гэта адразу: — Мне ісці ў Мінск».
Тлумачэнне такое Ігару і Брагінскаму здалося зусім натуральным: пры такой канспірацыі лепш, каб ніхто не ведаў, што ў горадзе ёсць людзі, якія могуць пазнаць разведчыка, можа, у яго найвышэйшае заданне — прашкнуць у штаб ці ў рэзідэнцыю гаўляйтара. Золатаў нават вырас у іх вачах. Сам камандзір групы збіраецца ў Мінск. Здавалася, што і Мана гэта магло б супакоіць: камандзіра палка, пастаянна дыслацыраванага ў сталіцы, мог сустрэць у любым месцы. Але не супакоіла. Наадварот: насцярожыла, калі ўспомніў, дзе ўпершыню ўбачыў Золатава.
Аляксей Іванавіч пайшоў на бяскрыўдную хітрасць: сплавіць групу Золатава Дзядзюлю. Сказаў, што суседні атрад мае сувязь з Мінскам, што ў Дзядзюлі ў горадзе добрая агентура, таму калі групе трэба ў Мінск, то лепш мець справу з Цімохам.
Золатаў нічога не адказаў, але згадзіўся наведацца да суседа. У паездку ўзяў усіх сваіх, нават радыста, — застрахаваўся. Але каб ён і згадзіўся перайсці, гэтага мала — трэба яшчэ згода вялікага хітруна Дзядзюлі.
Калі засталіся ўдвух, Ман у той жа гуллівай форме, як усталявалася ў іх адносінах яшчэ да вайны і набыло новыя фарбы пры «ваеннай камерцыі», сказаў: