Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Артыкулы

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Як і кожны сапраўдны сын сваёй зямлі, Скарына горача любіў сваю радзіму. Ён пісаў: "…Паколькі ад нараджэння зверы, якія ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае. Птушкі, яція лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае. Рыбы, якія плаваюць па моры і ў рэках, ведаюць ямы свае. Пчолы і ім падобныя ахоўваюць вуллі свае. Таксама і людзі, дзе нарадзіліся і выгадаваныя… да гэтага месца вялікую любоў маюць".

Ён жыў любоўю да ўсіх простых людзей, да ўсіх народаў і жадаў ім дабра і свету. Ён быў у шэрагу тых, хто прапаведваў і закладаў асновы вялікага братэрства на зямлі. У цёмныя дні яны падавалі руку ўсім людзям добрай волі ва ўсім свеце. Яны шукалі праўду і чалавечнасць, змагаліся за іх і гінулі,

у пагібелі здабываючы перамогу. Светачы сярод галечы і цемры, першыя агні, нашы продкі, справу якіх мы прадаўжаем і вобраз якіх захоўваем у сэрцы.

Гэта было 10-га сакавiка 1864 года…

Да 100-годдзя з дня смерці Кастуся Каліноўскага

Спатрэбілася дзве роты салдат, каб схапіць аднаго чалавека. Была цёмная і снежная ноч 29 студзеня 1864 года. Салдаты абкружылі квартал Святаянскіх муроў і распачалі планамерны вобыск.

Чалавек жыў адзін. Аб яго месцазнаходжанні ведалі два-тры бліжэйшыя сябры. Каб не здрада — яго нельга было б знайсці. Ён лічыў за лепшае рызыкаваць толькі сваёй галавой. Калі ўжо здарыцца бяда — хай з яго смерцю перарвуцца галоўныя ніці падпольных тайн. Але ў горшае ён не верыў. Сам шчыры, просты і адданы справе паўстання, ён верыў у нязломную цвёрдасць людзей, якія рабілі з ім адну справу.

Дзве роты салдат і адзін чалавек. Салдаты абкружалі Святаянскія муры ў Вільні. Пачаўся пошук чалавека, які кіраваў адсюль паўстаннем у Беларусі і Літве, не даючы згаснуць полымю. Ратаваў самае каштоўнае — сяброў, братоў, людзей. Дамагаўся, каб вясною паўстанне выбухнула зноў…

Чалавек ішоў сходкамі насустрач салдатам, несучы свечку ў руцэ. Так яны і сутыкнуліся. Адзін нёс святло. Другія выраслі са змроку.

— Як ваша прозвішча?

— Вітажэнец, — спакойна адказаў малады чалавек.

Яго схапілі за рукі. Агеньчык скаціўся па каменных прыступках. Згаснуў.

Уласна кажучы, гэта быў канец. Бо ні на допытах, ні на судзе чалавек не зрабіў нічога, каб палегчыць сваю долю. Чалавека павесілі на Лукішскай плошчы ў Вільні.

Яго звалі Кастусём Каліноўскім, і за тыдзень да страшнай ночы 29 студзеня яму мінуў дваццаць шосты год. За такі час большасць людзей паспявае зрабіць мала. А гэты паспеў стварыць вольную беларускую прэсу, пасеяць насенне народнага гневу, узрасціць яго і зжаць пасеў. Спачатку ён кіраваў паўстанцамі Гродзеншчыны, а потым усклаў на свае юныя плечы паўстанне ўсёй Беларусі і Літвы. І калі белае панства здрадзіла і пакінула ўзброены народ, Каліноўскі ўзначаліў яго і неймавернай сілай волі трымаў гэты цяжар пяць месяцаў.

Што гэта азначала, можна ўявіць хоць бы з таго, што супраць паўстанцаў Беларусі і Літвы царызм кінуў 120 тысяч багнэтаў і шабель пры належнай колькасці артылерыі. На аднаго паўстанца было пяць салдат. І гэты адзін быў дрэнна ўзброены, а ў пяцёх была вывучка, гарматы.

І, аднак, людзі змагаліся, а Кастусь ствараў сетку арганізацый і атрадаў. Нават у апошнія дні. І гэтыя яго трагічныя апошнія часіны, гэтая тытанічная праца, гэтая мужная ўпэўненасць у тым, што яшчэ не скончана барацьба, гэтая гатоўнасць біцца да канца, гэтая невычэрпная любоў да волі, да радзімы, да дэмакратыі, - робяць асобу Каліноўскага самай трагічнай і велічнай у гісторыі Беларусі, яе нацыянальным героем.

Вось ён, студэнт, люта спрачаецца з "белымі" за волю і зямлю для народа. І мы на яго баку. Вось ён ідзе на чале мужных атрадаў: за поясам чамаркі два пісталеты, на чамарку накінута белая сялянская світка, а побач трапеча баявы сцяг. І мы захапляемся ім. Вось ён сядзіць з пяром над пробнымі водціскамі "Мужыцкай

праўды". А мы сочым за ходам яго думак і згаджаемся з імі.

І мы адчуваем фізічны боль, калі ўяўляем яго на эшафоце, з мураўёўскай пятлёй на шыі, калі чуем яго апошнія словы.

Каб ніхто больш не асмельваўся называць рабом простага чалавека і крыўдзіць яго, каб адны не елі "пушны" хлеб, а другія не жэрлі, як не ў сябе, і не подлічалі, каб родная зямля між Дняпром і Бугам (а потым і ўсе землі на свеце) сталі радзімай волі і дэмакратыі, - ён, гэты малады чалавек, змагаўся словам, пяром і зброяй.

Каб не плакалі з голаду дзеці, каб не было прыгону і гвалту, каб квітнела вольнае слова, каб не было няроўнасці, каб не сівелі ў роспачы жанчыны, каб мужчыны не лаяліся бяссільна і не паміралі з думкай, што ў іх жыцці не было жыцця, — ён аддаў сваё жыццё. Бо ведаў: неацэнны дар — жыццё — нельга абражаць рабствам, голадам, цемрай, нацыянальным уціскам, смяротнымі пакараннямі.

"З-пад шыбеніцы" ён напісаў свой славуты верш, звернуты да зямлі, якая нарадзіла яго і выхавала, дала яму песні і родную мову і вочы, што бачылі ўсю нізасць і веліч свету, і сэрца, што беспамылкова адрознівае дабро ад зла.

…Калі яго вялі на пакаранне, ён, як усе "чырвоныя", трымаў кулак левай рукі на тым месцы, дзе білася сэрца. Стары ўмоўны знак змоўшчыкаў.

— Люблю Беларусь!

Грымелі барабаны. І пад гэты пошчак была зроблена адна з самых чорных спраў, якія ведала беларуская гісторыя.

Гэта было 10 сакавіка 1864 года ў дзесяць гадзін трыццаць хвілін раніцы.

З вадой і без вады

Мы ўсе, жыхары нашага дома (вул. Карла Маркса, дом № 36), любім газету "Вячэрні Мінск", выпісваем або купляем яе, верым таму, што там надрукавана.

Любім мы і свой дом, пабудаваны недзе гадоў дваццаць з гакам назад, зручны, цёплы зімою і з халадком летам. Нам добра ў ім жыць і працаваць.

І мы вельмі не любім нешта пісаць і на людзей, і на арганізацыі, і, тым больш, на дом, у якім мы жывём. Хаця гады тры назад мы і пісалі скаргу за шматлікімі подпісамі служачых і пенсіянераў, пісьменнікаў і вучоных, бібліятэкараў і мастакоў, што насяляюць нашу простую, адзначаную мемарыяльнымі дошкамі камяніцу. А пісалі мы пра тое, што ў нашым доме няма вады.

Пісалі. І тое пісьмо было нават надрукавана ў "Вячэрнім Мінску". На кароткі час яно дапамагло, а пасля… што там казаць аб тым, што адбывалася пасля.

Але што рабіць: памалу мы звыкліся са сваім становішчам за дваццаць год (я і мая сям'я — за шэсць). І, магчыма, нават не білі б у званы, каб не рэпартаж з цэнтральнага дыспетчарскага пункта Мінскага водаправода, змешчаны ў газеце "Вячэрні Мінск" 24 сакавіка. Назва рэпартажу — "Як горад напаіць?" Пачатак яго:

"Калі раптам у вашай кватэры перастала цячы з крана вада — не спяшайцеся біць трывогу. Пра гэта ўжо ведаюць тыя, хто адказвае за бесперабойнае забеспячэнне вадой насельніцтва"…

Ужо ведаюць. Гэта суцяшае. Ведае цэнтральны дыспетчарскі пункт упраўлення водаправода вытворчага аб'яднання воднай гаспадаркі "Мінскводаканал". Бо менавіта туды сцякаюцца ўсе звесткі аб стане гарадской сістэмы водазабеспячэння.

"Кожную гадзіну аператары помпавых станцый інфармуюць дзяжурнага інжынера аб ціску, расходзе вады, запасе яе ў рэзервуарах.

…У васьмі пунктах горада ёсць аўтаматычныя датчыкі, якія кантралююць дзейнасць усёй сістэмы. І калі, напрыклад, у нейкім квартале ці раёне горада ціск у водаправодзе не адпавядае ўстаноўленаму, адразу ж прымаюцца меры да аднаўлення патрэбнага рэжыму".

Поделиться с друзьями: