Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Артыкулы

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Быць Катулам, Гусоўскім, Капернікам (да іх, хочаш не хочаш, звяртаюцца і зараз), але прайграй са сваёй латынню мужна. А лепей не дапускай да гэтага, нізавошта, бо "мёртвыя сораму не імуць".

…А ён рацыяналістычны, гэты "філосаф каля сарака". Аж агіда бярэ, такі разумны. Толькі розум не пакінуў там месца для душы, для гонару за сваё "я". Кажа пра дружалюб'е палітыкана і дзеяча духоўнай культуры. Прабачце, нешта не чуў. Бо не школа знішчае мову і не універсітэт, а тое, што мы з іх зрабілі. Мы, адзінкі, надзеленыя духоўнай уладай і… рэптыльнасцю. Праўда, лягчэй за ўсё абвінавачваць бюро прапаганды Саюза пісьменнікаў (пісьменнікаў там: якраз, кот наплакаў).

А вось "мастацтвазнаўца" (с.43) — малайчына. Сапраўды, калі чалавецтва ідзе да спрошчанасці казарменнай —

тады адна мова, калі да складанасці — мноства.

І "гісторык філасофіі" мае рацыю. Паказваючы карані хамства і іхні працяг-чартапалох… А што мы, беларусы, зрабілі ў літаратуры не "жалкую пародыю" — гэта зараз ужо і сляпому ясна.

І, галоўнае, у большасці выказванняў сапраўдная гаспадарчая заклапочанасць шляхамі мовы, культуры, бацькаўшчыны (лепшае, што даў новы час новаму чалавеку і што мы не павінны згубіць). А за кожным выказваннем тых, хто "развенчвае" выпакутаваныя бацькамі каштоўнасці, - проста аж свеціцца духоўная (не хачу сказаць "разумовая") абмежаванасць. Заўтрашні "пажарнік", які ў Рэя Брэдберы ("451? па Фарэнгейту") пры спрыяльных абставінах паліць кнігі.

І як прыемна нават паспрачацца, нават не згадзіцца з "мастацтвазнаўцам, каля 30 гадоў", з чалавекам, які ўмее разважаць. Вядома, пакуль мы яшчэ сіла. І — сумная рацыя пра дзіцячыя садкі і іншае. Але таварыш памыляецца ў думцы, што беларусам "навязалі" паняцце аб нашай мове як "непрыгожай".

Не, яна і сапраўды непрыгожая… ад дрэннага ведання яе. Існуе няпісаны (і неабвержны) закон, які цудоўна ведаюць усе па-сапраўднаму адукаваныя і культурныя людзі: чым лепей ведаеш нейкую мову (і гэта можна сказаць не толькі пра мову, але і пра краіну, навуку, сяброў, многіх жанчын, мастацтва і г.д.) — тым больш яна прыгожая і значная. Польская шыпіць? Нямецкая брэша і гаўкае? Брахня! Якія яны мілагучныя… для тых, хто зведаў (і, вядома, калі вусны кажуць "Der Freund" (друг), а не "erschie?en" (расстраляць); думаю, што апошняе слова і па-італьянску прагучыць для аб'екта гэтага дзеяння не вельмі прывабна).

Чым болей паглыбляешся ў кожную мову, чым лепей разумееш адвечную логіку яе законаў — тым яна большы ўзор прыгажосці і дасканаласці. Лаяць нейкую мову — азначае не ведаць яе. Ды яшчэ з самаўпэўненасцю, уласцівай непісьменнай тупасці, ганарыцца, што ты — цёмная бутэлька.

Лаяць, праўда, і на іншым, вышэйшым узроўні. Не так, як лае жанчын той, хто ніколі іх не ведаў, а як чалавек, які многа і шчасліва кахаў, часам пакеплівае з сапраўды каханай жанчыны, нават калі яна не Афрадыта, але дарогі табе ад яе — няма.

Байран назваў сваю, англійскую, мову грубай і дзікай, сказаў, што яна звыкнула "свісцець, шыпець, плявацца". Але той жа Байран, напэўна, за прапанову здрадзіць ёй разбіў бы жартаўніку зубы (тым болей што быў першакласны кулачны баец). Ды яму, ведаючы гэта, ніхто і не пасмеліўся прапанаваць такое.

Прынцып такіх людзей: "Я пан жартаваць сам з сябе. Але як нехта іншы паспрабуе нахабна пажартаваць — я здолею яго абарваць у адно імгненне".

Па-мойму, гэта першы прынцып сапраўдных мужчын (з жанчын не жартуюць). І калі нехта яго не прытрымліваецца — што ж, значыцца, у яго няма ніякіх прынцыпаў… Ёсць беспрынцыповасць, узведзеная ў прынцып.

І іншыя галасы. Устрывожаны, мастака 32-х год, аб тым, што немаўля толькі праз мову звязваецца са светам, што выклікае трывогу стан, калі з дзіцячага садзіка прыходзіць маленькі вораг нацыянальнай культуры, адбываецца генетычная падмена і, у выніку, з'яўляецца духоўна хворы чалавек, што актуальнай становіцца тэма духоўнага жабрацтва.

Рабочага, які думае па-дзяржаўнаму, як акадэмік. І лепей за некаторых акадэмікаў (с.64–65). Настаўніка з Мядзельшчыны, які цалкам правільна сказаў аб голых прагматыках ("не трэба мовы, бо няма з яе выгады"), якія забываюць, што мова — душа народа, і тут шукаць выгады — гэта блюзнерства над самым запаветным. І голас рускай, сацыёлага, з якога відаць, што гэта хаця і трошкі сухаваты, але homo sapiens. Або філосаф-эстэт (с.119), па думках якога адразу відаць, што не трэба было яго вучыць філасофіі, бо й так разумны. Хіба што вучоба прыдала ягонаму прыроджанаму

розуму лоск і тонкасць у выслоўліванні (справа другарадная) і спрыт у аперыраванні вучонымі тэрмінамі (што і ўвогуле справа дзесятая). І вось што цікава ў адносінах да такога тыпу людзей. Ледзь чалавек выяўляе памяркоўнасць, жаданне зразумець, павагу да суседскага — адразу мешчанота пхае яго ў нацыяналісты (бо зручна, хутка і, у разумовым сэнсе, дзёшава і танна). Яго, рускага, — у беларускія нацыяналісты. Мяне калісьці (а быў 1950 год) — у нацыяналісты ўкраінскія.

Каб ганілі, атрымоўваецца, нічога б не было, нават добра было б.

Нявызнаныя шляхі твае, пане Божа!

Што ж, я нацыяналіст. Украінскі (як мала хто з украінцаў ведаю Т. Шаўчэнку), польскі (Норвід і Міцкевіч — браты мае), нямецкі (за Рыльке), рускі (за ўсіх, ад Кантэміра да Паўстоўскага і Шукшына), іспанскі (за Рысаля, Вальеха і Лорку). "Усіхні" нацыяналіст і ганаруся гэтым ярлыком.

І шавініст. Па той прычыне, што жылі ў гэтым лепшым са светаў і рабілі яго далёка не лепшым, розенбергі і гімлеры, мураўёвы і ўласавы і іншыя, няма ім ліку. І калі нехта падумае навесіць мне і гэта — буду ганарыцца і такім.

Разумею, што прынцып ананімнасці можа згуляць са мною кепскі жарцік. Сярод тых, каго хвалю, могуць апынуцца асабістыя мае ворагі (значыць, абставіны не дазволілі нам зведаць цану адно аднаму), а сярод тых, каго лаю, — сябры (значыць, прыкідваліся са мною або ненарокам, пад настрой, ляпнулі нечуваную дурасць). Але я тут хвалю не іх, а правільную думку, лаю не іх, а думку, ад якой на хвіліну не хочацца належаць да чалавечай грамады. І я раблю гэта не ананімна, так што хай ведаюць.

І таму скажыце гэтаму "беларусу", сацыёлагу трыццаці год" (с.109), што "эліта" можа і зарабляе на беларускай мове грошы, а "не эліта" — почасту сінякі і інфаркт. "Сацыёлаг" проста знаходзіцца ў палоне мяшчанскіх уяўленняў аб тым, што паэты купаюцца ў грошах і з гэтай прычыны, на жаль, у палоне зноў-такі мяшчанскай зайздрасці і нянавісці да іх (пачуцці, якія не прыкрашаюць чалавека).

Брыдка гэта рабіць (чаму сацыёлаг павінен атрымоўваць грошы за сваю працу, а паэт — не?), але даводзіцца. Я не ведаю, дзе працуе гэты чалавек. Але, скажам, ён працуе ў АН БССР. Калі ён малодшы навуковы супрацоўнік без вучонай ступені, то ён атрымоўвае ад 140 да 165 рублёў у залежнасці ад стажу работы і іншых прычын. Калі ён кандыдат, то пасля пяці год працы — 150 рублёў, а пасля дзесяці — 175 рублёў. Калі ён кандыдат і старэйшы навуковы супрацоўнік, то адпаведна 210-230-250 рублёў (у адрозненне ад "сацыёлага", ніколі не лічыў чужых грошай і спраўкі пра іхнюю зарплату навёў пяць хвілін назад). У іншых інстытутах, у Кіеве, у Маскве могуць быць пэўныя разбежнасці, але мы бяром першы — лепшы выпадак.

Цяпер уявім сабе, што малады паэт (а па нашых разуменнях ён малады, бо напісаў ніжэйпамянёны верш, калі яму было дваццаць тры гады — дваццаць чатыры павінна было стукнуць праз два тыдні) А. С. Пушкін прынёс у рэдакцыю часопіса "Нёман" свой верш "Птичка".

В чужбине свято наблюдаю Родной обычай старины: На волю птичку выпускаю При светлом празднике весны. Я стал доступен утешенью; За что на Бога мне роптать, Когда хоть одному творенью Я мог свободу даровать!

Рускі верш, і таму рускі паэт прынёс яго ў рускі часопіс. Але каб быў беларус і прынёс у беларускі — справа не змянілася б, стаўкі тыя самыя.

Рэдактар "Нёмана" А. П. Кудравец чалавек разумны і зразумеў, што перад ім — Пушкін (а нехта мог бы і не зразумець), і таму вырашыў надрукаваць "Птичку" і аплаціць яе па стаўцы ганарару для маладых, рубель дваццаць капеек за радок. Шчаслівы паэт пастаяў ля ганарарнай касы і, купаючыся ў золаце (9 р. 60 капеек мінус падаходны падатак і падатак за бяздзетнасць), пайшоў — гуляем, брат! — у "Юбілейны" (па думцы некаторых, нашы паэты адтуль не вылазяць).

Поделиться с друзьями: