Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:

Для развлеченья, для забавы,

Для милых искренних друзей,

Для памяти минувших дней.

...А Бiм ляжыць i ўдзень - нарабiўся, прыяцель, нахапаўся гаючых пахаў жоўтага лесу.

Ах, жоўты лес, жоўты лес! Вось вам i асколачак шчасця, вось табе i месца, дзе падумаць. У асеннiм сонечным лесе чалавек робiцца лепшы.

Раздзел 5

НА АБЛАВЕ Ў ВОЎЧЫМ ЯРЫ

Аднаго асенняга дня да Iвана Iванавiча зайшоў чалавек, ад якога пахла стрэльбаю i сабакам. Хоць ён i не быў у паляўнiчых рэгалiях i апрануты быў звычайна, як усе малацiкавыя людзi, але Бiм адчуў ад яго i тонкi пах лесу, i след ад стрэльбы на далонях, i духмяны дух асенняга лiсту ад чаравiк.

Вядома ж, пра ўсё гэта Бiм сказаў, абнюхваючы госця, пазiраючы на гаспадара i энергiчна пакручваючы хвастом. Бачыў ён яго першы раз, але ж адразу прызнаў за сябра без усякiх сумненняў i нерашучасцi.

Госць ведаў сабачую мову, таму i сказаў ласкава:

– Прызнаў, прызнаў. Маладзец, добра, добра.
– Пагладзiў па галаве i сказаў упэўнена i ясна: - Сядзець!

Бiм выканаў загад - сеў i нецярплiва перабiраў лапамi. I слухаў, i глядзеў не спускаючы вачэй.

Госць i гаспадар пацiснулi адзiн аднаму рукi, сустрэлiся добрымi-добрымi вачыма.

"Выдатна!" - сказаў Бiм, вiскнуў.

– Разумны сабака, - сказаў госць, кiнуўшы вокам на Бiма.

– Добры Бiм, лепшага не трэба!
– пацвердзiў Iван Iванавiч.

Вось так яны крыху пагаварылi ўтрох, i госць-паляўнiчы дастаў з кiшэнi паперку, паклаў яе на стол, пачаў вадзiць па ёй пальцам i гаварыў:

– Вось тут... тут, у самай гушчэчы Воўчага яра. Сам падвываў. Пяцёра адгукнулася: трое прыбылых, два мацёрыя. Аднаго пабачыў. Ну i ваўчыла!

Бiм ведаў словы гаспадара, калi шукаў: "Тут-тут, тут-тут". I насцеражыўся. Але калi было сказана слова "ваўчыла!", вочы яго расшырылiся: гэта быў жудасны пах ляснога сабакi, пах, якога напалохаўся Бiм, пах, пра якi гаспадар тады, пужаючы, сказаў, паказваючы на след: "Воўк! Гэта воўк, Бiм". Вось цяпер i паляўнiчы сказаў гэтаксама: "Ну i во-оўк!"

Госць пайшоў, развiтаўшыся з Бiмам.

Iван Iванавiч сеў набiваць набоi, закладваючы буйныя гарошыны свiнцу i перасыпаючы iх бульбянаю мукою.

Ноччу Бiм спаў неспакойна.

А задоўга да свiтання яны выйшлi са стрэльбаю на вулiцу i сталi ля вугла. Скора пад'ехаў вялiкi аўтамабiль з паляўнiчымi. Яны сядзелi i ў накрытым кузаве на лаўках, сядзелi цiха i ўрачыста. Iван Iванавiч спачатку пасадзiў Бiма, потым i сам улез у кузаў. Учарашнi паляўнiчы сказаў Iвану Iванавiчу:

– Э-э, не! Нашто ж Бiм з табою!

– Сабак не павiнна быць на аблаве. Зняць!
– строга сказаў хтосьцi. Падасць голас - прапала аблава.

– Бiм не падасць голасу, - быццам апраўдваўся Iван Iванавiч.
– Не ганчак жа ён.

Яму пярэчылi адразу ў некалькi галасоў, але кончылася на тым, што ўчарашнi госць сказаў:

– Дарма. З Бiмам пастаўлю на запасную! Ёсць месца, Iван Iванавiч: было так, што воўк вырываўся там са сцяжкоў, па пратоцы.

Бiм здагадаўся, што яго не хочуць браць. Ён таксама ўгаворваў суседзяў, але ў цемнаце яго нiхто не зразумеў. I ўсё ж аўтамабiль рушыў.

Ужо сонца ўзышло, калi спынiлiся ля леснiчоўкi знаёмага леснiка. Выйшлi ўсе цiха, без адзiнага слова, як i Бiм. Потым доўга iшлi ланцужком паўз узлесак. Нiхто не курыў, не кашляў, не стукнуў нават ботам аб бот, ступаючы па-сабачы: тут кожны ведаў - куды, хто i нашто. Не ведаў толькi Бiм, але ён таксама ценем iшоў услед за гаспадаром. Той на хаду крануў Бiма за вуха: добра, маўляў, маладзец Бiм.

Паперадзе, за галоўнага, iшоў учарашнi госць-паляўнiчы. I вось ён падняў руку - усе спынiлiся. Трое пярэднiх пайшлi ў лес яшчэ асцярожней, па-кашачы, i скора вярнулiся. Цяпер Галоўны падняў над галавою фуражку, махнуў ёю ўперад. Па гэтым знаку палавiна

паляўнiчых пайшла за iм, сярод iх апошнi i Iван Iванавiч з Бiмам. Так што Бiм iшоў апошнi: цiшэй за яго нiхто не мог iсцi, але, нягледзячы на гэта, Iван Iванавiч узяў яго на павадок.

Па маўклiвай камандзе Галоўнага першы, хто iшоў за iм, стаў за куст i замёр. Скора гэтаксама зацiх ля дубняку i другi, потым трэцi, i так па аднаму ўсе сталi на свае нумары. Засталiся ля Галоўнага толькi Iван Iванавiч i Бiм. Яны iшлi асцярожней, чым раней. Цяпер Бiм бачыў, што паўз iхнюю дарогу нацягнуты шнур, а на iм нерухома вiселi кавалкi мацеры, падобнае на агонь. Але нарэшце Галоўны паставiў iх i сам пайшоў назад.

Бiм чуйным вухам чуў усё-такi яго крокi, хаця людзям i здавалася, што нiхто iх не чуе. Бiм учуў яшчэ, што Галоўны правёў i астатнiх паляўнiчых, але так далёка, што нават i Бiм ужо не чуў шамацення.

I настала цiшыня. Насцярожаная, трывожная лесавая цiшыня. Бiм адчуваў гэта i па тым, як зацiх гаспадар, як здрыганулася яго нага ў калене, як нячутна адчынiў ён стрэльбу i паклаў у ствалы набоi, зачынiў i зноў насцярожана застыў.

Яны стаялi, захiнутыя кустом арэшнiку, збоч прамыiны, якая зарасла густым цярноўнiкам. А вакол быў магутны дубовы лес, суровы ў гэтую пару, маўклiвы. Кожнае дрэва - волат! А пад iм густы падлесак яшчэ мацней адцяняў незвычайную сiлу адвечнага лесу.

Бiм ператварыўся ў камячок з самое пiльнасцi; сядзеў нерухома i лавiў пахi, але пакуль што нiчога адметнага не прыкмячаў, бо паветра было нерухомае, i ад гэтага Бiму было неспакойна. Калi ёсць хоць маленькi ветрык, ён заўсёды ведаў, што там наперадзе, ён чытаў струменьчыкi паветра, як радкi, а без ветру, ды яшчэ ў такiм лесе, - паспрабуй быць спакойны, калi да ўсяго гэтага i яго добры сябар стаiць побач i таксама хвалюецца.

I раптам пачалося.

Сiгнальны стрэл распароў цiшыню на вялiкiя кавалкi: рэха прагрымела то там, то тут, то дзесьцi ўдалечынi. А следам, быццам у тон лясному грому, далёка-далёка голас Галоўнага:

– Пайшо-о-оў! Ого-го-го-го-го-о-о!

Iван Iванавiч нахiлiўся да Бiма i ледзь чутна прашаптаў:

– Ляжаць!

Бiм лёг. I калацiўся.

– Ого-го-го-о-о!
– раўлi там паляўнiчыя-загоншчыкi.

Цiшыня цяпер рассыпалася на галасы, незнаёмыя, нястомныя, дзiкiя. Застукалi палкамi па дрэвах, затрашчала трашчотка, як сарока на пагiбель. Ланцуг загоншчыкаў наблiжаўся з крыкам, гоманам i стрэламi ў паветра.

I вось... Бiм пачуў знаёмы з юнацтва пах: воўк! Ён прытулiўся да нагi гаспадара, ледзь-ледзь - зусiм толькi-толькi!
– прыўстаў на лапах i выцягнуў хвост. Iван Iванавiч усё зразумеў.

Яны ўбачылi абодва: уздоўж сцяжкоў, не пад стрэламi, паказаўся воўк. Iшоў ён шырокiм махам, галаву апусцiў, хвост вiсеў, як палена. I адразу ж звер прапаў. У той жа час пачуўся стрэл у ланцугу стралкоў, потым другi.

Лес грымеў. Лес амаль што злосна растрывожыўся.

Яшчэ стрэл на нумары. Гэта ўжо зусiм побач. А крыкi ўсё блiжэй, блiжэй i блiжэй.

Воўк, вялiзны стары воўк, паказаўся нечакана. Ён прыйшоў па прамыiне, схаваны цярноўнiкам, а пабачыўшы сцяжкi, раптоўна спынiўся, быццам на нешта напароўся. Але тут, над прамыiнаю, сцяжкi вiселi вышэй, чым на ўсёй лiнii, утрая вышэй, чым рост самога звера. А гоман людзей насядаў. Воўк неяк нерашуча, нават вяла, прайшоў пад сцяжкамi i апынуўся метраў за пятнаццаць ад Iвана Iванавiча i Бiма. Вось ён зрабiў колькi махаў, але тым часам i сабака i чалавек успелi ўбачыць, што ён быў паранены: крывавая пляма расплылася на баку, рот аблямаваны пенаю з чырванаватым адценнем.

Поделиться с друзьями: