Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:

– Iдзiце, iдзiце, дзед. Усяго добрага. Да пабачэння. Адпачывайце.

– Знайшоў мне "дзеда"! Я табе бацька, баця. Нават як ветлiва гаварыць забылiся, с-сукiны сыны. А хочаце вось такiх, - кiўнуў на студэнта, выхоўваць, па галоўцы гладзiць, па галоўцы. А ён вас - пачакайце!
– гаў! I з'есць.
– Гаўкнуў i сапраўды, якраз як сабака.

Бiм, вядома, таксама гаўкнуў.

Дзяжурны засмяяўся:

– Глядзiце, папаша, а сабака ж вас разумее, спачувае.

А Цётка, здрыгануўшыся ад падвойнага брэху - чалавечага i сабачага, плiшчылася ад Бiма да дзвярэй i крычала:

– Гэта ён на мяне, на мяне! I ў мiлiцыi нiякае абароны савецкай жанчыне!

Яны

пайшлi ўсё-такi.

– А мяне што - затрымаеце?
– насуплена спытаў студэнт.

– Слухацца трэба, мiлы. Запрашаюць - павiнен iсцi. Так трэба.

– Трэба? Адкуль такое, каб цвярозага чалавека весцi ў мiлiцыю, як злодзея? Цётцы гэтай трэба было пятнаццаць сутак, а вы... Эх, вы!
– I пайшоў, пацерабiўшы Бiма за вуха.

Цяпер Бiм ужо зусiм нiчога не разумеў: дрэнныя людзi лаюцца на добрых людзей, добрыя таксама лаюцца, а мiлiцыянер трывае ды яшчэ i пасмiхаецца; тут, вiдаць, i разумнаму сабаку не разабрацца.

– Самi даведзяце?
– запытаўся дзяжурны ў Дашы.

– Сама. Дадому, Чорнае вуха, дадому.

Бiм цяпер iшоў паперадзе, азiраўся на Дашу i чакаў яе: ён выдатна ведаў слова "дадому" i вёў яе менавiта дадому. Людзi i не дакумекалi, што ён i сам знайшоў бы кватэру, iм здавалася, што ён неразумны сабака; толькi Даша ўсё зразумела, адна Даша, гэтая бялявая дзяўчына з вялiкiмi задумёнымi i цёплымi вачыма, якiм Бiм паверыў з першага позiрку. I ён прывёў яе да самых сваiх дзвярэй. Яна пазванiла - адказу не было. Пазванiла яшчэ раз, цяпер да суседзяў. Выйшла Сцяпанаўна. Бiм прывiтаў яе: ён быў прыкметна весялейшы, чым учора, ён гаварыў: "Прыйшла Даша. Я прывёў Дашу". (Не было другiх слоў, каб растлумачыць позiркi Бiма на Сцяпанаўну, на Дашу.)

Жанчыны гаварылi цiха i вымаўлялi "Iван Iванавiч" i "асколак", потым Сцяпанаўна адамкнула дзверы. Бiм запрашаў Дашу: не спускаў з яе вачэй. Яна перш-наперш узяла мiску, панюхала кашу i сказала:

– Скiсла.
– Выкiнула кашу ў вядро на смецце, вымыла мiску i паставiла зноў на падлогу.
– Я зараз прыйду. Чакай, Чорнае вуха.

– Яго Бiмам клiчуць, - паправiла Сцяпанаўна.

– Чакай, Бiм.
– I Даша пайшла.

Сцяпанаўна села на крэсла, Бiм сеў насупраць яе, аднак пазiраў увесь час на дзверы.

– А ты змысны сабака, - загаварыла Сцяпанаўна.
– Застаўся адзiн, а разбiраешся, хто да цябе з душою. Я вось, Бiмка, таксама... на старасцi год з унучкаю жыву. Бацькi-то нарадзiлi ды i падалiся ў Сiбiр, а я выгадавала. I яна, унучка, добрая, мяне любiць, усiм сэрцам да мяне.

Сцяпанаўна адводзiла душу сама з сабою, гаворачы да Бiма. Так часам людзi, калi няма да каго абазвацца, гавораць да сабакi, да любiмага каня цi кармiцелькi-каровы. Сабакi ж, у якiх выдатны розум, вельмi добра адрознiваюць няшчаснага чалавека i спачуваюць яму. А тут у абаiх: Сцяпанаўна жалiцца Бiму, а Бiм гаруе, мучыцца ад таго, што людзi ў белых халатах забралi яго сябра; бо ўсе непрыемнасцi, што здарылiся за дзень, толькi крыху забавiлi Бiма ад болю, якi цяпер зноў узяўся з новаю сiлаю. Ён разабраў з гаворкi Сцяпанаўны два знаёмыя словы "добра" i "да мяне", сказаныя з сумнай цеплынёю. Вядома ж, Бiм падышоў да самае яе i паклаў галаву на каленi, а Сцяпанаўна прытулiла да вачэй хусцiнку.

Даша вярнулася з пакуначкам. Бiм цiха падышоў, лёг жыватом на падлогу, паклаў адну лапу на яе туфельку, а галаву на другую лапу. Так ён сказаў "Дзякуй табе".

Даша дастала з паперы дзве катлеты, дзве бульбiны i паклала iх у мiску.

– Бяры.

Бiм не ўзяўся есцi, хаця трэцiя суткi ў яго не было ў роце i пылiнкi. Даша далiкатна

пацерабiла за загрывак i ласкава гаварыла:

– Вазьмi, Бiм, вазьмi.

Голас у Дашы мяккi, душэўны, цiхi i, здавалася, спакойны; рукi цёплыя i пяшчотныя, ласкавыя. Але Бiм адвярнуўся ад катлет. Даша адкрыла Бiму рот i ўвапхнула туды катлету. Бiм трымаў, трымаў яе ў роце, здзiўлена глядзеў на Дашу, а катлета тым часам пракаўтнулася сама. Тое здарылася i з другою. З бульбiнамi - таксама.

– Яго сiлком кармiць трэба, - сказала Даша Сцяпанаўне.
– Ён занудзiў без гаспадара, таму i не есць.

– Ды што ты!
– здзiвiлася Сцяпанаўна.
– Сабака сам сабе знойдзе. Колькi iх ходзiць, а ядуць жа.

– Што ж рабiць?
– спытала Даша ў Бiма.
– Ты ж так прападзеш.

– Не прападзе, - упэўнена сказала Сцяпанаўна.
– Такi разумны сабака не прападзе. Буду раз у дзень варыць яму кашу. Што ж рабiць? Жывое ж.

Даша нечаму задумалася, потым зняла аброжак.

– Пакуль я не прынясу аброжак, не выпускайце Бiма. Заўтра гадзiн да дзесяцi я прыйду... А дзе ж цяпер Iван Iванавiч?
– спытала яна ў Сцяпанаўны.

Бiм страпянуўся: пра яго!

– Павезлi на самалёце ў Маскву. Аперацыя на сэрца, цяжкая. Асколак жа побач.

Бiм - увесь адзiн слых: "асколак", зноў "асколак". У гэтым слове чуваць гора. Але, калi яны гавораць пра Iвана Iванавiча, значыць, ён павiнен недзе быць. Трэба шукаць. Шукаць!

Даша пайшла. Сцяпанаўна - таксама. Бiм зноў застаўся адзiн бавiць ноч. Цяпер ён не-не i задрэмле, але толькi на некалькi хвiлiн. I кожны раз ён снiў Iвана Iванавiча - дома цi на паляваннi. I тады ён прахоплiваўся, азiраўся, хадзiў па пакоi, нюхаў закуткi, прыслухоўваўся да цiшынi i зноў клаўся ля дзвярэй. Вельмi моцна балеў рубец ад дубца, але гэта было нiшто, калi раўняць з большым горам i невядомасцю.

Чакаць. Чакаць. Сцiснуць зубы i чакаць.

Раздзел 7

ПОШУКI ПРАЦЯГВАЮЦЦА

Гэтае ранiцы Бiм ледзь не плакаў. Сонца ўжо вышэй за акно, а нiхто не iдзе. Ён прыслухоўваўся да крокаў жыхароў у пад'ездзе, якiя праходзiлi паўз яго дзверы з верхнiх паверхаў або падымалiся ўгору. Усе крокi знаёмыя, а яго няма i няма. Нарэшце выразна пачуў туфелькi Дашы. Яна! Бiм уголас даў пачуць пра сябе. Яго крык, калi сказаць па-чалавечаму, абазначаў: "Я цябе чую, Даша!"

Зараз, зараз, - абазвалася яна i пазванiла да Сцяпанаўны.

Яны абедзве ўвайшлi да Бiма. З кожнаю ён павiтаўся, потым кiнуўся да дзвярэй, спынiўся там, павярнуў галаву да жанчын i патрабаваў, прасiў, павiльваючы хвастом: "Адчыняйце! Шукаць трэба".

Даша адзела на яго аброжак, на якiм цяпер была на ўсю шырыню трывала прымацавана латунная пласцiнка-жэтон з выгравiраваным надпiсам: "Яго завуць Бiм. Ён чакае гаспадара. Добра ведае, дзе дом. Жыве адзiн у кватэры. Не крыўдзiце яго, людзi". Даша прачытала надпiс Сцяпанаўне.

– Якая ж ты добрая душа!
– успляснула рукамi Сцяпанаўна.
– Любiш, выходзiць, сабак?

Даша паглядзела на Бiма i адказала незвычайна:

– Муж мяне пакiнуў, хлопчык памёр... А мне трыццаць год. Жыла на кватэры. Паеду...

– Адзiнокая. Мая ж ты дарагая!
– запрыказвала Сцяпанаўна.
– Ды гэта ж...

Але Даша абарвала:

– Пайду.
– А ад дзвярэй дадала: - Пакуль што не выпускайце Бiма, каб не пабег за мною.

Бiм паспрабаваў працiснуцца ў дзверы разам з Дашаю, але яна адапхнула яго i выйшла разам са Сцяпанаўнай.

Не болей чым праз гадзiну Бiм заскуголiў, потым i завыў ад суму ўголас, так завыў, як пра гэта гавораць людзi: "Хочацца завыць, як сабаку".

Поделиться с друзьями: