Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Бардэль?

– Не зусiм. Але мне здалося, што гаспадыня з гэтымi справамi знаёмая. Пакуль падымалiся наверх, яна запыталася, як я збiраюся плацiць - штомесяц цi часцей, дзе я працую. Пакой - вокнамi на двор. Абсталюнак неблагi. Праўда, як на мой густ, дык зашмат таннага шоўку i аксамiту. Лялька на канапе. У пакоi пахла яшчэ, так бы мовiць, жанчынаю. Гаспадыня пацiкавiлася, хто мне даў адрас. Я ледзь не прагаварыўся, што даведаўся па аб'яве. Шчыра кажучы, мяне ўвесь час бянтэжыла адна з яе цыцак: яна ўсё выслiзгвала з халата. Я сказаў, што паведамiў мне пра пакой адзiн мой сябра. I што сябра гэты жыве ў яе. Яна запыталася хто. Калi я назваў

Турэ, то адразу зразумеў, што яна яго ведае. Яна i з твару змянiлася, i голас стаў iншы. "Не ведаю, кажа, такога!" Як адрэзала. А потым пытаецца, цi няма ў мяне звычкi позна вяртацца дамоў. Было ўжо вiдаць, што вырашыла пазбавiцца ад мяне. Але я прыкiнуўся прасцячком. Кажу: "Можа, мой сябра яшчэ тут? Ён удзень не працуе i позна ўстае". Але яна мне: "Дык вы будзеце здымаць пакой цi не?" Буду, кажу. "Плата наперад". Я дастаў кашалёк i, нiбыта выпадкова, выняў фота Турэ. "А, - кажу, - вось i фота майго сябра". Яна зiрнула i кажа: "Не, мы, вiдаць, адно аднаму не падыдзем". I пайшла да дзвярэй. Я хацеў затрымаць яе, але яна папрасiла пакiнуць яе ў спакоi, у яе, бачыце, абед на плiце можа згарэць. Так i развiталiся... Шэф, ды я проста ўпэўнены, што яна яго ведала! Калi я выйшаў на вулiцу, фiранка зварухнулася: яна назiрала за мною.

– Едзем!
– сказаў Мэгрэ.

Хаця дом быў за два крокi адсюль, пад'ехалi на машыне. Гаспадыня, якая выйшла адчынiць дзверы, i цяпер была ў халаце.

– Хто там?

– Палiцыя.

– Што вам трэба?
– Зiрнула коса на Лапуэнта.
– Так i ведала, што нажыву сабе бяду з гэтым малакасосам.

– Думаю, нам будзе зручней перагаварыць у доме.

– А я i не збiраюся трымаць вас на ганку. Мне ад вас хаваць няма чаго.

– Чаму вы не прызналiся, што пан Турэ быў вашым жыльцом?

– Таму, што гэта яго не датычыцца, - зноў змерыла яна Лапуэнта нядобрым позiркам.

Яна ўвяла iх у невялiкую гасцёўню. Грубка тут была напалена як след. Усюды ляжалi стракатыя падушкi з вышытымi на iх кошачкамi, сэрцамi i скрыпiчнымi ключамi. Вокны былi занавешаны шчыльнымi шторамi, i гаспадыня запалiла святло.

– Дык што вам ад мяне трэба?

Мэгрэ выняў з кiшэнi фатаграфiю Турэ.

– Гэта ён?

– Ён. Вы i без мяне ўсё ведаеце.

– Доўга ён у вас жыў?

– Прыкладна два гады. Можа, трохi болей.

– У вас шмат жыльцоў?

– Вядома. Мне адной дом задужа вялiкi. А ў наш час кватэру знайсцi нялёгка.

– Колькi ж iх у вас?

– Цяпер - тры.

– Але адзiн пакой свабодны?

– Той самы, што я паказвала гэтаму малойчыку. I цяпер шкадую, што не была асцярожлiвая.

– Што вы ведаеце пра пана Турэ?

– Цiхi i сцiплы чалавек. Нiкому не замiнаў. Працаваў уначы...

– А вы ведаеце дзе?

– Я яго нi аб чым не распытвала. Ён сыходзiў увечары i вяртаўся ўранку. Спаў вельмi мала. Я яму часта казала, што трэба спаць болей. Але мне здаецца, што ўсе яны так, хто ўначы працуе, - мала спяць.

– Ён шмат зарабляў?

– А што вас, уласна, цiкавiць?

– Вы ж чытаеце газеты?..

На столiку ляжала разгорнутая ранiшняя газета.

– Бачу, куды вы гняце. Але спярша паабяцайце, што ў мяне не будзе непрыемнасцей. Ведаю я палiцыю...

Мэгрэ падумаў, што кабета павiнна быць у картатэцы аддзела нораваў.

– Я ж не рэкламую сваiх жыльцоў на кожным кроку. Не рэгiстрырую iх. Гэта не злачынства. Але калi вы пачняце выкручваць мне нервы...

Усё будзе залежаць ад вас.

– Вы абяцаеце?.. Дарэчы, у якiм вы чыне?

– Камiсар Мэгрэ.

– Ого! Зразумела. Гэта сур'ёзней, чым я думала. Мяне турбуюць вашы калегi з нораваў.
– Яна адпусцiла ў iхнi адрас такое слоўца, што Мэгрэ з Лапуэнтам пераглянулiся.

– Ну, добра. Ведаю я, што яго забiлi. Але больш - нiчога.

– Як ён назваўся вам?

– Проста - пан Луi.

– Да яго прыходзiла жанчына? Чарнявая, сярэднiх гадоў?

– Прыходзiла. Прыгожая, гадоў сорак, умее сябе трымаць.

– Часта прыходзiла?

– На тыдзень тры цi чатыры разы.

– А прозвiшча яе вы ведаеце?

– Я называла яе панi Антуанэт.

– Вы, я бачу, прывыклi называць людзей па iменi.

– Я не цiкаўная.

– Яна, калi прыходзiла, надоўга заставалася ў яго?

– На колькi трэба.

– На паўдня?

– Як калi. Iншым разам - на гадзiну-дзве.

– А ўранку прыходзiла?

– Можа, калi i прыходзiла, я не помню.

– Вы яе адрас ведаеце?

– Нiколi не пыталася.

– Iншыя вашы жыльцы - жанчыны?

– Пан Луi быў адзiны мужчына.

– Ён з iмi меў зносiны?

– Любоўныя? Такiх не было. Мне здаецца, ён да гэтага не быў ахвотнiк. Можа, калi б захацеў...

– Але ён заходзiў да iх?

– Яны, бывала, заходзiлi да яго папрасiць запалак, цыгарэт цi газету.

– I ўсё?

– Ну, яны гаманiлi пра сёе-тое. Часам ён нават гуляў у карты з Люсiль.

– Яна наверсе?

– Не. Бадзяецца недзе днi ўжо два. З ёй гэта здараецца. Мабыць, знайшла сабе некага. Але памятаеце, што вы мне абяцалi? Каб нi ў мяне, нi ў маiх жыльцоў не было нiякiх непрыемнасцей.

Мэгрэ хацеў быў сказаць, што нiчога не абяцаў, але змаўчаў.

– А апрача гэтай кабеты, нiхто да яго не прыходзiў?

– Нядаўна нехта пра яго пытаўся, разы са два.

– Маладзiца?

– Ага. Яна не стала падымацца наверх. Папрасiла перадаць, што чакае ўнiзе.

– Яна назвалася?

– Монiкай. Яна засталася ў калiдоры, нават у гасцёўню не прайшла.

– Ён спусцiўся да яе?

– Першы раз пра нешта з ёю пашаптаўся, i яна пайшла. А другiм разам i трэцiм выйшаў з ёю.

– Не сказаў вам, калi вярнуўся, што за яна?

– Спытаўся толькi, цi спадабалася яна мне.

– I што вы адказалi?

– Сказала, што цiкавая, як зазвычай у яе ўзросце, але што праз некалькi гадоў гэта будзе сапраўдная кабыла.

– А хто яшчэ прыходзiў?

– Вы не хочаце сесцi?

– Дзякую. Не хачу пэцкаць вам падушкi - змок да нiткi. Надта ў вас ужо чыста.

– Стараюся як магу. Дык чакайце... Дайце ўспомнiць... Прыходзiў адзiн чалавек. Малады. Не назваўся. Я перадала пану Луi, што яго чакаюць унiзе. Пан Луi, здалося, расхваляваўся i папрасiў мяне правесцi госця наверх. Гэты маладзён прабыў у яго хвiлiн дзесяць.

– Даўно гэта было?

– У сярэдзiне жнiўня. Памятаю, была спякота i процьма мух.

– Ён прыходзiў яшчэ калi-небудзь?

– Неяк разам прыходзiлi, усё роўна як на вулiцы сустрэлiся. Разам паднялiся наверх, але хлопец хутка выйшаў.

– Усё?

– Мне здаецца, я i так нагаварыла пад самую завязку. Думаю, вам таксама цiкава падняцца наверх?

– Вядома.

– Пан Луi займаў пакой насупраць таго, якi я паказвала вашаму памочнiку. Вокны выходзяць на вулiцу.

– Правядзiце нас, калi ласка.

Поделиться с друзьями: