Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Адкуль вы яе ведаеце?

– Яна працавала ў Капланаў. Нядоўга. Недзе з паўгода. А чаму вы паказалi яе фатаграфiю?

– Гэта была сяброўка пана Луi.

– А!..

Мэгрэ разумеў, што жанчыне гэта цяжка пачуць, але iнакш нельга.

– У той час, калi яны абое працавалi ў Капланаў, вы нiчога памiж iмi не заўважылi?

– Магу паклясцiся, што нiчога памiж iмi тады не было... Яна працавала на ўпакоўцы - там было дзесяць цi нават пятнаццаць жанчын... Ведаю, што яна была замужам за палiцэйскiм.

– Чаму яна звольнiлася?

– Здаецца, ёй прышлося аперыравацца.

Вялiкi вам дзякуй. Прабачце, што зноў вас патурбаваў.

– Што вы, зусiм вы мяне не патурбавалi. Скажыце толькi, калi ласка... Пан Луi, ён што, сапраўды меў нешта з гэтай жанчынай?

– Яна прыходзiла да яго ў пакой, якi ён здымаў у Парыжы.

– Я ўпэўнена, што памiж iмi нiчога не было. Яны проста сябравалi.

– Магчыма.

– Калi засталася дакументацыя фiрмы, я дапамагу вам знайсцi адрас гэтай жанчыны. Але ж я не ведаю, што з ёю стала, з дакументацыяй.

– Раз яна была жонкаю палiцэйскага, адрас мы знойдзем. Вы сказалi, яе прозвiшча Машэр?

– А iмя, калi я не памыляюся, - Антуанэта.

– Дзякую, панна Леон. Да пабачэння.

– Да пабачэння.

Мэгрэ спiнаю адчуваў, што жанчына разгублена глядзела яму ўслед.

– У мунiцыпальную палiцыю, - загадаў камiсар шафёру.

У мунiцыпальнай палiцыi Мэгрэ адразу ж накiраваўся ў аддзел кадраў. Праз некалькi хвiлiн яму паведамiлi, што палiцэйскi па прозвiшчы Машэр сапраўды служыў тут сяржантам, але яго забiлi два гады назад у вулiчнай бойцы. Пражываў у той час на вулiцы Даменiль. Удава атрымлiвае пенсiю. Дзяцей няма.

Мэгрэ запiсаў адрас. I, пазванiўшы ў аддзяленне, выклiкаў да тэлефона Люка.

– Ну як, гаспадыня нiкому не званiла?

– Не яшчэ.

– А ёй?

– Ёй - не. Званiлi адной з жанчын, Вользе, наконт прымеркi сукенкi.

Мэгрэ вырашыў паабедаць пазней. Ён выпiў у бары шклянку аперытыву i зноў сеў у машыну.

– На вулiцу Даменiль.

Ехаць прыйшлося доўга. Будынак быў бедны, стары.

– Скажыце, калi ласка, дзе жыве панi Машэр?
– спытаўся ён у кансьержкi.

– На пятым паверсе, налева.

Лiфт падымаўся рыўкамi - здавалася, зараз спынiцца мiж паверхамi.

Вельмi чысты дыванчык перад дзвярыма, зiхоткая медная ручка. Мэгрэ пазванiў. Недзе ў глыбiнi кватэры пачулiся крокi.

– Хвiлiнку!
– Жанчына, мабыць, надзявала сукенку. Напэўна, гаспадыня была не з такiх, што сустракаюць гасцей у халаце.

Адчынiўшы дзверы, яна моўчкi паглядзела на Мэгрэ.

– Камiсар Мэгрэ.

– Праходзьце.

Было вiдаць, што прыход такога госця ўсхваляваў жанчыну.

Яна была такая, якой i ўяўляў яе сабе Мэгрэ: высокая, мажная, спакойная. Акуратна прычасаныя валасы, строгая сукенка, усе гузiкi зашпiленыя.

Паркет ззяў.

– Я вам тут напэцкаю...

– Нiчога страшнага.

Абсталюнак прыкладна такi ж, што i ў доме Турэ. Амаль такiя ж забаўкi на палiчках. Фатаграфiя палiцэйскага, да рамкi прымацаваны медаль.

– Я прыйшоў пагаварыць з вамi пра пана Луi.

– Я гэтага чакала.

Яна не заплакала, хоць твар у яе быў маркотны.

– Сядайце, калi ласка.

– Дзякую. Вы былi блiзкiмi сябрамi, цi ж не так?

– Ён быў

вельмi добры да мяне.

– I толькi?

– Магчыма, кахаў мяне. Ён жа нiколi не быў шчаслiвы ў сям'i.

– Ваша знаёмства пачалося з таго часу, як вы працавалi ў Капланаў?

– Што вы?.. Тады быў яшчэ жывы мой муж.

– I Турэ нават не спрабаваў зблiзiцца з вамi?

– Ён глядзеў на мяне гэтаксама ж, як i на любую iншую жанчыну з нашага аддзела.

– Значыцца, вы сустрэлiся зноў пасля закрыцця фiрмы?

– Так. Месяцаў праз восем-дзевяць пасля смерцi мужа.

– Выпадкова?

– Выпадкова. Мне прыйшлося шукаць працу - вы ж разумееце, на пенсiю ўдавы не пражывеш. Суседка пазнаёмiла мяне з дырэктарам кiнатэатра, i я ўладкавалася бiлецёркаю. Пры жыццi мужа я не працавала, хiба што кароткi час у Капланаў... Скажыце, газеты не будуць пiсаць пра мяне?

– Не. Можаце не баяцца.

– Дырэктар такi строгi, я магу страцiць месца... Дык вось, у кiнатэатры мы з панам Луi i сустрэлiся... Неяк на ранiшнiм сеансе. Ён прыйшоў на фiльм "Вакол свету за восемдзесят дзён"... Я яго пазнала, калi паказвала, дзе сесцi. Ён таксама пазнаў мяне. Нiякай асаблiвай размовы тады памiж намi не было, але з тае пары ён стаў часта прыходзiць да нас i заўсёды на ранiшнiя сеансы. Аднаго разу прапанаваў мне схадзiць з iм у кавярню. Я згадзiлася.

– Ён тады ўжо здымаў пакой на вулiцы Ангулем?

– Думаю, здымаў.

– Ён казаў, што нiдзе не працуе?

– Не. Сказаў толькi, што ўдзень заўсёды вольны.

– I вы так i не даведалiся, чым ён займаўся?

– Не. Я нiколi б не стала ў яго пра гэта пытацца.

– А пра жонку цi дачку ён расказваў?

– Шмат.

– Што менавiта?

– Ведаеце, цяжка перадаць... Калi чалавек няшчасны ў сям'i, ён пра гэта часта загаворвае... Жонка яго праз сясцёр зневажала. У сясцёр мужы добра ўладкаваныя, бясплатны праезд усёй сям'i, пенсiя... Яны ўсе папракалi Луi за тое, што ён не iмкнецца знайсцi што-небудзь лепшае за месца кладаўшчыка...

Куды ж вы, прабачце, хадзiлi ўдваiх?

– Амаль заўсёды ў адну i тую ж кавярню на вулiцы Сэнт-Антуан. Мы маглi гаварыць гадзiнамi.

– Вы любiце пышкi?

– Адкуль вы ведаеце?

– Я ведаю, што пан Луi купляў iх вам на вулiцы Акацый.

– Гэта было пазней, калi...

– Калi вы сталi хадзiць да яго ў пакой?

– Тады. Ён хацеў, каб я бывала там. Ён называў гэты пакой сваiм закуткам... Вельмi ганарыўся iм...

– Ён не казаў вам, чаму ён зняў гэты пакой?

– Яму хацелася мець свой кут, хоць бы на некалькi гадзiн у дзень.

– Ён купляў вам каштоўнасцi?

– Пярсцёнак, зусiм нядаўна.
– Жанчына паказала пярсцёнак на руцэ.
– Ён быў такi добры, такi чулы! Яму была патрэбная падтрымка. Я ведаю, што вы думаеце пра мяне, але перш за ўсё я была яму сябрам, адзiным сябрам.

– А сюды ён прыходзiў?

– Нiколi. З-за кансьержкi i суседзяў. Мяне б тады ўвесь дом абгаворваў.

– Вы бачылi яго ў панядзелак?

– Мы прабылi разам прыкладна гадзiну.

– У якi час?

– Адразу пасля абеду. Я якраз хадзiла па крамах.

Поделиться с друзьями: