Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў
Шрифт:
* * *
З вачэй цяжарнай жанчыны паглядаюць дзьве розныя душы. * * *
Цэлы Божы дзень цяжкая гарачыня — горад змучыўся. * * *
Абараняйце, чорныя акуляры, хворае вока. * * *
Стома, здранцьвеньне, на скронях гарачы пот, не варушуся. * * *
Не
* * *
Чапіў анучу, спалохаў шалахвоста — няма спакою. * * *
У зеляніне аранжавыя зоры — кветкі гарбуза. * * *
Каханка плача, хавае твар за букет гладыёлусаў. * * *
Лісток сьціскаю — зялёны, тапалёвы, гаркаваты сок. * * *
Зусім няблага ляжаць і доўга думаць пра сьпелы агрэст. * * *
Успамінаю дзедаў каменны ганак — трэснуты жорнаў. * * *
Сонечны вечар, пылам і галубамі пахне гарышча. * * *
Ля плыткай вады цёплай ліпеньскай рэчкі па пяску іду. * * *
З далані на далонь перакідаў каменьчык і слухаў хвалі. * * *
Вецер незнарок перагарнуў старонку маленькай кнігі. * * *
Карункі шуму на жвір шпурляе хваля і цягне назад. * * *
Са жмені ў жменю няспынна і марудна сыплецца жарства. * * *
Залацістая на вялікай паніве рыбіна ляжыць. * * *
У рудым збанку блакітнае малако, парожні кубак. * * *
Стол. Відэлец. Нож. Памідоры. Агуркі. Шклянка, сок. Гладыш. * * *
Астудзіў сьпіну сьвежы, цёплы вятрыска — безумоўна, кайф. * * *
Куст ядлаўцовы пад маціцовым небам — вечны вандроўнік. * * *
Вечар, піск стрыжоў пранізьлівы, трапяткі над цёмным дваром. * * *
Золата
крыжоў плыве над купаламі чужога храма. * * *
Вільня, ціхі двор, пад шэраю сьцяною папараць расьце. * * *
Хлопчык-акрабат на чырвоным дыване стомлены сядзіць. * * *
Стогадовы дом, і каля яго цьвітуць гладыёлусы. * * *
Кацяня дайшло да вакна ў стары падвал і схавалася. * * *
Шэра-жоўтае менскае нізкае неба кратаю рукой. * * *
Чорнае неба, маўклівае чаканьне ў аэрапорце. * * *
Сыботні вечар, зьбіраю зь нізкай ліпы цьвет на гарбату. * * *
Ціха паклікаў круглалісты званочак мяне ў дзяцінства. * * *
Іду дахаты, салодкі ліповы дух супакойвае. * * *
Пад алешынай, у завоіне маўчыць мяккая вада. * * *
Гарачы вецер па зялёнай дарозе коціць жоўты ліст. * * *
Квадра, парк стары, пахне скошанай травой малады туман. * * *
Ноч, прыслухаўся — стракочуць гадзіньнікі; ці то конікі… * * *
Па-над сасною поўні жоўты дыск плыве на хмарах сініх. * * *
Падае зьнічка за далёкі чорны лес; забыў жаданьні. * * *
Плывуць аблокі у ласкавай цеплыні, месячная ноч. * * *
Успамінаю далёкае каханьне пад платанамі. * * *
Чужы, чорны дом. Бясконцы глухі паркан. Бразнула клямка. * * *
Джаз разгойдвае карабельны рэстаран… Ці наадварот? * * *
Кураць і танчаць маладзіцы п'яныя. Весела глядзець.
Поделиться с друзьями: