Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў
Шрифт:
* * *
Першы дзень, калі лёду няма на ганку. Сьціхлі капяжы. * * *
Сонечны настрой па вільготным пяску разьліваецца. * * *
Надыходзіць час занесьці на сьметнік зімовыя боты. * * *
Вецер. Груд. Вясна. Як вуркочуць галубы слухаў і маўчаў. * * *
Шэра-жоўты
* * *
Шалахнуўся куст, зашчабятала птушка… Ізноў цішыня. * * *
Побач з дарогай доўгія, нежывыя трубы ляжалі. * * *
Сухое дрэва. Прыляцелі вераб'і — пошчак, мітусьня. * * *
Сіні аўтобус спыніўся й павітаўся з жоўтым дзьмухаўцом. * * *
Кветачку набыў, а каму падараваць так і не знайшоў. * * *
Пасыпаўся дождж: на інжыры вераб'і зашчабяталі. * * *
Ідуць насустрач людзі, хаваючы твары ад ветру і дажджу. * * *
Шклянка на стале. У празрыста-шэры цень муха запаўзла. * * *
Ціха, сьпіць дачка ў пакоі, а за вакном дробны дождж ідзе. * * *
Каля бардзюраў, на асфальце растаюць кавалкі лёду. * * *
Быкі на бойні: чорныя сьлёзы ў вачах, цяжкі дух крыві. * * *
Старое дрэва пяшчотныя лісточкі паўпрыгожылі. * * *
Ружовы камень на зялёнай траве… Шукаю словы. * * *
Сухая трава ціха шэпча пад ветрам песьню пра лета. * * *
Чорная каза жоўтым вокам зіркае на гаспадара. * * *
Зь берага камень спаўзае ў ваду вельмі — вельмі павольна. * * *
Каляровае паветра Эстоніі пахне трэскамі. * * *
Дарога ў полі, фурманка, стары чалавек, кола скрыгоча. * * *
Мэтрапалітэн, у
чаканьні цягніка разглядваю столь. * * *
Гутарка дзяцей, хутка і мая дачка гаварыць пачне. * * *
Зь лёгкім сумам трываю галаўны боль, вясновы ветрык. * * *
Самотны груган нізкую аблачынку зачапіў крылом. * * *
Сьпілаваны сук на сухі асфальт упаў — безнадзейны хруст. * * *
Вечар, парк стары, шоргат старэчых крокаў, азіраюся. * * *
Перакулены сьвет у калюзе жыве… Шпурляю камень. * * *
Качкі і кірлі лунаюць над вадою цёмнай Сьвіслачы * * *
У пясочніцы алавяны салдацік пад дажджом заснуў. * * *
Дзе схавалася за вясновай смугой маё юнацтва? * * *
Сшытак бэзавы набыў, а што запісаць і ня ведаю. * * *
Вечар. Мястэчка. Каля кожнай хаты сьлівы красуюць. * * *
Маленькі пакой, фотаздымкі на сьцяне — твары знаёмых. * * *
Набліжаюцца хмурынка і маладзік, аддаляюцца. * * *
Атрутны водар магноліі напоўніў маёвую ноч. * * *
Малады ліхтар, ты, напэўна, першы з нас павітаесься. * * *
Рэдзенькі блакіт і празрыстая поўня над даляглядам. * * *
Кардыяграма на стужцы папяровай, доўгай, бясконцай… * * *
Гартаю кнігу, не чытаю, а гляджу рэпрадукцыі. * * *
Навальніца, дождж, плачуць-плачуць ліхтары сьветлымі сьлязьмі. * * *
Гляджу на поўню праз агеньчык запалкі — маленечкая.
Поделиться с друзьями: