Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў
Шрифт:
* * *
Жаданьне заснуць? Не! Жаданьне прачнуцца і не засынаць. * * *
Дом над вадою… О, колькі сноў вяртае мяне ў гэты дом. * * *
Ты не гавары, што ня хочаш спаць зусім і ня любіш сон… * * *
Наліваецца лякам цёплым, залатым ліст магноліі. * * *
Сёньня
* * *
Знайшоў у лесе, зьбіраючы суніцы, драўляны гузік. * * *
Залаты трысьнёг сее кропелькі расы ў сінюю ваду. * * *
Выпаўзла жабка з-пад вільготных камянёў муху ўпаляваць. * * *
Гладыёлусы, захутаныя ў марлю, едуць на кірмаш. * * *
На суседзкі плот верабей пераляцеў зь яблыні маёй. * * *
Невялікі сад, маладзіца босая яблык-штрыфель есьць. * * *
У калянадзе прыемна схавацца — сонечны ранак. * * *
Высокая столь, блакітныя шпалеры, сіні матылёк. * * *
У маім двары сітаўка блакітная скача па пяску. * * *
Рукі кабеты над дзіцячай калыскаю, чалавечы сьвет. * * *
Бруіцца вецер — засыпаючы сьляды — пясок бруіцца. * * *
Каля дзяржбанку на пыльным тратуары знайшоў капейку. * * *
Па рудой сьцяне жучок паціху паўзе, лета ажыло. * * *
Белае неба, а ў ім шэры матылёк уздымаецца. * * *
На яркім сонцы крухмальныя карункі фіранак сьнежных. * * *
Пыльныя пальмы высахлымі лістамі ледзь-ледзь варушаць. * * *
Белакрылая кветка вэнтылятара на вакне расьце. * * *
Кавярня ў вежы, музыка, млявасьць, кава. Шэры, спакойны дзень. * * *
Уздоўж
прыбою, бязгучна, па каменьні ляціць цень кірлі. * * *
Паласатая яшчарка са сьцяжыны ўцякае ў траву. * * *
Які вялікі ліст! Ня знойдзецца кнігі такі засушыць. * * *
Колькі матылькоў віецца над чаромхай каля альтанкі. * * *
Высокі комін, аблокі доўгія плывуць, талінскі вецер. * * *
Дапамагаю выпаўзьці з-пад лісточка божай кароўцы. * * *
У белым небе, о, як высока, як шмат зялёных шышак. * * *
На веях маіх зьнікае сонечны пыл, вецер у хмарах. * * *
Сьпёка, на дварэ селі курыцы купацца у гарачы пыл. * * *
Басанож іду, чорна-сіняя сьцежка, сьціхае конік. * * *
Стручок гароху зялёнаю рыбкаю высьлізнуў з рукі. * * *
Жонка і дачка сьпяць у цёплай цішыні, жнівеньскі спакой. * * *
Рэчка ратуе ад сьпёкі, ад горычы і ад маркоты. * * *
Цячэ, шапоча жвір скрозь пальцы… У руцэ застаўся камень. * * *
Пыл на паліто, каля жалезнай брамы чакаю брата. * * *
Іржавы ліхтар сьпіць пад дажджом у парку, стоячы сьмірна. * * *
Рукі, рыдлёўка, дождж, дзёран, жвір, камяні… Моўчкі працую. * * *
Дожджык перастаў, а вада яшчэ цурчыць з вадасьцёчных труб. * * *
Вулка вузкая, патыхае вільгацьцю стогадовы брук. * * *
Кубачак кавы, белы цукровы кубік, сухія кветкі. * * *
У трубах рэха павялічвае памер… Сэнс непарушны.
Поделиться с друзьями: