Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Але гадзін у дзевяць крыкнуў Пятро:

— Лёша! Па-мойму, недамалот. Паглядзі.

Аляксей спыніў машыну, праверыў салому i мякіну i знайшоў, што малатарня сапраўды вымалочвае нячыста, у калоссях застаюцца зерні пшаніцы. Гэта здавалася тым больш дзіўным, што пшаніца была сухая i пераспелая, вымалочвалася легка. Пачалі шукаць прычыну. Алёша адрэгуляваў зазоры паміж планкамі секцый падбарабання i бічамі барабана — першае, што робіцца ў такіх выпадках. Папрацаваў хвілін колькі, праверылі з Пятром — зноў недамалот. Больш таго, цяпер пачуліся ў шуме малатарні йейкія незнаёмыя стукі. Алёша спалохаўся i доўга правяраў, падцягваў, змазваў усё, што ведаў. Павялічыў

абароты барабана. Паспрабаваў працаваць на розных хуткасцях. Адным словам, зрабіў усё, чаму вучыў брат i яго падручнікі па сельгасмашынах, якіх за час вучобы Сяргея набралася цэлая бібліятэка. Але нічога не памагала. Камбайн пасля ўсіх гэтых рэгуліровак прадаваў яшчэ горш. Аляксей злаваўся на сваю няздатнасць. «Рэкорды ставіш, а машыну не ведаеш… Герой! І Сяргея, як на злосць, няма».

Гонар не дазваляў яму звярнуцца ў МТС да кагонебудзь іншага, акрамя брата. Ды i няма там лепшага механіка, чым Сяргей.

Абліты потам, замурзаны, знясілены ад злосці i стомы, ляжаў ён пад машынай, калі на матацыкле падляцеў інструктар райкома Шапавалаў. Хоць ён паабяцаў Бародку выехаць у Крыніцы на досвітку, але,' завалодаўшы райкомаўскім матацыклам, што не часта ўдавалася, не ўтрымаўся ад спакусы заехаць да сваёй сям'і, якая жыла кіламетраў за пятнаццаць у баку ад яго службовага маршруту. Безумоўна, чалавек дома затрымаўся i цяпер жадаў фарсіраваць справу. Не злазячы з матацыкла, паклікаў:

— Касцянок! Дзе ты тут? Вылазь!

Аляксей нехаця вылез з-пад камбайна.

— Прывітанне герою! Тэрміновая справа да цябе, брат. Ведаеш мяне? З райкома.

Ён дастаў з палявой сумкі некалькі аркушаў добрай паперы, сшытых бліскучай «скрэпкай».

— Вось, брат, трэба тэрмінова падпісаць, — i палез у кішэню па самапіску.

Аляксей працягнуў руку да папераў, але Шапавалаў спалохана адхапіў ix.

— Чакай! Ты мне ўсё запэцкаеш… Ну i мурзаты ж ты, брат. Мабыць, усю ноч працаваў?

Аляксей вінавата ўсміхнуўся, выцер рукі аб штаны i запэцкаў ix яшчэ больш.

— Дакумент гэты гістарычнай важнасці. Станавіся вось тут i чытай. — Шапавалаў палажыў аркушы на сумку.

Аляксей прачытаў першыя радкі надрукаванага на машынцы тэксту i здзіўлена глянуў на ўпаўнаважанага.

— Што гэта?

— Як — што? Тваё пісьмо, зварот, у якім ты дзелішся сваім вопытам… заклікаеш другіх…

Аляксей сапраўды нічога не разумеў.

— Навошта?

— Як навошта? — у сваю чаргу здзівіўся Шапавалаў i, вырашыўшы, што хлопец па сваёй маладосці сапраўды не разумее значэння ўсёй гэтай справы, пачаў цярпліва тлумачыць: — А як жа інакш? Ты паставіў рэкорд, працуеш лепш, чым другія, прымяняў нейкія новыя метады… Магчыма, што i надалей табе хочацца застацца першым. Калі ласка!.. Але ў нашай, брат, савецкай краіне перадавікі не хаваюць сваіх метадаў працы. Яны павінны перадаваць ix другім, падымаць масы… А ты як думаў? Бо інакш які ж ты перадавік?..

Аляксей нарэшце, без далейшых тлумачэнняў, зразумеў, што ад яго патрабуецца, i цвёрда адказаў:

— Нічога я падпісваць не буду!

Злосць i крыўда зноў апанавалі яго.

— У мяне вунь камбайн стаіць.

— Паломка? — спалохана глянуў на машыну Шапaвалаў.

— Дайце матацыкл, я ў МТС злётаю.

І разгублены інструктар, які пры любых іншых абставінах нікому не даверыў бы райкомаўскі матацыкл, паслухмяна злез з сядзення i пашкадаваў аб гэтым толькі тады, калі ўбачыў, як камбайнер паехаў — не паехаў, а паляцеў куляй.

У канторы МТС Аляксей застаў галоўнага механіка Баранава, i той праявіў неўласцівыя яму энергічнасць i заклапочанасць. Не даслухаўшы

камбайнера, кінуў усе справы, схапіў шапку.

— Паехалі. Мы з табой, Касцянок, не маем права ні хвіліны стаяць. На нас уся вобласць глядзіць!

Галоўны механік, як ніколі, быў вясёлы, узбуджаны. Але за дарогу ад сядзібы да камбайна папсаваўся яго настрой — Аляксей вёз так, што ў Баранава зляцела шапка, аднак ён не адважыўся якім-небудзь рухам ці крыкам папрасіць спыніцца. Ён сядзеў ззаду, быццам на калу, даўгі, няскладны, згорблены, з пабялелым тварам i пасінелымі пальцамі рук, якімі ён учапіўся за дужкі. Ён баяўся глянуць у бакі i дрэнна пазнаваў прадмсты, што праляталі міма. Адна думка стукала ў галаву: «Заб'е, сабачы сын, заб'е…»

Ля камбайна акрамя Шапавалава i Пятра яны ўбачылі старшыню калгаса Махнача, нізкага i пузатага чалавека з шырокім чырвоным тварам; на шчоках яго, быццам праз шкло, прасвечваліся жылкі, a маленькія вочкі заўсёды прыплюшчаны, нібыта ён толькі прачнуўся. Памяты картуз i доўгая вышытая сарочка, падпяразаная вузенькай папружкай, запыленая на плячах, надавалі яму выгляд чумака. Ён стаяў каля вазка, на якім прыехаў, і, сашчапіўшы на жываце рукі, круціў вялікімі пальцамі.

Конь, які нечым нагадваў гаспадара, ківаў галавой. Махнач прывітаўся, не падняўшы вачэй i не глянуўшы ні на Баранава, ні на Аляксея.

— А я думаў, Сцяпанавіч, скончым сёння пшанічку — у трэцюю брыгаду пераедзем.

Баранаў пакорпаўся колькі хвілін у машыне, сеў за штурвал i даволі-такі добра (адзначыў Аляксей) павёў камбайн. Следам за ім ехаў на матацыкле Шапавалаў, на фурманцы — Махнач. Аляксей ішоў пехатою, затрымліваючыся каля выкінутай капніцелем саломы. Нічога не змянілася: вымалат дрэнны. Крыкнуць, каб спыніўся, не марнаваў дабро! Але Баранаў спыніўся сам у канцы поля.

— Камбайн прадуе нармальна, — сказаў ён i выцер саломай рукі, як бы кажучы гэтым: я свой абавязак выкан аў.

— Нармальна? — здзівіўся Аляксей. — А вы паглядзіце ў салому! Колькі там збожжа застаецца!

Усе падышлі да саломы, пачалі разграбаць яе, мяць у руках. Баранаў начапіў акуляры.

— Я чалавек сляпы, а таму нічога не бачу. Дзе-нідзе зярнятка пустое хіба… На маю думку, нармальны працэнт страты. Як па-вашаму, Патап Міронавіч? — звярнуўся ён да старшыні.

Махнач лагодным голасам сказаў да Аляксея, нібы жадаючы ўлашчыць яго:

— Сцяпанавіч, два дні прастаіць — больш страцім. Або, помніш, жняяркамі жалі… Столькі хіба трацілі!..

— Таму без хлеба былі,— узлавана адказаў Аляксей.

— A калі не ўбяром за пагоду, своечасова — колькі страцім! — па інерцыі скончыў Махнач думку, потым змоўк, выцер бруднаватай хусцінкай успацелую лысіну i падумаў — твар яго стаў суровы, ён злосна адказаў на Аляксееву рэпліку: — А без хлеба — гэта ты брэшаш… Без хлеба вы пры мне не сядзелі.

Сказаў, павярнуўся i пайшоў да воза: разбірайцеся самі, не з мяне, а з вас спытаюць за прастой камбайна!

— Дык вы лічыце, што машына ў парадку? — спытаў Шапавалаў Баранава. Той паціснуў плячамі.

— У машыны свае магчымасці. Яна прадуе, як працавала з першага дня…

— Няпраўда! — рашуча запярэчыў Аляксей. — Раней яна не пакідала ні зерня.

— Гэта вам здаецца. Вы першы раз праверылі.

— Я першы раз праверыў? — абурыўся Аляксей. — Я сёння раніцой правяраў. Вось Пятро першы заўважыў… Выклікайце Сяргея!

Баранаў не любіў маладога механіка, i просьба Аляксея выклікаць брата, каб той адрамантаваў камбайн, закранула яго самалюбства. «Братам казырае… А брат на мае месца цэліць, на кожным сходзе дапякае…»

Поделиться с друзьями: