Крыніцы
Шрифт:
Прывет капітану! — крычыць яна i кідае яблык. — Алёшанька, лаві! За добрую праду!
А пасля сама ўзбіраецца на масток, ахае ад захаплення i ласкава просіць:
— Алёшанька, дай правяду. Пяць метраў!
— Ну, што ты! Бачыш, няроўна. Сапсуеш яшчэ.
— Заганарыўся ты, Алёша.
Ён больш за ўсё баяўся, каб не падумалі, што ён сапраўды заганарыўся. Таму даваў i Пятру i Каці правесці камбайн на роўным месцы, але сам ніколі не сходзіў з пляцоўкі i вачэй не адводзіў ад педаляў, якія націскалі няўмелыя ногі сяброў. Што ж, некалі i ён вось гэтак жа пачынаў пад кіраўніцтвам брата!
Ахвотна ён уступаў штурвал толькі брату Сяргею, які часам працаваў гадзіны дзве-тры, каб даць яму адпачыць.
Алёша
Абед яму часцей за ўсё прыносіла маці, зрэдку Аня ці Адам Бушыла. Маці ўпотайкі выцірала слёзы, ёй здавалася, што Алёша ад працы сохне. Дома яна лаялася з Сяргеем:
— Дзіцёнку адпачыць трэба перад школай, а вы яго на такую працу.
— Нічога не стане твайму дзіцёнку. Радуйся, што не гультай расце, — адказваў за Сяргея бацька.
Праз тыдзень работы Алёша выйшаў на першае месца ў МТС па колькасці ўбраных гектараў. Аб ім напісалі ў раённай газеце. Лепшы камбайнер ix раёна, з суседняй МТС, Антон Стараселец, які два гады трымаў першынство па вобласці, выклікаў яго па тэлефоне на спаборніцтва. Алёша выклік прывяў, але ніякіх сустрэчных абавязацельстваў не ўзяў, адмовіўся пісаць у насценную газету, хоць нампаліт штодзень не даваў яму спакою. Ён не думаў, што яму трэба абавязкова, любым чынам, недасыпаючы i недаядаючы, перагнаць свайго саперніка. He, Алёша, калі яму не напаміналі, нават забываў аб выкліку, прадаваў па-ранейшаму напружана, але роўна.
Дзён праз колькі яму паведамілі, што ён «пабіў» Старасельца i ідзе першым у вобласці. Гэта быў неспакойны дзень: увесь час перашкаджалі працаваць. Прыязджалі кіраўнікі МТС, поўны «газік», нават бухгалтар, віншавалі, жадалі новых поспехаў. Галоўны механік Леанід Харытонавіч цёр ад задавальнення рукі, быцдам сам ён зрабіў нешта вельмі прыемнае для сябе i для іншых.
— Ну, трымайся, Касцянок, — гаварыў ён. — Вялікая слава цябе чакае. Не падвядзі нас.
Алёша бянтэжыўся i не ведаў, што адказваць на ўсё гэта. Ён не чакаў такой славы, але было радасна. Пасля прынеслі тэлеграмы ад Старасельца, ад райкома камсамола, ад брата, які ў гэты дзень быў у самым далёкім сельсавеце зоны, пазней сам галоўны механік прывёз тэлеграму ад райкома партыі. У поўдзень прыехалі карэспандэнты абласной газеты. Іх было трое. Адзін з ix здымаў Алёшу, камбайн, Алёшу на камбайне, камбайн за працай, бястаркі. Убачыўшы прыязныя адносіны Каці да маладога камбайнера, зняў ix абаіх на мастку. Другі ўсё распытваў, як Алёша дамогся сваіх поспехаў, як даглядаў машыну, хто перашкаджаў яму i хто памагаў; занатоўваў усё ў блакнот, моршчыўся i ўздыхаў, яўна незадаволены скупымі Алёшавымі адказамі. Памагаць? Памагалі: своечасова падвозяць ваду, гаручае, акуратна разгружаюць бункер. A галоўнае — брат Сяргей кожную раніцу аглядае машыну, таму не было ніводнага прастою.
— Ага, брат! Цудоўна! — пісаў карэспандэнт.
Перашкаджаць? Што магло перашкаджаць? Машына новая, МТС пад бокам, гэта не тое, што ў Краўцах дзенебудзь, трыццаць кіламетраў ад станцыі, сапсуецца што, дык, пакуль прыедзеш ды назад вернешся, двое сутак пройдзе.
Трэці карэспандэнт маўчаў i нічога не запісваў. Слухаў, усміхаўся, прыглядаўся да людзей, абцярэбліваў каласы пшаніцы i жаваў зярняты. Каця, якая ўвесь час па літаратуры атрымлівала пяцёркі, употай паведаміла Алёшу, што гэта — пісьменнік, i Алёша з цікавасцю назіраў за ім. Калі карэспандэнты нарэшце
пакінулі яго ў спакоі, пісьменнік цішком спытаў:— Прызнайся, кахаеш гэтую дзяўчыну? — i кіўнуў на фурманку, на якой ад'язджала Каця.
Алёшу так збянтэжыла i так здзівіла гэтае нечаканае І, здавалася яму, недарэчнае пытанне, што ён не мог вымавіць слова — пачырванеў увесь, да мочак вушэй, утаропіў вочы ў незапылены жоўты чаравік пісьменніка.
Будзь мужчынам, Аляксей!
Ён крутнуў галавой: не!
— Не кахаеш? Значыцца, кахаеш другую. Так? — не адставаў пісьменнік.
Алёша ўзлаваўся. Што яму да гэтага? Чаго ён суне нос у чужую душу? Раскажы яму, каго кахаеш, каго ненавідзіш, а ён заўтра ўсё гэта ў апавяданне ці, яшчэ горш, — у нарыс. Ведаем мы вашага брата! Аднак неяк жа трэба адчапіцца ад яго. Алёша ўзняў галаву i дзёрзка адказаў:
— К ахаю. А вам што да гэтага?
Пісьменнік засмяяўся.
— Нічога. Я сам, брат, кахаю, i мне прыемна, што не адзін я гэткі на свеце.
Адвячоркам да камбайна прыйшоў Даніла Платонавіч. Працаваў Аляксей далека ад вёскі, i яго здзівіла з'яўленне старога настаўніка. Ён пават разгубіўся i не ведаў, што лепш зрабіць — прывітацца проста з мастка, не спыняючы камбайн, ці спыніцца. Каб Даніла Платонавіч проста прагульваўся па сцежцы, то, магчыма, Аляксей праехаў бы міма. Але настаўнік стаяў на ржышчы, яўна чакаючы яго. 1 Аляксей спыніў машыну воддаль, саскочыў i пайшоў яму насустрач, крокаў за колькі зняў сваю зашмальцаваную кепку i па-вучнёўску ціха i з павагай прывітаўся:
— Добры дзень, Даніла Платонавіч.
— Добры дзень, Алёша, добры вечар, — глянуў настаўнік на сонца i працягнуў руку.
Аляксей збянтэжыўся яшчэ больш: гэтак ён вітаўся з Данілам Платонавічам упершыню, да таго ж настаўнік даволі моцна сціснуў яго руку, доўга не выпускаў яе i пільна заглядаў у твар, нібы хацеў пазнаць, ці той гэта Алёша Касцянок, які яшчэ зусім нядаўна, гады трычатыры назад, падлажыў аднойчы пад ножкі крэслаў у настаўніцкай капсулі.
— Малайчына, — проста сказаў Даніла Платонавіч, пераводзячы позірк на камбайн i на поле. — A пшанічка — дрэнь. Махнач толькі выхваляецца.
— Шэсць цэнтнераў з гектара. Жыта было лепшае, — аўтарытэтна паведаміў Аляксей.
— Лёгка ўбіраць такую збажыну, праўда?
— Лёгка, — да наіўнасці шчыра прызнаўся камбайнер.
— Та-ак. — Даніла Платонавіч хвіліну моўчкі аглядаў машыну, потым нечакана спытаў: — Ну, а пра славу сваю што ты думаеш?
— A нічога, — зноў жа проста i шчыра адказаў юнак.
— Сур'ёзна — нічога?
— А што мне думаць?
— Нічога — гэта не самае лепшае, безумоўна, аднак лепш, чым задзіраць нос i думаць, што ты пуп зямлі.
Аляксей засмяяўся з «пупа зямлі», a Даніла Платонавіч чамусьці сур'ёзна сказаў:
— Да заняткаў, Алёша, засталося дваццаць тры дні.
Алёша не ведаў, што ў гэты ж вечар у райкоме дв; чалавекі працавалі за яго — пісалі пісьмо-зварот ад яге імя да ўсіх камбайнераў вобласці. Ідэя гэтая належала Бародку. Ён паклікаў загадчыка парткабінета Вараб'ёва i інструктара Шапавалава, падрабязна растлумачыў, што трэба зрабіць.
— Напісаць, безумоўна, цёпла, прачула… Падзяліцца вопытам работы, догляду за машынай. Само сабой разумеецца, адлюстраваць, якую дапамогу аказаў камсамол, партыйная арганізацыя.
Вараб'ёў паспрабаваў пярэчыць:
— Няхай бы сам напісаў. Хлопец дзевяць класаў скончыў.
— Яго справа працаваць, — спакойна, як заўсёды, але цвёрда перапыніў Бародка. — Пісаць — наш з вамі абавязак. Заўтра паедзеш, Шапавалаў, у Крыніцы: Касцянок падпіша пісьмо.
Але пісьмо не было падпісана.
Раніца наступнага дня выдалася бязросная, i Аляксей пачаў працу з усходам соица. Спачатку ўсё ішло як мае быць, роўна, кожная на свой, знаёмы да драбніц, голас, гудзелі часткі машыны, весела спявала сэрца камбайнера.