Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Крытыка

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

І яшчэ адна думка. Правамерна, калі перакладаецца руская класіка або сучасная класіка (дадамо да Нагібіна, Бялова і Шукшына яшчэ і цудоўны пераклад "Ручніка з пеўнямі" М. Булгакава, зроблены Я. Скрыганом). Гэта прыносіць карысць самому літаратурнаму працэсу. А вось перакладаць з рускай нешта сярэдняе — па-мойму, няма рацыі.

У "Даляглядах" заўсёды будзе цесна. Тым не менш трэба даваць больш месца мовам, якія нам незразумелыя. Няхай больш гавораць усходнія паэты, паэты Паўднёвай Амерыкі, манголы, грэкі, арабы, японцы, дый ці мала хто яшчэ. Хай "з берагоў Арпачая" часцей далятае да нас голас вялікага варпета — майстра Авеціка Ісаакяна, які з такой сілай данёс да нас у сваіх перакладах Рыгор Барадулін.

Не ведаючы славенскай,

не магу меркаваць з пэўнасцю аб якасцях перакладаў Н.Гілевіча. Думаю, што яны дакладныя. Зноў шкада толькі, што няма хаця б слова-другога пра кожнага са славенскіх паэтаў, якія гавораць тут з намі, і ўвогуле пра славенскую паэзію.

Урэшце дабраліся да смеху.

Перакладзены Янкам Брылём "Непрычасаныя думкі" Станіслава Ежы Леца. Тонкі, філігранны, з'едлівы гумар славутага польскага аўтара гучыць і па-беларуску:

" — Калі скажаш "Святых няма!", абражаюцца нават атэісты.

— Калі няма з чаго смяяцца, нараджаюцца сатырыкі…"

Прыклады можна было б множыць і множыць. Але і так відаць, як упрыгожваюць кнігу гэтыя, "непрычасаныя". Шкада, што іх мала. Будзем спадзявацца на тое, што яны з'явяцца і ў новых "Даляглядах". А ўвогуле гэты гумарыстычны раздзел у наступных кніжках трэба пашыраць.

Дабраліся мы ўрэшце, аж на старонцы 259, і да крытыкі з публіцыстыкай. "Слова пра Івашкевіча" К. Федзіна (добры пераклад В. кудраўца), грунтоўнае даследаванне Н.Гілевічам балгарскай паэзіі пра апошнюю вайну, вельмі цёплае слова А. Гардзіцкага пра Альбінаса Жукаўскаса, вернага сябра Беларусі.

На жаль, тут малавата дадзена прасторы нашым замежным сябрам. Толькі адзін артыкул славака Душана Слабодніка — пра беларускую прозу. Ды і той — па неабходнасці — малы.

Рыхтуючы наступныя кнігі, трэба пра гэта падумаць. Магчыма, нават заказаць аўтарам з-за мяжы падобныя артыкулы. Трэба падумаць і аб рубрыцы "Пра нас пішуць". У гэтай кнізе яна прадстаўлена толькі змястоўнай публікацыяй Я. Семяжона аб водгуках нямецкага друку на выданні беларускіх твораў у ГДР і вельмі цікавым фрагментам з артыкула Марыі Чурак (Польшча) аб беларускай літаратуры пра другую сусветную вайну і аб успрыманні яе ў Польшчы.

…Ну вось, мы нібыта прайшліся па розных частках свету. Усе яны ў гэтай не дужа вялікай кнізе, якая, аднак, значна пашырыла наш кругагляд.

Зразумела, што яна яшчэ не без недахопаў, але карысць такога выдання — бязмерная.

У той жа час шкада, што ў кнізе няма англічан, італьянцаў, іспанцаў і г.д. Шкада, што няма хаця б малога раздзела перакладаў з класікі іншых народаў.

Так, ёсць хібы. Але ж гэта толькі пачатак вялікай справы: планамерна пазнаваць іншыя краіны і народы. Перадумовы для гэтага ёсць. Патрэбна толькі быць упартымі, увішнымі, працавітымі. Патрэбны школа перакладчыкаў і максімум прыкладзеных да гэтай справы сіл.

З любоўю да чалавека

Мы доўга чакалі гэтай кнігі, чытаючы ў часопісах адменныя, вельмі свежыя вершы паэта. Яны заўсёды вылучаліся сярод другіх нашых вершаў нейкім прасветленым, па-дзіцячы непасрэдным светаадчуваннем, прасветленым нават у глыбокай суровасці, суровым нават у скупым жарце, які паэт часам дазваляе сабе.

Я не крытык і таму не магу прасочваць пад зямлёю "корані" кожнага верша і вобраза, грунтоўна сцвярджаць, што паэт спыніўся на сваім шляху і не расце, у той час калі ён выбірае новы кірунак. Не магу я "ўдумліва" разважаць аб уплыве на Наўроцкага Уітмена і "сучасных лацінаамерыканцаў" (чамусьці Уітмена вінавацяць ва ўсім, што не падобна на ранейшае).

Не магу таму, што наш паэт — жывая галіна ад нашага дрэва. І няхай на ёй вырастаюць такія па форме плады:

Ціха льецца сонца. Ціхі подых мая. Яблыня кахання беллю расцвітае. З
касой за плячыма па зыркай расе
Кожны гэту яблыню у душы нясе.

А магчыма, і іншыя з наўмысна задышлівым рытмам, са знарочыстым (і зманлівым) прымітывізмам мыслення.

Ці не ўсё адно, калі гэта нам — не чужое, калі на нашай мове сказана яшчэ і такое слова, ад якога яна стала багацейшай, прыгажэйшай, гучнейшай?!

Алесь Наўроцкі — паэт таго пакалення, якое ў поўнай меры вынесла на дзіцячых плячах ліхалецце вайны:

Калі жыў ля вады без вады і ля хлеба без хлеба, Калi цэлымi суткамi кулі секунды лічылі.

Яно не ваявала, пакаленне паэта, але — хто ведае? — ці не цяжэй было дзіцячаму сэрцу адчуваць сябе бяссільным, а вачам бачыць такое:

Там жонка дзіцё нараджае… Нараджае дзіцё У агні. Дарэмны просьбы. Суха стрэл хлопнуў. Абвалілася першае бервяно, І раптам дзіця закрычала, На ўсю Еўропу Закрычала яно.

Цяжка гаварыць пра нейкія літаратурныя "ўплывы" на творчасць Алеся Наўроцкага. І калі крытык, нядрэнны знаўца паэзіі, кажа мне, што ў "Стрэле ў твар смерці" адчуваецца "ўплыў" касмічнасці Чарота", мне хочацца сказаць — "не". Справа не ў тым, што "пажар палыхае. Ад агню куды кідацца? Ён ліжа ногі, рукі, твар". Справа ў тым, што ў аднаго сусветны пажар быў бязлітасны да людзей, да кожнай асобы чалавечай і да набыткаў культуры, створаных рукамі чалавека. А другі — і гэта лепей за ўсё іншае паказвае, што мінулі гады, — уважлівы да кожнага жадання, да кожнай усмешкі чалавечай, бо галоўная рыса яго вершаў, - гуманізм, бо ён добра разумее, што кожны забіты чалавек — гэта забіты сусвет, забітае мора, забітае неба.

Магчыма, жывым цяпер менш справы да забітых сусветаў — іхнія ж сусветы жывыя, — але сэрца паэта павінна памятаць больш за іншыя сэрцы: на тое ён і паэт.

І вось гніюць у зямлі Мільёны лясоў, Мільёны птушак, Мільёны акіянаў, Гніюць у зямлі Мільёны ранкаў, А над зямлёй займаецца ранак, Гнiюць у зямлi мiльёны жаўранкаў, Але па-ранейшаму спявае жаўранак.

Паэта, як і ўсё яго пакаленне, асабліва чуйнае да несправядлівасці, балюча ўразіла з'ява, імя якой "культ асобы". Ён верыў у гэтую асобу, "як у сонца", а аднойчы "тое сонца забальзаміравалі". І паэт гаворыць з горыччу:

Праўда мне даражэй За ўсё на свеце. Няўжо ў сонца Не дрыжала рука, Калі выкопваў рэчышча ён, Па якому ў акiян Смерці Улілася не адна Жыцця рака?

У роздуме над гэтай з'явай, у паступовым асэнсаванні таго, што Сталін заняў толькі месца Леніна, а яго замяніць не мог, паэт робіць мужную выснову ("Размова з Уладзімірам Ільічом"):

Паміраючы за яго на полі бою, Ведайце — Паміралі за Вас.
Поделиться с друзьями: