Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:

– Я - Панна, - адказала Iрэна.
– Знак зямлi...

– Ой, зайчык ты мой!
– узрадавалася Соф'я i абняла дзяўчыну.
– Ты мне падыходзiш! Давай размаўляць, можа, палягчэе мне...

– А пра што размаўляць?
– даверлiва запытала Iрэна.

– Ай, золатка маё!
– заўсмiхалася Соф'я.
– Памятаеш, як мы з табою пасябравалi? Стаiш ты ля ваенторга, а Янка падбягае, на рукi цябе бярэ, кружыць. Усе пазiраюць на вас, зайздросцяць... А потым вы ў аўтобус селi, ты яму галаву на плячо схiлiла дый за шыю абняла, а бабы шэпчуць: "Як у койцы!" А вы цалавацца, а бабы ад злосцi: "Кiнь ты яе ў пельку! Цалуюцца, а тады кусацца будуць!" Злыя людзi, Iрэначка,

вось i сурочылi вас...

– Не трэба пра гэта!
– адсунулася ад яе Iрэна.

– Ну як жа ж не трэба, калi ён, гад, учора гэтак жа з Рэняй ля ваенторга цалаваўся!

– Цётка Соф'я!
– Iрэна роспачна ўскочыла з месца i схапiлася за цыгарэту, чыркнула запалкай i зацягнулася на поўны ўдых.

– Ён жа ж, Iрэначка, ёй кожны дзень кветкi купляе, як i табе раней купляў!

– Хопiць!
– Iрэна выпусцiла ў твар Соф'i сiвы клубок дыму, зацягнулася зноў, але, папярхнуўшыся, закашлялася i закрычала на яе: - Ведзьма! Што ты мне нервы псуеш зранку?

– Iрэначка!
– лагодным голасам прамовiла Соф'я, паклала ёй руку на плячо i пагладзiла.
– Ты лепш закадры старога... Вось адна лярва маладая твайго бацьку закадрыла, дык ён ёй падаркi кожны дзень носiць... Каб i ты старога мела, то i табе б тое ж было...

Соф'я прытулiла да сябе Iрэну i паспрабавала пацалаваць, але тая вырвалася i пабегла да дзвярэй.

– Прыходзь, Iрэначка, золатка маё, яшчэ!
– ласкава ўсмiхнулася Соф'я, твар яе пасвятлеў, з вачэй спала мроя. Яна жвавенька паднялася з месца i, па-маладзецку крэкнуўшы, пацягнулася.
– Кроў у жылы вяртаецца...

Iрэна паспрабавала адчынiць дзверы, але не змагла. Соф'я падышла да яе, павярнула ў замку ключ, расчынiла дзверы i на развiтанне шапнула:

– Ты толькi на пiянiна сваiм не трынкай - рана не загоiцца! Рана ад злога чалавека, Iрэначка, зусiм не загойваецца. Век свайго Янку помнiць будзеш!

Iрэна размахнулася i стукнула Соф'ю па твары сумкай. Тая толькi ўсмiхнулася ў адказ - твар у яе памаладзеў, складкi пад вачыма разгладзiлiся, вусны чырванелi, як мак.

– Заходзь у госцi, Iрэначка!
– маладым, сакавiтым голасам кiнула яна ўслед дзяўчыне.

Ранiцай Мiкола прачнуўся ў чужым пакоi. Спахапiўшыся, пачаў азiрацца навокал: цi не ў медвыцвярэзнiку? Ён ехаў ад бацькi з канiкулаў выпiўшы i заснуў у трамваi... Не, ён быў у самым звычайным iнтэрнатаўскiм пакойчыку. Насупраць стаяў другi ложак, засланы ружовай капай. Над iм вiселi партрэты артыстаў, выразаныя з часопiсаў. Ля акна стаяла белагаловая, з кароткай стрыжкай дзяўчына i разглядала яго пашпарт, якi дастала з кiшэнi нагавiц. Усё ягонае адзенне вiсела на спiнцы крэсла.

– Эй, што ты па кiшэнях лазiш?
– ускочыў Мiкола i выхапiў у яе пашпарт.

– А ў цябе фiгура - клас!
– гарэзлiва адказала дзяўчына.
– Ну што, Гайда Мiкола бацькавiч? Ты мне падыходзiш па ўзросту. Мне таксама дваццаць пяць...

– А ты мне - не!
– агрызнуўся той i пачаў нацягваць нагавiцы.

Дзяўчына падышла да яго, абняла за шыю, прытулiлася вуснамi да грудзей.

– Ты быў у мяне першы, - прашаптала яна.
– I другога нiколi болей не будзе...

– Адчапiся!
– адхiлiўся Мiкола i надзеў кашулю.
– Адкуль ты такая ўзялася? Ненармальная...

– Зараз прынясу бульбачку, фаршырованую мясам, - засмяялася дзяўчына, пальчыкi аблiжаш! I не прыкiдвайся дурнем - гэта табе не пасуе! Я помню ўсё, усе твае словы ноччу...

I, какетлiва павёўшы брывамi, пабегла з пакойчыка. Вярнулася праз хвiлiну, хуценька паставiла жароўню на тумбачку, выцягнула дзве талерачкi i пачала раскладваць бульбу, яна так смачна пахла, мела

залацiсты колер, а з яе выглядвалi скарыначкi запечанага мяса... Дзяўчына спрытна расклала вiдэльцы, нарэзала хлеб. Паставiла на стол пляшку гарэлкi. Легкадумны кароценькi халацiк, са знарок расшпiленымi ўнiзе двума гузiкамi, агаляў прыгожыя поўныя ногi.

– Проша пана!
– усмiхнулася дзяўчына, паказваючы рукою на стол.
– Проша частавацца!

Мiкола паслухаўся. Перад гэтым зiрнуў у акно - мясцовасць была незнаёмая.

– Можа, растлумачыш мне, дзе я?
– з iронiяй сказаў дзяўчыне.

– Хто каму павiнен тлумачыць?
– здзiвiлася тая.
– Ты ж учора гаварыў, што ўсё жыццё мяне шукаў. У маiм трамваi да канца змены катаўся, рамансы на гiтары спяваў...

– Дзе гiтара?
– спалохаўся Мiкола i, знайшоўшы позiркам яе ля сцяны, супакоiўся. Успомнiў - было такое. Але каб iсцi да яе ў iнтэрнат?!

– Сама мяне сюды прыцягнула?

– Ах ты, нягоднiк!
– раззлавалася яна.
– Ды сам жа ўслед плёўся! Можа, цяпер будзеш адмаўляцца, што мяне згвалцiў? У мяне сведкi ёсць! Зараз пайду ў палiклiнiку судмедэкспертызы, калi ты станеш адмаўляцца, што казаў мне ўчора пра каханне, пра вяселле...

– Ты, трамвайшчыца няшчасная! Смаркачы вытры, малалетка!

– Ды я з табою з аднаго года! Калi не будзеш болей са мною сустракацца, калi не прыйдзеш болей да мяне...

– Трэба ты мне, як сабаку пятая нага! Ды ў нас з табою розны iнтэлектуальны ўзровень: у мяне вышэйшая адукацыя, а ты - двоечнiца з калгаса! Прыехала сюды, курсы скончыла i гарадскою сябе лiчыш?

– Я хоць i двоечнiца з калгаса, а назаўсёды застануся ў горадзе! Iльготную кватэру атрымаю! А цябе запруць у вёску загадчыкам задрыпанага клуба, i будзеш там з даяркамi гуляць! З кiм ты там ажэнiшся? Ну, калi настаўнiца якая прыедзе пасля вучылiшча, бо пасля iнстытута альбо замужнiя, альбо не едуць зусiм, квас у горадзе застаюцца прадаваць! Iнтэлектуальную хочаш? Хрэн табе з маслам! Не хочаш мяне, iльготнай кватэры, тады iдзi прэч! Чуеш, прэч!

I выпхнула яго за дзверы.

Анатоль Хвашчэўскi сядзеў на педсавеце як на iголках. Спачатку разбiралi двоечнiкаў з яго групы, потым астатнiх гультаёў i прагульшчыкаў. Праца майстрам у ПТВ падабалася Анатолю, але яна забiрала шмат часу. Трэба было весцi справы ў турыстычным клубе вучылiшча, якi ён узначальваў, дый пра сябе не забываць - у яго па турызме толькi КМС, а хацелася б "майстра спорту". Хутка ён атрымае кватэру, а гэта ж столькi клопатаў! Не, трэба тэрмiнова жанiцца, тады б прыйшоў з працы, жонка налiла б баршчу, пад'еў - i на трэнiроўку. Як вольны час - у паход! А жонка няхай дома верцiцца, а то i ў вёску, да бацькоў, грады палоць, сала прывезцi... Галя падыходзiць яму за жонку, з беднай сям'i, значыць, не такая разбэшчаная будзе, як багатыя. I апранацца будзе, як прывыкла: дзве-тры сукенкi, i хопiць. А астатнiя грошы сэканомяць яму на паходы, на заплечнiкi, на спартовыя касцюмы...

Анатоль уздыхнуў з палёгкай - педсавет скончыўся. Глянуў на гадзiннiк спазняецца на сустрэчу з сябрам ажно на дваццаць хвiлiн!

... Сцяпан, высокi, плячысты, з зачасанымi ўгору валасамi i маленькiмi вусiкамi, убачыў Анатоля яшчэ здалёк i памахаў яму рукою.

– Прабач!
– уздыхнуў Анатоль, пацiскаючы сябру руку.
– Ну, як справы? Дыпломная пiшацца? I кiм жа ты будзеш, куды паедзеш пасля?

– Згодна дыплому - эканамiстам, але паеду на хутар, да бацькi, - адказаў Сцяпан.
– Там у мяне двое братоў жанатых, сястра. Будзем фермерствам займацца! Добра, давай хутчэй да аўтобуса, а то Маруся ўсе вочы праглядзела ўжо, чакаючы нас!

Поделиться с друзьями: