Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:

– Iрэна, на практыку спознiшся!
– крыкнула бабуля i заглянула ў яе пакойчык.
– Фу, надымiла, распуста! Iдзi снедаць! Мацi павяла Паўлiка ў садок, а бацька зноў не начаваў дома, - паскардзiлася старая.
– Мы з дзедам даўно не спiм, вось якую праблему вырашаем: хутка Паўлiк вялiкi стане, чуеш? Нельга яму будзе з мацi i таткам у зале спаць. Думаем яго ў свой пакойчык узяць. Да цябе таксама ж нельга. А мо ты замуж пойдзеш, га? Дык Паўлiка ў тваю спальню...

– Ды не пайду я замуж!
– адказала Iрэна i забычкавала цыгарэту.
– Я нiколi не пайду замуж! Мне не шанцуе!

I пайшла ў ванную.

Сёння ёй трэба было добра выглядаць. Цiкавы музычны ўрок падрыхтавала. А настрою няма...

– Хто ведае, адкуль з'явiлася жалейка?
– Iрэна падняла ўгару i паказала дзецям музычны iнструмент.
– Памятаеце паданне?

Дзяўчынка з ружовым банцiкам у валасах паднялася з месца.

– Жыла сiрацiнка Насця, - пачала яна.
– Пакахала хлопца, але ён быў такi ганарысты, што нават не глядзеў у яе бок. Марыў пра каралеўну i вырашыў iсцi па свеце шукаць яе. Знайшоў - а тая толькi пасмяялася з яго. I вырашыў хлопец вярнуцца да Насцi, але тая ўжо выйшла замуж...

– Добра, - усмiхнулася Iрэна.
– А дзе ж нашы русалачкi, што яны павiнны цяпер рабiць?

Iрэна зайграла, i дзецi сталi ў карагод.

– Янка! Янка!
– закрычалi яны.
– Хадзi да нас, мы будзем тваiмi нявестамi! Рабi з жытнёвага каласка ўпрыгожанне сабе на шапку, а са сцеблiка зялёнага жалейку! Весялiць нас будзеш!

– А чаму Янка?
– здзiвiлася Iрэна.
– Я ж учора не казала вам, як таго хлопца звалi...

– Казалi, казалi!
– загаманiлi дзецi.

"Божа ж мой, - спалохалася Iрэна, - у паданнi не было iмя хлопца! Янка, што ты зрабiў са мною? Нават iмя тваё не дае мне спакою..."

Iрэна перастала iграць.

– Можна, я буду Янкам?
– папрасiўся хлапчук у паласатай кашульцы.

– Будзь, - з сумам адказала Iрэна i ўспомнiла, як Янка падарыў ёй матроскую цяльняшку. Яна апранула яе за горадам - бегала ў жыце, бы русалка: валасы распушчаныя, шорты кароценькiя, паласатая цяльняшка. А потым на лясной палянцы яны цалавалiся, а побач паслiся каровы.

Хлопчык у паласатай кашульцы зайграў на жалейцы.

– А цяпер, Янка, заплюшчы вочы, i мы табе дадзiм нявесту!
– закрычалi дзецi i паднеслi яму пук кудзелi.

– Гэта не мая нявеста!
– адкiнуў кудзелю хлопчык.

– Вось табе нявеста!
– падала яму ляльку Iрэна.

Хлопчык усмiхнуўся, абняў ляльку i зноў заплюшчыў вочы. У гэты момант дзецi забралi ў яго з рук ляльку i падлажылi бярвенца.

– Ой, гэта ж трухлявае палена!
– расплюшчыў вочы хлопчык.

– Янка!
– сказалi хорам дзецi.
– Хто доўга выбiрае - заўсёды з трухлёй застаецца!

– А за жалейку...
– дадала Iрэна.

– Дзякуй!
– закрычалi дзецi.

– Добра вы засвоiлi паданне, - пахвалiла ўсiх Iрэна.
– А цяпер будзем развiтвацца.

Яна вярнулася ў музычны кабiнет. Думкi пра Янку не адступалi. "Трэба схадзiць да яго ў iнтэрнат, - вырашыла Iрэна.
– Можа, я супакоюся нарэшце, калi ён растлумачыць, за што мяне пакiнуў?" Яна прыгладзiла валасы, але раптам рука запынiлася, замерла на месцы - з-пад далонi выглядваў сiвы валасок! Iрэна спужалася, рукi задрыжэлi.

"Гэта стрэс, - падумала яна.
– Пасiвела! У дваццаць два гады пасiвела. А можа, мне сустрэць Янку на маршруце, падысцi да шаснаццатага аўтобуса... Чакаць... А калi не

яго змена? Не, лепей пайду ў iнтэрнат!"

Янкi дома не аказалася. Сусед яго, стараваты ўжо мужчына, нахабна ўсмiхнуўся:

– Ты да Бiневiча? А ён ужо звольнiўся! У палюбоўнiцы жыве!

Iрэна выйшла з iнтэрната, знайшла тэлефон-аўтамат i набрала нумар Рэнi.

– Прывiтанне, - сказала стрымана.
– Як жыццё маладое? Можа, замуж выйшла? Дарэчы, Янка ў цябе?

– Навошта мне твой Янка!
– раззлавалася Рэня.
– Скажы мне дзякуй, што я адбiла яго ў цябе, а то б век ад бруду не адмылася! Альфонс твой Янка, усякла? Пажор у мяне ўсё, пярсцёнак стырыў i знiк! Цяпер, дзеўкi казалi, на танцах "Каму за трыццаць" абiваецца. Бараду адпусцiў. Мацярок-адзiночак кадрыць. Гаварыў жа: "Паваляюся, бы сыр у масле, пару тыдняў, галоўнае, пра вяселле штодня казаць!" Ён жа зараз беспрацоўны i бомж, Бiневiч твой, казёл!

I Рэня паклала слухаўку.

Маруся Вайтовiч стаяла ў чарзе да споведзi. Малады святар не звяртаў на яе ўвагi.

– А каб лiха на вас, анцiхрысты!
– старая грабла накапаны на падлогу воск.
– Каб рукi адсохлi таму, хто свечкi бокам ставiць!

– Жанчына, супакойцеся!
– пачала ўшчуваць яе маладая дзяўчына ў зялёным палiто.
– Вы ж людзей ад царквы адбiваеце, яны iдуць да споведзi, а вы iх праклiнаеце!

– Маўчы, зараза!
– крыкнула ў адказ старая.
– Сама абортаў, вiдаць, кучу нарабiла, а мне ўказваеш?

Людзi запытальна паглядалi на святара, чакалi, што ён вось-вось супынiць яе. Але той з каменным тварам спавядаў вернiкаў. Падышла чарга дзяўчыны ў зялёным палiто. Яна нешта прашаптала святару, i той, абурыўшыся, гучна мовiў:

– Тое, што вы прыслалi нам пасылку, добра. Але ж маглi i прынесцi - у адным горадзе жывём. А наш стараста з хворай нагою iшоў па вашу пасылку два кiламетры на пошту.

– Прабачце, - схiлiла галаву дзяўчына, - дабром пайшло, а злом выйшла... Каюся...

– I тое, што вы прыслалi...
– ушчуваючы, прадоўжыў святар, - у нас такога, мiленькая, навалам. Iншы раз мы прадаём гэта вернiкам, грошы iдуць на рамонт царквы.

Маруся, як аслупянелая, здзiўленым позiркам глядзела на святара i не разумела, дзе яна знаходзiцца. Успомнiла аповяд старых, быццам бы нехта хацеў у гэтай царкве дзiця хрысцiць, дык яму прыснiўся сон. Святая Сафiя Слуцкая, чые мошчы знаходзiлiся тут, з'явiлася ў сне таму чалавеку i сказала: "Не хадзi туды..."

– Стаiць як пень! Iдзi!
– крыкнуў нехта на Марусю, падштурхнуўшы яе да святара.

– Iмя?
– запытаў той.

– А як iмя вашай служкi, якая ўвесь час абражае вернiкаў?
– у тон яму адказала Маруся.
– Дзе ваша павага да людзей? Гэта царква цi дом вар'ятаў?

– Не маеце права асуджаць другiх!
– пачырванеў ад злосцi святар.
– Самi без граху?

Маруся завярнулася i пайшла прэч. На прыступках, ля дзвярэй царквы, стаяла тая самая дзяўчына ў зялёным палiто. Прамы бялявы чубчык, вiдаць, адбелены гiдраперытам, добрыя цёмныя вочы, яскравая ўсмешка.

– Здорава ты яго!
– сказала дзяўчына Марусi.
– Тут заўсёды так, болей маёй нагi тут не будзе. Лепш хадзi ў царкву Марыi Магдалены, што ля Камсамольскага возера, там так спакойна, такi добры айцец Уладзiмiр! I служачыя добрыя.

Поделиться с друзьями: