Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:
– Дзякую, - шчыра адказала Маруся.
– А ты праз iх Бога не кiдай!
– параiла дзяўчына.
– Я раней злавалася, што мне не шанцуе, нават крыжык i iконку праз акно выкiнула, а потым зразумела, што ўсе мае беды праз грахi мае. Шчырая вера ў Бога прыйшла да мяне пасля наведвання Жыровiцкага манастыра. Там ёсць цудатворная iкона i крынiца. Я стаяла ля iконы, а да мяне быццам цяпло iшло, i такая асалода ў грудзях! Пагаварыла з Мацi Божай, папрасiла ў яе дапамогi, i сапраўды ўсё збылося. А калi нашы мары не збываюцца, значыць, так хоча Бог - яму ж лепш ведаць, што нам трэба для
– А дзе знаходзiцца Жыровiцкi манастыр?
– зацiкавiлася Маруся.
– Ля Слонiма. Адтуль аўтобус, тройка, у Жыровiчы ходзiць. Праз паўгадзiны. Калi мы вызначалi маршрут нашага паходу, якi будзе летам, я папрасiла ўключыць Слонiм, каб зноў пабыць у манастыры!
– Вы турыстка?
– узрадавалася Маруся.
– А я так хачу заняцца турызмам! Сапраўды, спартовым!
– Ай, навошта вам спартовы турызм? У нас кiраўнiк паходу, Толiк Хвашчэўскi, займаецца прафесiйным турызмам. Ну й што з таго? Захворванне суставаў атрымаў, радыкулiт, хранiчны бранхiт. Кожны раз пасля паходу ў бальнiцу кладзецца. А ўсё роўна! Аж пакрыўдзiўся на нас, калi мы прапанавалi ў паход уключыць элементы экскурсii на аўтобусе.
– Анатоль Хвашчэўскi?
– здзiвiлася Маруся.
– Майстар працоўнага навучання ў ПТВ?
– Вы яго ведаеце?
– Канешне!
– усмiхнулася Маруся.
– Такi выдатны хлопец, дзелавiты, разумны, спартсмен!
– Гэта так, - пагадзiлася дзяўчына, - але ж занадта ўпарты. Адмовiўся весцi неспартовы паход. Цяпер нам няма дзе ўзяць палаткi.
– Гэта не праблема, - шчыра прамовiла Маруся.
– Я вам дапамагу. Наш начальнiк аддзела вядзе спартовы гурток. Мы таксама выязджаем на прыроду. Ёсць палаткi, спальнiкi, астатняе. Я сёння папрашу ў яго!
– Нам трэба ўлетку...
– Зразумела!
– весела адказала Маруся.
– Давай знаёмiцца! Маруся Вайтовiч, iнжынер праектнага аддзела "Менскбудпраекта". Зараз я табе свой тэлефон пакiну.
I хуценька напiсала на паперцы.
– А я - Алена Акулiч, - усмiхнулася дзяўчына, паклала паперку ў кiшэню. Шчаслiва! Пабачымся!
Маруся амаль подбегам неслася па калiдоры да свайго аддзела, усё баялася нарвацца на Дуброўскага. Мiнулы раз ён моцна насварыўся на яе за спазненне.
– Ну што?
– выдыхнула Маруся, заскочыўшы ў аддзел.
– Не заглядваў Дуброўскi?
– Няма на каго тут яму заглядваць, - засмяялася Зоська, разглядваючы свой нос у пудранiцу i пэцкаючы пэндзлiкам пад вейкамi.
– Ён цяпер на польскiх паненак заглядваецца, - дадала Надзея Шэбан, разлiваючы ў кубкi каву.
– У Гданьск паехаў на два тыднi. Можа, хоць цукерак прывязе?
– Глядзi, каб прывёз!
– скрывiла вусны Зоська.
– Вось у маёй сяброўкi начальнiк аддзела! Каву разам з iмi п'е, смяецца, жартуе. А наш Дуброўскi нават на навагоднiм агеньчыку мяне да танцаў не запрасiў, колькi нi маргала яму.
Зазванiў тэлефон. Надзея Шэбан падняла слухаўку.
– Маруся, цябе!
– усмiхнулася ёй.
– Напэўна, Анатоль твой...
Маруся з хваляваннем узяла слухаўку.
– Слухаю!
– весела сказала яна.
– Сцяпан? А дзе ж Анатоль? Што-небудзь здарылася? Зноў трэнiроўка... не можа пайсцi са мною ў кiно?.. Ты запрашаеш?
Яна паклала слухаўку, i на вочы навярнулiся слёзы крыўды.
III
Мiкола мыўся пад душам пасля ранiшняга бегу, калi ў дзверы пастукалi. Закруцiўшыся ў прасцiнку, хлопец адчынiў дзверы. На парозе стаяла дзяўчына ў блакiтнай дутай куртцы, джынсах i вязанай шапачцы. У руках трымала вялiкую сумку.
– Вы да Антося?
– ветлiва запытаў ён.
– Да цябе, дарагi!
– цмокнула тая Мiколу ў шчаку i, адхiлiўшы з дарогi, прайшла ў пакойчык.
Кiнула, не гледзячы, убок рукавiчкi, шапку, паставiла сумку на стол. Адным махам развяла на куртцы замок i засталася ў прыгожым вязаным швэдры. Села на ложак, выцягнула ўперад ногi.
– Здымi чаботкi!
– засмяялася гарэзлiва.
Мiкола, як зачараваны, паслухаўся. Але потым ускочыў, паставiў яе чаботкi ў кут i, паправiўшы на сабе прасцiнку, папытаўся:
– Ты хто такая?
– Ай, не пазнаў!
– гучна засмяялася тая, адкiнуўшы назад галаву.
– Наташа я, твая Наталачка!
– паднялася з месца i абняла яго. Затым адхiнула i сур'ёзна дадала: - У мяне ёсць адзiн сакрэт, але я потым скажу. А цяпер, даруй мне, калi ласка, што я тады на цябе накрычала. Я закахалася i баялася, што ты мяне пакiнеш...
– Трамвайшчыца...
– расчаравана прысеў на ложак Мiкола.
– Не злуйся!
– падмiгнула яна i расшпiлiла сумку, пачала выкладваць на стол прысмакi.
– Я табе шчупака фаршыраванага зрабiла, вось пернiкаў напякла... Бутэлечка... I падарунак, трымай!
Працягнула вялiкую каробку замежнага адэкалону.
– А што сёння за свята?
– скрывiў вусны Мiкола, але каробку ўзяў.
– Дзень Савецкай Армii!
– Савецкага Саюза ўжо даўно няма, тупiца!
– А ты ж яшчэ ў Савецкай Армii служыў да перабудовы.
– Мне з табою не цiкава! Аб чым нам гаварыць, трамвайшчыца?
– абурыўся Мiкола i выйшаў з пакойчыка.
– Што хочаш?
– агрубелым голасам спытала смуглявая старая цыганка.
– На хлопца, га?
– Я ўжо была ў вас, - цiха адказала Аленка, аглядаючы цёмны пакойчык з iконамi на покуцi.
– Прынесла?
– Не змагла дастаць ягонай вопраткi, - маркотна мовiла Аленка.
– Я не пра гэта, - перабiла яе цыганка.
– Грошы прынесла? Для таго, каб скарыць ягоную волю, каб прымусiць ягонае цела злiцца з тваiм, патрэбна асаблiвая малiтва... Таму i грошы вялiкiя.
Аленка моўчкi працягнула цыганцы кiпу грошай, i тая засунула iх у патаемную кiшэню недзе ў складках спаднiцы.
– Малiтву вывучыла? Распранайся!
Аленка зняла з сябе ўсю вопратку, села на каленi на рассыпаную соль. Цыганка паставiла насупраць яе свечку. Налiла ў келiх вiна i паставiла з левага боку, налiла ў другi келiх вады i паставiла з правага.
– Чытай перад iконаю, - мовiла цыганка, - i маж спачатку вiном, тады вадою...
– Благаславi мяне, Мацi-Зямля, бо я дзiця тваё!
– прашаптала Аленка. Благаславёныя будзьце мае вочы, каб я ўбачыла правiльныя шляхi да цябе!