Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Мадэль для забойства

Аляшкевіч Маргарыта

Шрифт:

Але ж іх павінны дагледзець. Што, калі гэта спланаваная тэрарыстычная акцыя? Што, калі ў кожным меху — па тры кілаграмы трацілу?

Торбы зноў выварочваюцца,

валізы раскідваюцца проста па ўзлётным асфальце. І пакуль дзядзечкі ў чорным прасвечваюць дзявочыя рэчы ды саму дзеўку нейкімі загадкавымі прыборамі, увесь салон борта нумар 925 прыпадае да ілюмінатараў. Глядзіце, якая піжамка! Вось дык банджа! А навошта ёй гумовы алігатар у натуральную велічыню?

Нарэшце чарговы догляд завершаны, палісмены дапамагаюць Агаце пакавацца — Яначку і блізка не падпускаюць, а раптам яна ўсё ж тэрарыстка, эх, шкада, што палова аэрапорта гэты спектакль здымае на мабілкі, і таму нельга гэтых прыгажунь адсюль умыкнуць і як след дапытаць. Паліцыянты ў спешцы псуюць яшчэ некалькі замкоў. А калі валіза, бесталкова напханая, не жадае закрывацца, адзін з бугаёў падае на яе локцем, нібы ворага дабівае, і вось у яго ўжо таксама

вялізарны гузак. А Яначка дзесьці ўдалечыні лямантуе, шкадуе свой прас …

Подбегам, похапкам загружаюць Агату і ўсе рэчы на спецтрап, коцяць да носа боінга, а там і Яначка, аблапаная і прасвечаная, караскаецца наверх. Дзяўчаты нарэшце са слязьмі абдымаюцца, махаюць на развітанне праважатым, забіраюцца ў чэрава самалёта і падаюць у крэслы.

Пакінем іх тут, на ўзлёце. Ім так шмат трэба адна адной сказаць, а потым, пасля ўсіх хваляванняў, яшчэ і падрамаць. Усё ў іх цяпер будзе добра, і ўвесь іхны багаж шчасліва дабярэцца да месца прызначэння, і сустрэць іх не забудуць. А нават калі і багаж згубіцца, і сустрэць не сустрэнуць, тае бяды. Паедуць аўтаспынам, а мо які добры чалавек саступіць цэлае купэ, Яначцы заўжды саступаюць. Ці Агатка чаго прыдумае.

Разам не прападуць, гэта я вам зуб даю. Самы сапраўдны зуб мудрасці, забірайце, ён мне ўжо ўсю шчаку ад’еў.

Поделиться с друзьями: