Маскоўская Аўтаномная Акруга
Шрифт:
– А ты, я бачу, біцца сабраўся? – Кэленкеў дастаў пісталет. – Дурное! Усё роўна нічога не атрымаецца.
– Вы таксама з ЧСБ? – спытала Вынтэнэ.
– Не, я з Адміністрацыі. У гэтым уся розьніца…
– Чаго вам трэба? – спытаў Уладзь.
–
Літвіны маўчалі.
– Крымінальнае злачынства, - адказаў за іх Кэленкеў. – Чукотка мае права патрабаваць вашай выдачы. А асабліва – вось яе.
– Ён паказаў на Вынтэнэ.
– Таму не не рабіце глупстваў і падпішыце дакумент.
– Ён працягнуў аркушык паперы.
– Што гэта ёсьць такое?
– Дамова пра арэнду гэлікоптэра. Дата – пазаўчорашняя, аформім задняю датаю. А гэта – ключы ад 8-й машыны. Вось яна, каля ангара…
Уцекачы не давалі веры сваім вушам.
– Вы ня ўгоншчыкі, а арандатары, - патлумачыў Кэленкеў. – Дарэчы, платы з вас ня возмуць. Бо маеце гуманітарную місію. Гэта ж як рэкляма нашай Акрузе.
– Чаму дапамагаеце Вы нам? – спытаў Вінцук.
Кэленкеў обвел іх поглядам.
– Праз рэпартаж, - сказаў ён, ківаючы на Вынтэнэ. – Я хачу, каб яго надрукавалі.
– Але чаму? – вырвалася ў дзяўчыны.
– Таму, што я нарадзіўся тут. І мама ў мяне маскавітка. Я хачу, каб пра нас ведалі праўду!
Вынтэнэ падышла да яго.
–
Дзякую… Вельмі дзякую…– Што, анадырка? Ужо не фанабэрышся…
– Прабачце, што я тады…
– Добра! Што было, тое сплыло!
– Дзякую… Праўда…
Яна пацалавала Кэленкеў ў шчаку.
***
– Rady vitać na radzimie! – сказаў памежнік. – A voś pani, bajusia, daviadziecca zatrymacca.
– Jana uciakačka, - пачала Хрысьця.
– Prašeńnie pra status palityčnaha ŭciekača razhladajecca ciaham tydnia.A da taho času treba čakać na zastavie...
Уладзь зірнуў на Вынтэнэ.
– Усё добра? – спытала яна.
– Цалкам добра…
– Heta maja žonka, - сказаў ён, зьвяртаючыся да памежніка.
– Ci jość paśviedčańnie pra šlub?
– Stračanaje na terytoryi Čukotki.
Памежнік задумаўся.
– Nu, dobra, - сказаў ён нарэшце. – Vydam joj vizu na miesiac. Tolki hladzicie, adnavicie dakumenty... Ci ažaniciesia znoŭku!
Ён усьміхнуўся і сказаў па-чукоцку:
– У Літву сардэчна запрашаем, пані Радкевіч!
Над КПП лунаў бел-чырвона-белы сьцяг.
Асфальтаваная дарога ішла ўдалячынь. Яна вяла ў Менск…