Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Маскоўская Аўтаномная Акруга

Тымнэтыкай Сяргей Іванавіч

Шрифт:

– Navučy jaje pić, - сказаў Вінцук Хрысьціне. – bo apiačecca jašče.

Тая нахілілася да Вынтэнэ.

– Выдыхнуць трэба паветра ўсім ртом… Такім чынам вось. – Літвінка паказала. – Пасьля каўток робіш – адразу, усё. Рэшты няма. І дыхаць няма, не адразу. Каўтаеш – і адразу ежа есьці шмат… Зразумела?

Вынтэнэ кіўнула.

– У выпадку такім спрабаваць будзьма.

***

Harełka апякла Вынтэнэ. Вочы напоўніліся сьлязьмі. Дзяўчына праглынула ўсё адразу, як вучылі.

– Заесьці

трэба, - сказаў Уладзь.

Хрысьціна падсунула талерку з грэчкай. Вынтэнэ стала есьці, мэханічна, не адчуваючы смаку.

Усё навокал паплыло перад вачыма. Проста перад ёй быў твар Уладзя. “Прыгажун ты мой!” – падумала дзяўчына. Ёй раптам захацелася ўсіх любіць. Увесь сьвет.

– Люуудзі, тут так… тттак… - яна не знаходзіла слоў. – Доб.. добра! Праўда!

Вы… вы ўсе… сябры… А я… мне…

Яна хацела сказаць, што так, яна чукча, і са сталіцы, з пыхлівай сталіцы… Але ёй за гэта сорамна. А хочацца быць дзікункай, як яны… Хочацца быць прымітыўнай, каб радавацца жыцьцю… Бо яны ведаюць сэнс жыцьця, а чукчы – не… Чукчаў згубіла цывілізацыя. Яны нежывыя…

– Не-жы-выя! – прамовіла Вынтэнэ ўголас. – Але ж вы…вы ж мяне… не разумееце… Я не рррасісткааа…

Ёй раптам зрабілася вельмі сьмешна. Яна сьмяялася з усхліпваньнем. А потым раптам заплакала. Ёй зрабілася шкада сябе. Ніхто ж яе ня любіць, ніхто не разумее…

Літвіны переглянуліся.

– Пойдзем следам са мной, разам, - сказала Хрысьціна. – спаць трэба ўжо, позна…

– Не пайду, пратэставала Вынтэнэ.

Але ногі самі несьлі яе туды, куды вяла літвінка.

Яны дайшлі да ложка.

– Распрануцца трэба табе ў дадзены момант.

Хрысьціна сьцягнула з дзяўчыны кофту, джынсы… Накрыла коўдрай… Зачыніла дзьверы і лягла побач. Вынтэнэ адчула, што яе абдымаюць. Цалуюць. Якая ж Хрысьціна пяшчотная! Якая ласкавая! Якое цёплае ў яе цела…

7. Сьвята “Красная Горка”

Вынтэнэ расплюшчыла вочы. У пакоі нікога не было. За вакном зьзяла сонца. Дзяўчына ўстала і пачала апранацца. У галаве шумела. Цела – быццам гумовае. Яна прыгадала ўчорашні дзень. Гэлікоптэр, вёска. Вячэра ў старшыні. Наркотык – “harełka”. Яго смак дагэтуль у роце…

А потым, потым… Прыгадалася ўсё да дробных дэталяў. І зрабілася сорамна. “Як я магла?!” – падумала Вынтэнэ. – А яна? Няўжо яна такая?..”

– Ну, сьпіш ты не? – сказала Хрысьціна.

Яна ўвайшла ў пакой. Вынтэнэ пачырванела.

– Справа ў чым? Стомленасьць моцная ё?

Хрысьціна была ласкавай. Быццам старэйшая сястра…

– Усё добра, - сказала Вынтэнэ. – Проста… крыху баліць галава.

– Віной можа быць гэтаму гарэлка. Звычкі няма, цяжкімі могуць стаць наступствы.

Яна міла ўсьміхалася.

– Хадзі дапамогу табе рабіць буду.

Яна завяла дзяўчыну да студні і памыла. Вада была халодная й чыстая.

– Памыць усё цела магчыма, - сказала літвінка. – Я так зрабіла ўжо.

– Як, тут? – перапытала Вынтэнэ.

– Баяцца не, мужчыны пакінулі падворак.

Студню атачаў хмызьняк. “Сапраўды, ніхто нічога не пабачыць.” – падумала Вынтэнэ.

Яна распранулася дагала. Літвінка напоўніла вадой вядро.

– Мыла ёсьць вось. Холаду няма ў гэты дзень.

Ручнік ёсьць тут. Расьцярэшся потым.

Хрысьціна дапамагла Вынтэнэ мыцца…

***

Купаньне дапамагло. Да Вынтэнэ вярнуліся бадзёрасьць і аптымізм. Рухі зрабіліся больш упэненымі.

– А дзе ўсе? – спытала яна.

– На сьвята перамясьціліся Красная Горка… - і Хрысьціна пачала аповед.

Сьвята “Красная Горка” сымбалізуе прыход вясны. А значыцца абуджэньне, новае жыцьцё.

У гэты дзень дзяўчыны сустракаюць хлопцаў. Сьвята першых пацалункаў…

– … І першага сэксу, - дадала Літвінка.

Вынтэнэ падціснула вусны.

– Баяцца не, - сказала Хрысьціна. – Прымус адсутнічае зусім.

Яны выйшлі за вёску. На ўзгорку ўжо сабраўся народ.

– Тут адныя жанчыны… - зьдзівілася Вынтэнэ.

– Частка жаночая сьвята ёсьць гэта, - сказала літвінка.

– А мужчыны?

– Пазьней яшчэ яны прыбудуць.

Жанчыны ўтварылі кола і ўзяліся за рукі.

– Карагод назва ёсьць танца, - каментавала Хрысьціна.

Танцоркі заўважылі іх. Адна з жанчын памахала рукой і нешта сказала. Астатнія падтрымалі.

– Кажуць яны, нам варта далучыцца ў карагод, - пераклала літвінка.

Вынтэнэ хацела запярэчыць, але не пасьпела. Яе схапілі за рукі і ўцягнулі ў кола. Хрысьціна трымала яе за правую руку. Левую сьціскала маскавітка гадоў сямнаццаці. Тубылка ўсьміхалася. На ёй было яркае ўбраньне: “Народны строй” – здагадалася Вынтэнэ. Штосьці падобнае анадырка бачыла ў музэі.

Танец працягваўся. Рытм быў дзіўны, першабытны. Усе тут былі маладыя і прыгожыя. Усе сьмяяліся. Вынтэнэ страціла пачуцьцё рэчаіснасьці. Яна была часткаю “карагода”. Быццам бы зьлілася зь ім. Не было яе, не было іншых. Была адна жывая істота, гіганцкая зьмяя, якая паглынула свой уласны хвост.

Жанчыны сьпявалі. Вынтэнэ не разумела слоў, але намагалася падпяваць. Яна – як усе! Таксама зрабілася дзікункай! Далоў цывілізацыю! Далоў Анадыр!

Карагод спыніўся. Зь яго вывелі прыгожую дзяўчыну.

– Ляля! ляля! – закрычалі ўсе.

“Яе прынясуць у ахвяру!” – жахнулася Вынтэнэ.

Але здарылася іншае. Ні стуль ні сьсюль з’явіліся гірлянды з красак і галінак. “Лялю” ўбралі з галавы да ног. І яна зрабілася яшчэ прыгажэйшай. Яе пасадзілі на драўляны ўслон і паднесьлі розныя стравы – масла, сыр, збанок з малаком. Астатнія вярнуліся ў карагод. Той ізноў пачаў рухацца – ужо хутчэй. “Ляля” кідала танцоркам галінкі. Тыя лавілі іх, не спыняючы танца.

– На шчасьце захоўваюць кветкі, - шапнула Хрысьціна.

Вынтэнэ таксама злавіла вянок. Яна налажыла трафей на галаву.

– Вельмі табе пасуе гэта, пахваліла літвінка.

“Ляля” пранізьліва закрычала. Дзяўчыны падхапілі. У імгненне вока карагод разваліўся. Усе пабеглі ў лес. Вынтэнэ паглядзела долу. З боку вёскі насоўваўся натоўп мужчын.

– Што гэта? – спытала яна Хрысьціну.

– Таксама сьвята частка. Мужчына кожны мае намер лавіць жанчыну, каб ёю авалодаць. Жанчына ўцякае, пакуль не дагоняць.

Поделиться с друзьями: