Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Маскоўская Аўтаномная Акруга

Тымнэтыкай Сяргей Іванавіч

Шрифт:

Было нешта чароўнае ў гэтым месцы. Першабытны краявід. Глухія лясы, санлівыя рэкі… А на іх тле – руіны загінулай цывілізацыі. Час быццам спыніўся. Не было ні мінулага, ні будучага, ні, нават, цяперашняга. Быў толькі веснавы дзень і цёплы ветрык, і дзьве ракі пад вежай.

Уладзімер абняў Вынтэнэ. Вусны сустрэліся. Дзяўчына заплюшчыла вочы. Яе ніколі яшчэ не цалавалі так пяшчотна. Мужчына забаўляўся яе вуснамі…

***

“Як гэта магло здарыцца? –

падумала Вынтэнэ. І адразу ж: - Я ж сама гэтага хацела… Чаго хвалюешся, дурніца? Гэта ж толькі пацаланук! Ты што, упершыню цалуешся?” Усё-ткі гэты раз быў нейкі асаблівы, непадобны.

Яна зірнула на літвіна і ўсьміхнулася. Усьміхнуўся і ён.

– Вы злуецеся не? – спытаў ён.

Вынтэнэ паклала яму рукі на плечы.

– Вядома ж не, дурненькі.

Цяпер ужо цалавала яна…

***

– А, voś vy dzie! – усклікнуў Вінцук. – А my vas paŭsiul šukajem!

– Розыск праводзім у мясьцінах усіх вас, - дадаў ён па-чукоцку.

– Мы знаходзімся ў мясьціне гэтай увесь час, - па-чукоцку ж адказаў Уладзімер. – Адрозна ад вашых паводзінаў.

– Ja baču, vy tut čas nie marnavali, - з усьмешкай заўважыла Хрысьціна. Уладзімер усё яшчэ трымаў Вынтэнэ за руку.

– Vy taksama, - азваўся ён.

Вынтэнэ заўважыла, што сукенка Хрысьціны злёгку пакамечаная і апранута не зусім роўна.

– Ну, Крэмль уражаньне якое зрабіў для Вас? – пацікавілася літвінка.

– Вельмі спадабаўся, - прызналася анадырка. – Я і ня думала, што такое бывае.

– Вы не знаходзіліся дагэтуль у краіне нашай, - заўважыў Вінцук. – Замкі больш прыгожыя там яшчэ і ў колькасьці значна большай.

– Паедзеш, магчыма, у наш край у пэўны момант, - сказаў Уладзімер.

– Можа і паеду, - сказала Вынтэнэ. – А мяне бяз візы пусьцяць?

***

– Dyk vy što, tolki calavalisia?! – не паверыла Хрысьціна.

– Tak, - адказаў Уладзімер.

– A ja ŭžo padumała…

– Nam hetaha było dastatkova.

– Chryścia, pakiń Uładziu ŭ spakoi, - пасьміхнуўся Вінцук. – Kožnamu ŭ hetym žyćci svajo…

Вынтэнэ вярталася з карчоў. Літвіны сьціхлі, быццам яна магла зразумець іх.

***

– Навучыце мяне літвінскай мове, - папрасіла Вынтэнэ.

– Мова наша вельмі складаная ёсьць быць, - адгукнуўся Вінцук. Ён сядзеў за стырном. – Асабліва цяжка вывучаемая ёсьць яна для чукчаў.

– А раптам у мяне атрымаецца? Не здавалася дзяўчына.

– Магчыма патрэбна Ўладзь каб дапамогу зрабіў Вам, - нявінна прапанавала Хрысьціна.

– Радасьць толькі зробіць для мяне тваё навучаньне мове літвінаў, - сказаў Уладзімер.

– Уладзь? – перапытала Вынтэнэ. – А цябе хіба не Ўладзімерам завуць?

– Уладзь – скарот ёсьць ад Уладзімер імені, патлумачыў тот. – Так сябры і родныя людзі называюць мяне.

– Можна і я цябе так буду зваць?

– Можна безумоўна для цябе, - усьміхнуўся Ўладзімер.

***

І

зноў Уладзімер правёў яе да пакою. У дзьвярох яны пацалаваліся.

“Што рабіць, калі ён захоча ўвайсьці?” – падумала дзяўчына. І ту жа зразумела, што пытаньне чыста рытарычнае. Вядома ж, яна яго пусьціць…

– Dabranač, - сказаў кавалер.

– Што?

– “Dabranač” на літвінскай “ночы добрай” значыць.

– D’a –brn – n’ač. Uładź! – з цяжкасьцю прамовіла Вынтэнэ.

– Малайчына!

Літвін усьміхнуўся і пацалаваў ёй руку.

– D’a –brn – n’ač, - паўтарыла дзяўчына і зачыніла дзьверы.

5. Музейны Цэнтр “Спадчына Масквы”

Раніцою яна сустрэла Хрысьціну і Вінцука. Тыя патлумачылі ёй, што назаўтра адпраўляюцца ў экспедыцыю. Едуць яны ў стойбішча маскавітаў – “дзярэўню”. Там, быццам бы захаваліся першабытныя звычаі. “Дзярэўня” – дзесьці ў Белаазёрскім раёне. Дабірацца прыйдзецца гэлікоптэрам: дарогі туды не зрабілі. Дзяўчына спытала, дзе Ўладзімер. Аказалася, што ён паехаў дамаўляцца з пілотамі.

– Ён іншых лепей мову чукоцкую ведае, - патлумачыла Хрысьціна. – Хочаш з намі быць дзень гэты?

Вынтэнэ пагадзілася.

Уласна кажучы, ісьці не было куды. Масква – мястэчка невялікае. Зь цікавостак – кінатэатр, супэрмаркет ды колькі рэстарацый. Быў яшчэ краязнаўчы музэй. Вось яго літвіны і абралі.

– Гэта ў цэнтры места, - патлумачылі ў гатэлі. – Сядзеце на другі аўтобус – і да прыпынку “Пошта”.

– Другі аўтобус? – не зразумелі літвіны.

– Аўтобус другога маршруту…

***

Музэйны Цэнтр “Спадчына Масквы” складаўся з чатырох заляў. Першая была прысьвечана ледавіковаму перыяду, другая – дачукоцкай Масковіі, трэцяя – першым чукоцкім пасяленцам. А апошняя, вядома ж, сучаснай Маскве.

У “ледавіковай” залі літвіны не затрымаліся. Абмінуўшы плястыкавага маманта, яны пасьпяшаліся далей. У другой залі было прасторна. Экспанатаў раз-два і ўсё. Маскоўскі народны строй – мужчынскі і жаночы. Лапці, картузы, какошнікі, сарафаны… Потым – макет "ізбы". З печкай, услонамі, сталом. Начыньне – драўляныя лыжкі, талеркі. Прылады працы – прымітыўныя, іржавыя. Са зброі былі кісцень, самастрэл і алебарда. Вось і ўсё.

Значна больш багатай выглядала заля першапраходцаў. Літвінаў аднак яна не зацікавіла, ды й Вынтэнэ…

Галоўнай аздобай чацьвёртай залі быў плякат: “Рукі працоўных пераўтварылі суворы калісьці край”. На сьценах – здымкі фабрык, аэрадромаў і аўтавакзалаў. Яшчэ, праўда, макет парахода, які хадзіў паміж Казаньню і Цьвер’ю.

Вынтэнэ спадабалася фатакартка цьвярскога порту. Мястэчка было малое, нават меньшае за Маскву. Але вось рака… Рака зачароўвала…

– Падабаецца табе выява? – спытала Хрысьціна.

Яна абняла дзяўчыну… і адразу ж адпусьціла. Яе далонь дакранулася да далоні Вынтэнэ.

Поделиться с друзьями: