Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Маскоўская Аўтаномная Акруга

Тымнэтыкай Сяргей Іванавіч

Шрифт:

– Што???

– Гульня гэта ёсьць. Дзеяньні адбываюцца добрай воляй. Ня хочаш – адмаўляй!

– Хрысьціна, я баюся…

– Заві мяне Хрысьця. Для сяброў гэта скарот.

***

Дзяўчыны беглі па лесу. За плячыма чуліся крокі перасьледнікаў. Маладая маскавітка стамілася бегчы і схавалася за дрэва. Мужчыны прабеглі побач, быццам не заўважылі яе. Толькі адзін хлопец адстаў. Павярнуўшыся, Вынтэнэ ўбачыла, што пара цалуецца.

Адна за другой, жанчыны спыняліся. Мужчыны даганялі іх і валілі ў

мурог.

– Кожны выбар робіць той, якая зь ім быць жадае, - казала Хрысьця. – Памылкі няма ніколі.

Уцякачак засталося зусім вобмаль.

– Што рабіцьмем? – спытала Вынтэнэ.

– Я паваблю за сабой Вінцука, - сказала Літвінка. – Сярод мужчын ён ёсьць.

– А я?

– Вольная ты, вецер быццам. Абмежаваньня няма.

Хрысьця ўсьміхнулася і пабегла ў карчы. Вынтэнэ рванула ў супрацьлеглы бок.

“Схаваюся, ды й годзе, - думала яна. – Хрысьця клялася, што ўсё дабраахвотна. Калі і знойдзе які маскавіт – адмоўлюся. Хаця…” Гэтае “хаця” не давала спакою. Цікава, як яно? Вось так, у лесе… зь дзікуном… “Хопіць думаць!” – спыніла сябе Вынтэнэ. – Ты – дзічына, цябе гоняць. Уся надзея на інстынкт самазахаваньня…”

***

Дзяўчына сядзела на мурогу. Бегчы далей не было моцы. Яна ўсё яшчэ цяжка дыхала.

Дзень быў цёплы. На паляне поўна красак. Маленькія і някідкія, яны злучаліся ў цудоўны дыван. А вакол – лес. Дрэвы амаль сягалі неба. “Сапраўдныя джунглі, - падумала Вынтэнэ. – Ня тое, што усурыйская тайга.” Усё тут было нейкае чароўнае. Чыстае і некранутае…

На паляну зайшоў мужчына. Дзяўчына пазнала Ўладзімера.

На этнографе была маскавіцкая вопратка: касаваротка, анучы, лапці. Мужчына выглядаў упэўнена. У кожным руху адчувалася моц. “Гаспадар лесу, “ – падумала Вынтэнэ

Уладзімер падышоў да дзяўчыны і ўзьняў яе на ногі. Не кажучы ні слова, прыцягнуў да сябе.

Мужчына пацалаваў яе ў вусны. Рукі ягоныя сарвалі з Вынтэнэ вопратку…

***

Парачкі вярталіся зь лесу. Уладзь з Вынтэнэ трымаліся за рукі. Яны нічога не казалі. Нашто гаварыць, калі ўсё добра? На ўзлеску яны дагналі Хрысьцю і Вінцука. Тыя ўсьміхаліся.

– Добра ўсё ў вас? – спытаў Вінцук.

– У нас усё цудоўна…

Далей пайшлі разам. Вакол ішлі іншыя пары. Вынтэнэ пазнала дзяўчынку, якая “карагодзіла” побач зь ёй. Маленькая маскавітка спала на рукох у хлопца. Хлопец быў з шырокімі плячыма. На вуснах грала дабрадушная усьмешка … і пяшчота.

– A ty moh by mianie padniać?
– сказала Хрысьця.

Замест адказу, Вінцук падхапіў яе на рукі.

– Nu... Ja ž pažartavała!

– Pozna! – засьмяяўся літвін.

8. Рэпартаж

– Я ня думала, што будзе так хвайна! – прызналася Вынтэнэ.

– Народныя звычаі спадабаліся табе?

Уладзь усьміхаўся.

– Мне ўсё спадабалася! Разумееш, жыцьцё тут, нейкае… сапраўднае. Прымітыўнае, цяжкае, але сапраўднае. Тут няма кінатэатраў, няма гарачай вады. І модных клубаў таксама… І ўсё ж, яны бліжэй да праўды.

– Не яны прымітыўныя ёсьць, - сказаў Уладзь. – Гэта вы, Чукчы, усё ўскладняеце. Адасобіліся ад продкаў ведаў.

Зачыніліся ў месьце з бэтону.

– А вы, літвіны?

– І мы такія самыя, ня лепш ані. Таму ездзім у гэты край – бачыць наша мінулае, на стагоддзяў шмат таму.

– Але ж маеце цалкам іншую культуру!

– Іншую. Блізкасьці, аднак, ёсьць некаторыя. Таксама славяне яны ж…

– Значыцца, і вашы продкі жылі ў “ізбах”.

– Продкі нашы ў хатах жылі. Цяпер нават сяляне многія жывуць там. Аднак іншыя падабенствы ёсьць усё ж.

– Атрымліваецца, маскавіты лепшыя за нас? Мы завязлі ў цывілізацыі, а яны захавалі першабытную прастату.

– Думаю – гэта не, - сказаў літвін. – Калі чукчы не захапілі іх у XVII стагоддзі, таксама зрабіліся б цывілізаванымі яны. Традыцыі забыліся б такім жа чынам. Не сьвяткавалі б ужо Красную Горку.

– Значыцца мы іх уратавалі?

– Ведаю не, можна ці сказаць так. Што лепш – лапці ці туфлі? Студня, ці душ гарачы? “Ізба”, ці яранга на сто паверхаў? Ніхто ведае не.

***

– Ну, вось і ўсё, - сказала Вынтэнэ.

– Што “ўсё” ёсьць? – спытаў Уладзь.

Ён выцягнуўся на канапе. Вынтэнэ сядзела за сталом, каля кампутара.

– Усё, дапісала рэпартаж! Хочаш пачытаць?

– І так я ведаю ўжо, што там, - адгукнуўся літвін. – Мы гаварылі столькі пра гэта.

– Можа адрэдагуеш?

– Я? Сьмяешся ці ты? Чукоцкая ў мяне ня добрая.

– Ужо значна лепей, чым раней!

– Дзіва што. Практыкі багата ёсьць.
– Ён прачнуўся канчаткова.
– Ты заўжды працуеш у голай?

– Толькі ў тваёй прысутнасьці!

Вынтэнэ ўсьміхнулася. Насамрэч ёй было лянота апранацца ранкам.

– Дзіўна, я цябе зусім не саромеюся, - сказала яна.

– Я цябе таксама.

– Але ж ты мужчына. Мужчынам прасьцей.

– У чым – ня бачу зусім.
– Уладзь перавярнуўся на сьпіну.
– Ідзі да мяне, паклікаў ён.

– Зараз… Толькі адпраўлю матэрыял у Анадыр…

***

– Тры дні хапіла табе для рэпартажу? Віншаваньні прымай, сяброўка!
– Хрысьца пацалавала Вынтэнэ ў вусны. Пацалунак атрымаўся доўгім.

– Vinšuju! – сказаў Вінцук.

– Што? – не зразумела Вынтэнэ.

– “Vinšuju!” – значыць “Віншую!” на мове літвінаў, - пераклаў Уладзь.

– Ja-jašče-nie-razmaŭlać-na-lićvinskaj-movie.

– Małajčynka, - сказала Хрысьця. – U ciabie vielmi dobraje vymaŭleńnie. Зразумела ты, што я прамовіла?

– Трошкі… Але я вучуся!

– Прыемна гэта вельмі ёсьць, - пахваліў Вінцук.

– Дзякую…

– Што мы сёньня будзем рабіць? – спытаў Уладзь.

– За места паехаць сёньня можна, - прапанавала Хрысьця. – Ёсьць у недалёкай адлегласьці ставок невялікі адсюль. Купацца там – так, добра.

***

Тэлефон званіў як звар’яцелы. Вынтэнэ ўскочыла з ложку, стараючыся не абудзіць Уладзя. Хоць позна, ён ужо прачнуўся. Яна схапіла слухаўку.

– Вынтэнэ?! – яна пазнала голас рэдактара.

– Так, гэта я… Вы ведаеце, якая зараз гадзіна?

Але ён ня чуў.

– Ты што, з глузду з’ехала?! – крычаў рэдактар. – Што гэта за пісаніна?!

Поделиться с друзьями: