Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Нябожчыкава люстра (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён прамармытаў:

– Вядома; а калi справа, якой датычылася гэтая позва, была пiльная?..

– Не была!
– Рукi Пуаро ўзнялiся ў паветра, зрабiўшы выразны жэст.
– Я павiнен быў быць у яго пад рукою, вось i ўсё, на выпадак, калi яму спатрэбiцца выклiкаць мяне! Еnfin, jе vous dеmеndе!*

* Нарэшце, прашу вас! (фр.).

Рукi зноў красамоўна ўзнялiся ўгору, лепш за словы перадаючы гнеў мiстэра Эркюля Пуаро.

– Я зразумеў так, - сказаў мiстэр Сэтазвэйт, - што вы адмовiлiся?

– Я яшчэ не меў магчымасцi, - павольна сказаў Пуаро.

– Але вы адмовiцеся?

Новы выраз мiльгануў на твары

маленькага чалавека. Яго брыво разгублена тарганулася. Ён адказаў:

– Як бы гэта сказаць? Адмовiцца - так, гэта была мая першая рэакцыя. Але я не ведаю... Часам ёсць нейкае прадчуванне. Цi не пахне тут рыбай...

Мiстэр Сэтазвэйт успрыняў гэтыя апошнiя словы сур'ёзна.

– Вось як?
– сказаў ён.
– Цiкава...

– Мне здаецца, - гаварыў далей Эркюль Пуаро, - што чалавек, якога вы намалявалi, можа быць вельмi крыўдлiвы...

– Крыўдлiвы?
– здзiвiўся мiстэр Сэтазвэйт. Гэтае слова было не з тых, якiя ў яго звычайна асацыiравалiсяi з Гервазы Шэвенi-Гарэ. Але ён быў пранiклiвы i кемлiвы чалавек. Ён разважлiва сказаў:

– Здаецца, я разумею, што вы маеце на ўвазе.

– Гэта чалавек у латах, так, у латах - у сапраўдных латах! Латы крыжакоў нiшто ў параўнаннi з iмi, з латамi фанабэрыi, гонару, страшэннай самаўпэўненасцi. Гэтыя латы ў пэўным сэнсе абарона: стрэлы, штодзённыя стрэлы жыцця, адлятаюць ад iх. Але тут ёсць i небяспека: чалавек у латах часам можа нават i не ведаць, што яго атакуюць. Ён бачыць запаволена, запаволена чуе, яшчэ павольней адчувае.

Пуаро памаўчаў, потым спытаўся ўжо iначай:

– Якая сям'я гэтага сэра Гервазы?

– Ванда - яго жонка. Яна з Абаснатаў, была вельмi прыгожая дзяўчына. Яна i цяпер прыгожая жанчына. Страшэнна незразумелая, аднак. Адданая Гервазы. У яе, я ведаю, прыхiльнасць да акультных навук. Носiць амулеты i скарабеяў i заяўляе, што яна - пераўвасабленне егiпецкай царыцы... Далей, Рут - прыёмная дачка. У iх няма сваiх дзяцей. Вельмi прывабная дзяўчына ў сучасным стылi. Вось i ўся сям'я. Апрача, вядома, Х'юга Трэнта. Гэта пляменнiк Гервазы. Памела Шэвенi-Гарэ выйшла замуж за Рэгi Трэнта, i Х'юга быў iх адзiнае дзiця. Ён сiрата. Х'юга не можа атрымаць у спадчыну тытул, вядома, але я думаю, што яму пяройдзе ўрэшце большасць грошай Гервазы. Прыгожы хлопец; служыць у коннай гвардыi.

Пуаро задумлiва пакiваў галавой. Потым спытаўся:

– Сэра Гервазы засмучае, напэўна, што ў яго няма сына, каб той прыняў яго iмя?

– Думаю, вельмi моцна засмучае.

– Iмя роду - ён апантаны гэтым?

– Але.

Мiстэр Сэтазвэйт хвiлiну-дзве маўчаў, дужа заiнтрыгаваны. Нарэшце ён адважыўся:

– Вы бачыце важную прычыну, каб паехаць у Гэмбара Клоўз?

Пуаро адмоўна паволi пакiваў галавой.

– Не, - сказаў ён.
– З таго, што мне вядома, не вынiкае нiякай прычыны наогул. Але, тым не менш, я мяркую, што паеду.

2

Эркюль Пуаро сядзеў у куце вагона першага класа. Цягнiк хутка iшоў па ангельскай сельскай мясцовасцi.

Задумлiва дастаў ён з кiшэнi акуратна складзеную тэлеграму, разгарнуў яе i прачытаў зноў: "Выязджайце ў чатыры трыццаць з Пэнкраса загадайце кандуктару спынiць экспрэс у Ўмпэлi. Шэвенi-Гарэ".

Ён згарнуў тэлеграму i паклаў яе назад у кiшэню. Кандуктар быў надзвычай паслужлiвы. Джэнтльмен едзе ў Гэмбара Клоўз? О, так, для гасцей сэра Гервазы Шэвенi-Гарэ цягнiк заўсёды спыняецца каля Ўiмпэлi. "Асаблiвая прывiлея, сэр,

я думаю".

Пасля гэтага кандуктар двойчы заходзiў у вагон, першы раз - запэўнiць падарожнiка, што ўсё будзе зроблена, каб спынiць для яго цягнiк, другi - каб аб'явiць, што цягнiк познiцца на дзесяць хвiлiн.

Цягнiк павiнен быў прыбыць у 7.50, але было дакладна дзве хвiлiны дзевятай, калi Эркюль Пуаро сышоў на платформу маленькай станцыi i ўсунуў у руку клапатлiваму кандуктару чаканыя паўкроны.

Свiснуў паравоз, i паўночны экспрэс рушыў далей.

Да Пуаро падышоў высокi шафёр у цёмна-зялёнай унiформе.

– Мiстэр Пуаро? У Гэмбара Клоўз?

Ён падняў акуратненькi сакваяж дэтэктыва i павёў Пуаро са станцыi да вялiкага ролс-ройса. Шафёр патрымаў дзверцы, пакуль Пуаро залез у машыну, потым накрыў яму каленi шыкоўным пледам з футра, i яны паехалi.

Праехаўшы хвiлiн дзесяць па прасёлках, па палявых дарожках, аўтамабiль павярнуў да шырокай брамы з двума вялiзнымi каменнымi грыфонамi па баках.

Праз парк яны праехалi да дома. Дзверы дома былi адчыненыя, iмпазантных прапорцый дварэцкi паказаўся на лесвiцы параднага ўвахода.

– Мiстэр Пуаро? Сюды, сэр.

Дварэцкi павёў яго па зале i, прайшоўшы да сярэдзiны, адчынiў насцеж дзверы справа.

– Мiстэр Эркюль Пуаро, - абвясцiў ён.

У пакоi было некалькi чалавек у вячэрнiх касцюмах, i Пуаро сваiм пiльным зрокам адразу ўбачыў, што яго не чакалi. Вочы ўсiх сутных застылi з непадробным здзiўленнем.

Потым высокая сiваватая жанчына няўпэўнена падышла да яго.

Пуаро схiлiўся над яе рукой.

– Прашу прабачэння, мадам, - сказаў ён.
– Баюся, што цягнiк спазнiўся.

– Нiчога, нiчога, - разгублена сказала лэдзi Шэвенi-Гарэ. Яе вочы ўсё яшчэ пазiралi на яго няўцямна.
– Нiчога, нiчога, мiстэр... э-э... я трохi недачула...

– Эркюль Пуаро.

Ён вымавiў сваё iмя гучна i выразна.

Недзе за сабой Пуаро пачуў раптоўны рэзкi ўздых.

I тут жа ён усвядомiў, што, бясспрэчна, гаспадара ў гэтым пакоi няма. Ён ветлiва сказаў:

– Вы ведалi, што я прыязджаю, мадам?

– О, ведала...
– Словы яе прагучалi непераканаўча.
– Я думаю... Я маю на ўвазе... Я мяркую... Але я гэткая непрактычная, мiстэр Пуаро. Я ўсё забываю...
– У яе голасе чулася меланхалiчная задаволенасць гэтым фактам.
– Мне шмат пра што гавораць. Мне здаецца, я запамiнаю ўсё, але яно толькi праходзiць праз мой розум i знiкае! Як быццам нiколi i не было!

I з прывычным выразам, якi гаварыў, што яна нiбыта даўно спазнiлася выканаць пэўны абавязак, гаспадыня паглядзела вакол i цiха сказала:

– Я думаю, вы ведаеце кожнага.

Але гэта было зусiм не так, i фраза была звычайнай банальнай формулай, якою лэдзi Шэвенi-Гарэ пазбывалася клопатаў знаёмiць гасцей i напружання, з якiм ёй даводзiлася б прыгадваць iх iмёны.

З вялiкiм намаганнем яна авалодала сабой у гэтай цяжкаi сiтуацыi i дадала:

– Мая дачка - Рут.

Дзяўчына, якая етаяла перад iм, была таксама высокая i цёмная, але зусiм iншага тыпу. Замест дробных, невыразных рысаў лэдзi Шэвенi-Гарэ ў яе быў вытачаны, трохi арлiны нос i выразная, вострая лiнiя падбародка. Чорныя валасы спадалi назад i ўтваралi хвалю маленькiх тугiх кудзеркаў. Яе чысцюткi твар ажно ззяў, трохi за кошт касметыкi. Яна была, так падумаў Эркюль Пуаро, адна з найпрыгажэйшых дзяўчат, якiх ён бачыў.

Поделиться с друзьями: