Нябожчыкава люстра (на белорусском языке)
Шрифт:
– Гэта здаецца вам дастатковым тлумачэннем?
– Угу, людзi страляюцца, калi яны трохi звiхнутыя.
– Надзiва простае тлумачэнне.
Х'юга ўтаропiўся ў яго.
Пуаро зноў устаў i пачаў бязмэтна блукаць па пакоi. Пакой быў утульна мэблiраваны, пераважаў цяжкаваты вiктарыянскi стыль. Масiўныя кнiжныя шафы, вялiзныя крэслы з поручнямi i некалькi меншых - сапраўдны чыпендэйл*. Тут не было лiшняй аздобы, але невялiкiя вырабы з бронзы на камiне прыцягнулi ўвагу Пуаро i вiдавочна выклiкалi ў яго захапленне. Ён падымаў iх адзiн за адным, старанна аглядаў кожны i асцярожна ставiў на месца. З аднаго, крайняга злева, ён
* Стыль ангельскай мэблi XVIII ст.
– Што гэта?
– спытаўся Х'юга без вялiкай цiкавасцi.
– Нiчога асаблiвага. Маленечкi асколак люстра.
Х'юга сказаў:
– Сапраўды неяк дзiўна раструшчана куляй гэтае люстра. Разбiтае люстра азначае нешанцаванне. Бедны стары Гервазы... Я думаю, яму шанцавала залiшне доўга.
– Ваш дзядзька быў шчаслiвы чалавек?
Х'юга хiхiкнуў.
– Дзiва што, яму шанцавала, як у казцы! Усё, да чаго ён нi дакранаўся, ператваралася ў золата! Калi ён ставiў на аўтсайдэра*, той раз-два i ў дамках! Калi ён укладаў грошы ў самую бесперспектыўную шахту, там адразу ж адкрывалася рудная жыла! Яму ўдавалася выблытацца неверагодным шляхам з самага рызыкоўнага, самага безнадзейнага становiшча. Ён ратаваўся нейкiм цудам, нават не раз. Ведаеце, ён быў па-свойму неблагi стары. "Шмат дзе пабыў, шмат чаго пабачыў", - болей, чым хто з яго пакалення.
* Конь, на якога не робяць ставак на скачках.
Пуаро запытаўся сяброўскiм тонам:
– Вы любiлi свайго дзядзьку, мiстэр Трэнт?
Пытанне гэтае, здалося, трохi збянтэжыла Х'юга Трэнта.
– Э, так, вядома, - сказаў ён даволi няўпэўнена.
– Ведаеце, часам ён быў цяжкаваты. Жыць з iм было вельмi нялёгка, i наогул. На шчасце, я бачыўся з iм не часта.
– А ён любiў вас?
– Не так, каб гэта можна было заўважыць. Калi па шчырасцi, ён, хутчэй, цярпеў маё iснаванне.
– Як гэта было, мiстэр Трэнт?
– Разумееце, у яго не было свайго сына, i ён вельмi шкадаваў аб гэтым. Дрыжаў над усiм, што датычылася сям'i. Я ўпэўнены, яго калацiла ад думкi, што, калi ён памрэ, скончыцца i род Шэвенi-Гарэ. Яны, ведаеце, вядуць свой пачатак з часоў нарманскiх заваёў, яшчэ адтуль. Стары быў апошнi з iх. Я думаю, гэта была, з яго пункту гледжання, даволi паганая перспектыва.
– Вы самi не падзяляеце гэтага пачуцця?
Х'юга пацiснуў плячыма.
– Усе такiя рэчы здаюцца мне досыць архаiчнымi.
– Што будзе з маёмасцю?
– Папраўдзе, не ведаю. Магчыма, пяройдзе мне. А можа, ён пакiнуў яе Рут. Альбо Ванда будзе валодаць усiм да канца жыцця.
– Дык ваш дзядзька не выказаў сваiх намераў дакладна?
– Ну... Але ён песцiў адну мару...
– I якую ж?
– Рут i я павiнны пажанiцца. Гэта была яго мара.
– Гэта, безумоўна, было б дужа зручна.
– Надзвычай зручна. Але Рут - Рут мае свой вельмi выразны погляд на жыццё. Улiчыце, яна незвычайна прывабная маладая жанчына i яна ведае гэта. Ёй не карцiць выйсцi замуж i звiць гняздо.
Пуаро нахiлiўся да яго:
– Але вы самi хацелi б, мiстэр Трэнт?
Х'юга сказаў стомленым голасам:
– Я, сапраўды, не бачу анiякай рознiцы, з кiм ты жэнiшся ў наш час. Развод такi лёгкi. Калi вы не ладзiце, то няма нiчога лягчэйшага, як рассячы вузел i пачаць зноў.
Дзверы адчынiлiся, i ўвайшоў Фобз разам з высокiм франтаватым мужчынам.
Мужчына кiўнуў Трэнту.
– Хэло, Х'юга! Мне вельмi шкада.
Гэта вялiкае гора для ўсiх вас.Эркюль Пуаро ступiў наперад.
– Як вы маецеся, маёр Рыдл? Вы памятаеце мяне?
– Вядома!
– Галоўны канстэбль пацiснуў Пуаро руку.
– Дык гэта вы тут?
У яго голасе гучала задумлiвая нота. Ён з цiкаўнасцю паглядзеў на Эркюля Пуаро.
4
Мiнула дваццаць хвiлiн.
– Ну?
– спытаўся маёр Рыдл. Пытальнае "ну" галоўнага канстэбля было адрасавана сяржанту палiцыi, хударляваму пажылому чалавеку з сiваватымi валасамi.
Той пацiснуў плячыма.
– Ён мёртвы больш за паўгадзiну, але не больш за гадзiну. Вы не любiце тэхнiчных падрабязнасцей, я ведаю, таму не буду дакучаць iмi. Гэты чалавек застрэлены ў галаву, пiсталет быў за некалькi дзюймаў ад правай скронi. Куля прайшла акурат праз мозг i выйшла.
– Усё адпавядае самагубству?
– Усё. Цела потым звалiлася ў крэсла, i пiсталет выпаў з яго рукi.
– Вы знайшлi кулю?
– Знайшоў.
– Доктар паказаў яе.
– Добра, - сказаў маёр Рыдл.
– Мы захаваем кулю, каб упэўнiцца, што яна з гэтага пiсталета. Я рады, што гэта незаблытаная справа i няма нiякiх цяжкасцей.
Эркюль Пуаро мякка сказаў:
– Вы ўпэўнены, што тут няма цяжкасцей, доктар?
Доктар павольна адказаў:
– Ну, я думаю, адна рэч можа здацца вам трохi дзiўнай. Калi ён страляўся, то, напэўна, быў крыху схiлены направа. Iнакш куля зачапiла б сцяну нiжэй люстра, а не трапiла б якраз усярэдзiну.
– Некамфартабельная поза для самагубства, - сказаў Пуаро.
Доктар пацiснуў плячыма.
– Ну, камфорт, калi вы збiраецеся з усiм гэтым скончыць...
– Ён не дагаварыў.
Маёр Рыдл спытаўся:
– Цела можна вынесцi зараз?
– Можна. Я займаўся iм да поўдня.
– Што скажаце вы, iнспектар?
– Маёр Рыдл звярнуўся да высокага, з апатычным тварам чалавека ў простай вопратцы.
– О'кэй, сэр. Мы атрымалi ўсё, што нам трэба. Засталiся толькi адбiткi пальцаў нябожчыка на пiсталеце.
– Дык вы можаце працягваць.
Цела Гервазы Шэвенi-Гарэ было перанесена. Галоўны канстэбль i Пуаро засталiся адны.
– Так, - прамовiў Рыдл, - усё нiбыта зразумела i проста. Дзверы замкнуты, акно зачынена, ключ ад дзвярэй у кiшэнi мёртвага. Усё як след - апрача адной акалiчнасцi.
– I якой жа, мой дружа?
– Вы!
– сказаў Рыдл адкрыта.
– Што вы робiце тут?
Замест адказу Пуаро ўручыў яму лiст, якi ён атрымаў ад нябожчыка тыдзень назад, i тэлеграму, якая ўрэшце прывяла яго сюды.
– Гм, - сказаў галоўны канстэбль.
– Цiкава. Мы павiнны дакапацца да сутнасцi справы. Мушу сказаць, тут прамая сувязь з яго самагубствам.
– Я згодзен.
– Мы павiнны праверыць усiх у доме.
– Магу назваць iх прозвiшчы. Я толькi што задаваў сякiя-такiя пытаннi мiстэру Трэнту.
Ён паўтарыў iмёны.
– Магчыма, вы, маёр Рыдл, ведаеце што-небудзь пра гэтых людзей?
– Я, натуральна, сёе-тое ведаю пра iх. Лэдзi Шэвенi-Гарэ гэткая ж на свой манер вар'ятка, як i стары сэр Гервазы. Яны былi адданы адно аднаму - i абое зусiм вар'яты. Яна самая незразумелая iстота на свеце, з рэдкай, незвычайнай пранiклiвасцю, здольная бiць у цэль неверагодна трапна. Людзi добра такi смяюцца з яе. Я думаю, яна ведае гэта, але не звяртае ўвагi. У яе абсалютна няма пачуцця гумару.