Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Нябожчыкава люстра (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён зразумеў i тое, што яна не толькi прыгожая, але i разумная i што ёй не бракуе таксама характару i гонару. Словы яна вымаўляла трохi расцягнута, i яму здалося гэта наўмысным.

– Як прыемна, - сказала яна, - мець госцем мiстэра Эркюля Пуаро! Дзядуля зрабiў нам невялiкi сюрпрыз, я мяркую.

– Дык вы не ведалi, што я маюся прыехаць?
– хутка спытаўся ён.

– Я нiчога не ведала пра гэта. I змагу ўзяць свой альбом для аўтографаў толькi пасля абеду.

З залы пачулiся гукi гонга, дварэцкi адчынiў дзверы i абвясцiў:

– Абед пададзены.

I амаль перад тым, як было вымаўлена слова "пададзены",

здарылася нешта вельмi дзiўнае. Архiрэйская фiгура слугi стала, на адзiн толькi момант, надзвычай здзiўленай чалавечай iстотай...

Метамарфоза была такая iмгненная, i маска добра натрэнiраванага слугi зноў з'явiлася на твары так хутка, што чалавек, якi не ўмее назiраць, не заўважыў бы нiякай змены. Але Пуаро якраз назiраў. Ён здзiвiўся.

Дварэцкi ў дзвярах вагаўся. Хоць на твары яго не было нiякага выразу, у постацi адчувалася напружанне.

Лэдзi Шэвенi-Гарэ сказала няўпэўнена:

– О, божа, гэта проста незвычайна. Сапраўды, я... Проста не ведаеш, што рабiць.

Рут звярнулася да Пуаро:

– Гэтае дзiўнае замяшанне, мiстэр Пуаро, выклiкана тым, што мой бацька ўпершыню, прынамсi, за апошнiя дваццаць гадоў, познiцца на абед.

– Гэта вельмi нязвычна!..
– усклiкнула лэдзi Шэвенi-Гарэ.
– Гервазы нiколi...

Да яе падышоў пажылы стройны чалавек з вайсковай выпраўкай. Ён шчыра засмяяўся.

– Добры стары Гервазы! Нарэшце спазнiўся! Даю слова, мы яму папомнiм гэта. Вiдаць, яму не даваўся ў рукi гузiк, калi ён прышпiльваў каўнер да кашулi, як вы думаеце? Альбо, можа, у Гервазы iмунiтэт супраць нашых маленькiх слабасцей?

Лэдзi Шэвенi-Гарэ сказала цiхiм азадачаным голасам:

– Але Гервазы нiколi не спазняецца.

Яно амаль было камiчнае, замяшанне, выклiканае гэтай простай соntrеtеnрs*. I, аднак, Эркюлю Пуаро не было смешна... За гэтым замяшаннем ён адчуў напружанасць - магчыма, нават страх. I яшчэ - здалося дзiўным, што Гервазы Шэвенi-Гарэ не з'явiўся сустрэць госця, якога выклiкаў з такой таямнiчасцю.

* Тут: затрымка (фр.).

Тым часам было вiдавочна: узнiкла беспрэцэдэнтная сiтуацыя, калi нiхто не ведае, што рабiць.

Лэдзi Шэвенi-Гарэ ўрэшце ўзяла iнiцыятыву ў свае рукi, калi гэта магло называцца iнiцыятывай, бо вельмi ж няўпэўнена яна сказала:

– Снэл, цi твой гаспадар?..

Яна не скончыла фразу, толькi з чаканнем паглядзела на дварэцкага.

Снэл прывык да метадаў здабывання iнфармацыi, якiмi карысталася яго панi, бо хутка адказаў на своеасаблiвае пытанне:

– Сэр Гервазы сышоў унiз у пяць хвiлiн восьмай, мiлэдзi, i адразу пайшоў у свой кабiнет.

– Вось як...
– Яна на нейкi час так i застыла з разяўленым ротам, вочы, здавалася, глядзелi некуды далёка.
– Цi не думаеш ты, што ён не чуў гонг?

– Я думаю, ён абавязкова чуў, мая лэдзi, гонг жа якраз за дзвярыма кабiнета. Я, безумоўна, не ведаў, што сэр Гервазы ўсё яшчэ ў кабiнеце, iнакш я далажыў бы яму, што абед гатовы. Можа, цяпер зрабiць гэта, мiлэдзi?

Лэдзi Шэвенi-Гарэ ўхапiлася за гэтую прапанову з вiдавочнай палёгкай.

– О, дзякую, Снэл. Але, зрабi гэта, калi ласка. Абавязкова.

Калi дварэцкi пакiнуў пакой, яна сказала:

– Снэл - проста скарб. Я цалкам давяраюся яму. Сама не ведаю, што б я рабiла без Снэла.

Нехта штосьцi спагадна прамармытаў, згаджаючыся з ёю, але нiхто нiчога не сказаў. Эркюлю Пуаро, а ён назiраў за людзьмi ў пакоi, раптам вельмi выразна

падумалася, што яны, усе да аднаго, у напружаннi. Яго вочы хутка бегалi па iх, "класiфiцыруючы" ўсiх у агульных рысах. Два пажылыя мужчыны, адзiн вайсковага выгляду, той, якi толькi што гаварыў, i хударлявы, тонкi, сiвы мужчына са шчыльна сцiснутымi вуснамi. Двое, далей, маладжавыя мужчыны, вельмi розныя па тыпу. Адзiн, з вусамi i выразам стрыманай ганарыстасцi, напэўна, пляменнiк сэра Гервазы, коннагвардзеец. Другога, з прылiзанымi, зачасанымi назад валасамi i даволi банальнай прыгажосцю, ён залiчыў да бясспрэчна нiжэйшага сацыяльнага класа. Была тут i маленькая жанчына сярэднiх гадоў з пенснэ i з разумнымi вачыма, i яшчэ была дзяўчына з агнiста-рыжымi валасамi.

У дзвярах з'явiўся Снэл. Яго манеры былi дасканалыя, але праз абалонку безаблiчнага дварэцкага праступалi знакi чалавечай устурбаванасцi.

– Даруйце, мiлэдзi, дзверы ў кабiнет замкнутыя.

– Замкнутыя?

Гэта быў мужчынскi голас - малады, iмклiвы, з ноткамi ўзбуджанасцi, голас прыгожага маладога чалавека з прылiзанымi валасамi. Ён спытаўся, iрвучыся наперад:

– Можна, я пайду i пагляджу?..

Але Эркюль Пуаро дужа спакойна ўзяў камандаванне на сябе. Ён зрабiў гэта так натуральна, што нiхто не палiчыў дзiўным, што гэты чужы чалавек, якi вось толькi прыехаў, бярэ справу ў свае рукi.

– Хадземце, - сказаў ён, - у кабiнет.

I далей, ужо Снэлу:

– Вядзi нас, калi ласка.

Снэл паслухаўся. Пуаро, як цень, iшоў за iм, i, як статак авечак, iшлi следам i ўсе астатнiя.

Снэл вёў iх праз вялiкую залу, паўз вялiзны выгiн лесвiцы, паўз велiзарны высокi стаячы гадзiннiк i паўз нiшу, у якой стаяў гонг, па вузкiм калiдоры, у канцы якога былi дзверы.

Тут Пуаро апярэдзiў Снэла i асцярожна крануў ручку. Яна павярнулася, але дзверы не адчынiлiся. Пуаро лёгенька пастукаў костачкамi пальцаў па фiлёнзе дзвярэй. Ён стукаў мацней i мацней. Потым раптам стаў на каленi i прынiк вокам да замочнай шчылiны.

Неўзабаве павольна ўстаў i паглядзеў на ўсiх вакол сябе. Яго твар быў суровы.

– Джэнтльмены!
– сказаў ён.
– Гэтыя дзверы трэба зараз жа выламаць!

Па яго загаду двое маладых людзей, абодва высокiя i дужыя, налеглi на дзверы. Гэта была нялёгкая справа. Дзверы ў Гэмбара Клоўз рабiлi дыхтоўныя.

Нарэшце, аднак, замок паддаўся, i дзверы з шумам хiстанулiся ўнутр пакоя. Дрэва раскалолася i затрашчала.

Нейкi момант усе стаялi цiха, стоўпiўшыся на парозе. Усё святло ў пакоi было ўключана. Уздоўж сцяны злева стаяў вялiкi пiсьмовы стол, салiдны выраб з каштоўнага дрэва. У крэсле, не за сталом, а збоку, сутулiўся вялiкi чалавек, яго спiна была якраз насупраць iх. Галава i верх цела навiслi над правым бiлам крэсла, а правая рука бязвольна звiсала. Тут жа ўнiзе на дыване паблiскваў маленькi пiсталет...

Не было нiякай патрэбы рабiць здагадкi. Усё было зразумела. Сэр Гервазы Шэвенi-Гарэ застрэлiўся.

3

Хвiлiну-дзве натоўп у дзвярах стаяў нерухома, у здранцвеннi, пазiраючы на жудасную сцэну. Потым Пуаро ступiў наперад. У гэты ж момант Х'юга Трэнт гучна сказаў:

– Божа мой, стары застрэлiўся!

I тут жа за гэтымi словамi пачуўся працяглы страшны стогн лэдзi Шэвенi-Гарэ.

– О, Гервазы... Гервазы!

Цераз плячо Пуаро рэзка сказаў:

– Выведзiце адсюль лэдзi Шэвенi-Гарэ! Яна тут нiчым не дапаможа.

Поделиться с друзьями: