Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Пастка для рэха

Паплаўскі Алесь

Шрифт:

Хлопец паказвае некуды ўдалячынь бязлесай балоцістай раўніны. На даляглядзе ледзь бачныя абрысы дзвюх дзіўных, падобных да зляжалых

коп пабудоў.

— На хутар тут адна дарога, — тлумачыць юнак. — Гэтая, па якой мы з вамі ідзём зараз. Непадалёку, праўда, чыгунка яшчэ праходзіць. Але яна, пасля таго як узарвалі мост, закінутая. Дарэчы, адлегласць аднолькавая — што па ёй, што па гэтай дарозе. Па чыгунцы яно, можа, і бліжэй крыху, — сумняваецца ён, — але па ёй на машыне не паедзеш. Па ёй пехатою трэба ісці. Так што, калі ўсё ўлічыць, то тое на тое і прыйдзецца. Нам бы толькі праз рэчку ўброд перабрацца. А там напрасткі, глядзіш, праз хвілін пятнаццаць на месцы ўжо, — апраўдваецца мой праваднік.

Я

ўзіраюся ўдалячынь. На даляглядзе — тры дрэвы з высокімі, як у кіпарысаў, пірамідальнымі кронамі. Ля іх грувасцяцца дзве дзіўныя старыя пабудовы.

Дык вось ён які, гэты хутар, Божы Дар!..

Толькі пад вечар мы пакідаем хутар з неадпаведнай сапраўднасці назваю. Пакідаем, каб некалі вярнуцца сюды. Прыйсці з Тым, хто пражыў тут у адзіноце пятнаццаць гадоў, паблукаць па гэтых дзікіх, бязлюдных мясцінах, дакрануцца шчакой да шурпатай кары пірамідальных, падобных да кіпарысаў, таполяў, прачытаць на адным з валуноў, што на вяршыні здзірванелага кургана, векавы надпіс. Прачытаць яго ўголас:

— Памятайце, пад вашымі нагамі ўвесь Свет…

Поделиться с друзьями: