Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:

– Як справы?

– Нiчога, - адказаў Дэлькур.
– Хутка ж вы ўправiлiся!

– Вецер быў спадарожны, i Луi паставiў усе ветразi. Нават абышлi нейкi параход!

– Ты ў Кан iдзеш?

– Але, на разгрузку! Тут нiчога новага?

Мэгрэ стаяў за два крокi ад капiтана "Сэн-Мiшэля", з якiм гаварыў Дэлькур, Вялiкi Луi - крыху далей, але яны амаль не бачылi адзiн аднаго.

Начальнiк порта павярнуўся да камiсара, не ведаючы, што i сказаць.

– Праўда, што Жарыс вярнуўся? Здаецца, пра гэта пiсалi ўжо ў газеце...

Ён вярнуўся i зноў паехаў...

– Як гэта?

Засунуўшы рукi ў кiшэнi, Вялiкi Луi падышоў крыху блiжэй. Незвычайна высокi i шырокi ў плячах, быў ён нейкi нязграбны, скасабочаны, азызлы. Праўда, у гэтакай цемрадзi ён мог здацца шмат больш непрыгожы целам, чым быў на самой справе.

– Ён памёр...

Цяпер Луi наблiзiўся да Дэлькура ўсутыч.

– Гэта праўда?
– выцiснуў ён з сябе.

Толькi цяпер пачуў Мэгрэ ягоны голас. Ён быў нейкi млявы, хрыплы, манатонны. Твар па-ранейшаму быў нябачны.

– У першую ж ноч, як вярнуўся, яго атруцiлi...

Абачлiвы Дэлькур паспяшаўся дадаць - з яўным намерам папярэдзiць:

– Вось камiсар з Парыжа, якому даручана справа.

Дэлькуру стала лягчэй. Ён ужо даўно думаў, як iм пра гэта паведамiць. Можа, ён баяўся якой-небудзь неабачлiвасцi экiпажа "Сэн-Мiшэля"?

– А, гэта пан з палiцыi...

Судна ўсё яшчэ падымалася. Капiтан перамахнуў праз борт на прыстань, не ведаючы, падаваць Мэгрэ руку цi не.

– Ну i ну!
– вымавiў ён, думаючы пра Жарыса.

Адчувалася, што ён таксама занепакоены - i яшчэ больш, чым Дэлькур. Велiзарны нязграбны Луi тупаў на месцы. Ён усё роўна як прагаўкаў нешта зусiм неразборлiвае.

– Што ён кажа?
– спытаў камiсар.

– Балбоча па-тутэйшаму: "Свалата на свалаце!.."

– Хто - свалата?
– спытаўся Мэгрэ ў былога катаржнiка.

Але той толькi паглядзеў яму ў вочы. Цяпер Мэгрэ i Луi стаялi амаль побач. Вiдаць было, што твар у матроса азызлы, адна шчака таўсцейшая або здавалася такой, бо ён трымаў галаву набок. Вочы - вялiкiя, лупатыя.

– Учора вы былi тут, - сказаў яму камiсар.

Шлюзаванне скончылася. Адчынiлiся верхнiя вароты. Параход паплыў па канале, i Дэлькуру прыйшлося бегчы за iм, каб спытаць, якi ў яго танаж i адкуль ён iдзе. З мастка данеслася:

– Дзевяцьсот тон!.. Руан...

Але "Сэн-Мiшэль" са шлюза не выходзiў. Людзi, якiя стаялi на сваiх месцах, гатовыя да манеўру, адчувалi, што адбываецца нешта незвычайнае, i напружана чакалi.

Вярнуўся Дэлькур, занатоўваючы на хаду ў нататнiк атрыманыя звесткi.

– Ну дык як?
– нецярплiва спытаўся Мэгрэ ў Луi.

– Што - як?
– прабурчаў той.
– Вы кажаце, што я быў тут. Ну, значыцца, быў...

Зразумець яго было нялёгка, бо ён неяк дзiўна глытаў словы, гаварыў, не разяўляючы рота, усё адно як жаваў штосьцi. Да таго ж у яго было тыповае тутэйшае вымаўленне.

– Навошта вы прыходзiлi?

– З сястрою пабачыцца...

А раз яе не было дома, пакiнулi ёй цыдулку.

Мэгрэ ўпотайкi разглядваў капiтана шхуны, якi быў апрануты гэтаксама проста, як i яго матрос. Нiчога асаблiвага ў iм не было. Выдаваў хутчэй на заводскага майстра, чым на капiтана.

– Прастаялi тры днi на рамонце ў Фекане. Вось Луi i скарыстаўся выпадкам, каб праведаць Жулi!
– умяшаўся ён.

Людзi, што стаялi вакол шлюза, прыслухоўвалiся, напэўна, да размовы i старалiся не шумець. Удалечынi выла сiрэна. Туман рабiўся ўсё больш вiльготны, i брук пад нагамi аж блiшчаў.

На палубе шхуны адкрыўся люк, высунулася нечыясь галава. Валасы ў чалавека былi раскудлачаныя, твар няголены.

– Ну i што?.. Так i будзем стаяць тут?..

– Заткнiся, Сэлестэн!
– рэзка крыкнуў гаспадар шхуны.

Дэлькур прытупваў нагамi - можа, каб сагрэцца, а можа, каб не выдаць сваёй збянтэжанасцi, бо не ведаў, што цяпер рабiць: заставацца тут цi iсцi, куды яму трэба.

– Чаму вы лiчыце, Луi, што Жарысу пагражала небяспека?

– Ну... раз яму рассадзiлi чэрап, - пацiснуў плячыма матрос, - дык няцяжка здагадацца.

Каб размаўляць з iм, патрэбны быў, бадай што, перакладчык, так нялёгка было разабраць яго бурчанне.

Дужа скоўвала няёмкасць, а тут яшчэ ўсё адно як нейкая трывога павiсла ў паветры.

Луi паглядзеў у бок Жарысавага дома, але нiчога не ўбачыў.

– Яна там, Жулi?

– Там... Вы пойдзеце да яе?

Ён пакруцiў галавою, усё роўна як мядзведзь.

– Чаму?

– Раве цяпер, вiдаць, - сказаў ён з агiдаю чалавека, якi цярпець не можа слёз.

Туман гусцеў i гусцеў. Дэлькур не мог ужо больш выносiць гэтага маўчання i тупання на адным месцы.

– Можа, хадзем вып'ем?..

Нейкi рабочы, якi стаяў непадалёк, папярэдзiў:

– Шынок толькi што зачынiлi.

Тады капiтан "Сэн-Мiшэля" прапанаваў:

– Давайце прапусцiм па адной у кубрыку - калi хочаце...

* * *

Яны сядзелi ўчатырох: Мэгрэ, Дэлькур, Вялiкi Луi i капiтан судна Ланэк. Кубрык быў невялiкi. Маленькая печачка ажно палала, i ўсё вакол запацела. Святло падвеснай газнiчкi здавалася чырвоным.

Сцены былi з пакрытых лакам сасновых дошак. Дубовы стол сцёрты i парэзаны нажом, месца жывога на iм не было. На стале - брудныя талеркi, залапаныя шклянкi з тоўстага шкла, паўбутэлькi чырвонага вiна.

Ложкi капiтана i Луi, яго памочнiка, былi незасланыя. На iх валялiся боты i брудная адзежа. Пахла смалою, спiртам, кухняй i спальняй, але ўсё гэта перабiвалi карабельныя пахi, якiя цяжка назваць нейкiм пэўным словам.

У асветленым пакоi людзi ўжо не здавалiся такiмi загадкавымi. У Ланэка былi цёмныя вусы, жывыя, разумныя вочы. Ён ужо дастаў з шафы бутэльку i апалоскваў цяпер шклянкi, вылiваючы ваду на падлогу.

– Здаецца, вы былi тут у ноч на шаснаццатае верасня?
– спытаўся Мэгрэ.

Поделиться с друзьями: