Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
Шрифт:
Паручнік Лукаш прыкусіў губу і закурыў папяросу.
Пра ўсё гэта ён ужо ведаў і быў пераконаны, што з ім абыходзяцца несправядліва. Капітан Сагнэр ужо два разы абышоў яго ў чыне. Аднак Лукаш толькі сказаў:
— He ў капітане Сагнэры справа…
— Ня вельмі што гэта мне падабаецца, — інтымна заўважыў старшы пісар. — Расказваў мне фэльдфэ бель Гэгнэр, што пан капітан Сагнэр у пачатку вайны ўздумаў кедзе ў Чорнагорыі выслужыцца і гнаў адну за другой роты свайго батальёну пад агонь кулямётаў проста на сэрбскія позыцыі, ня гледзячы на тое, што гэта была зусім пагібельная справа і пяхоце наогул там ня было чаго рабіць, бо сэрбаў з тых скал магла зьняць толькі артылерыя. З усяго батальёну засталося толькі восемдзесят чалавек; сам пан капітан Сагнэр быў паранены ў руку, потым у больніцы заразіўся яшчэ
Старшы пісар уздыхнуў.
— Я так думаю, што ў такой вайне, як гэта, калі гэтулькі войска і пры такой расьцягненасьці лініі фронту, хутчэй можна дасягнуць посьпеху добрым манэўраваньнем, як адчайнымі атакамі. Я быў сьведкай гэтага пад Дукляю, калі быў у 10-й маршавай роце. Тагды ўсё сышло вельмі гладка, камандавалі «не страляць!» — мы не стралялі, а чакалі, пакуль рускія да нас падыйдуць. Мы-б іх забралі ў палон бяз ніводнага стрэлу, толькі тагды, каля нас на левым флангу стаялі ідыеты апалчэнцы, дык тыя так спужаліся, што ідуць рускія, што пачалі ўцякаць з гары па сьнягу, як на коўзанцы. Ну мы атрымалі загад, дзе пісалася, што рускія прарвалі левы фланг і што мы павінны адыйсьці да штабу брыгады. Я тагды быў у штабе брыгады, куды прынёс на подпіс ротную харчовую кнігу, бо ня мог знайсьці свайго палкавога абозу.
У гэты час у штаб брыгады пачалі прыбягаць па адным хлопцы з 10-й маршавай роты. Да вечара іх прыбыло сто дваццаць чакавек, а рэшта, як казалі, быццам заблудзілі, адступаючы, і зьехалі па сьнягу проста да рускіх, як на табагане [91] .
Нацярпеліся мы там страху, пан обэр-лейтэнант. У рускіх у Карпатах былі позыцыі і ўнізе і ўгары. А потым, пан обэр-лейтэнант, пан капітан Сагнэр…
— Дайце вы мне спакой з панам капітанам Сагнэрам! — сказаў паручнік Лукаш. — Я сам усё гэта добра ведаю. Ня думайце толькі, калі ласка, што пачнецца бой, вы зноў выпадкова апыніцеся дзе-небудзь у абозе і будзеце атрымоўваць ром і віно. Мяне папярэдзілі, што вы моцна п‘яце, і, глянуўшы на ваш чырвоны нос, зразу ўбачыш, з кім маеш справу.
91
Самі.
— Гэта ўсё з Карпат, пан обэр-лейтэнант. Там нехаця прыходзіцца гэта рабіць: абед нам прыносілі халодны, у акопах у нас быў сьнег, агонь раскладаць няможна было, з намі-б здарылася тое, што з іншымі маршавымі ротамі, дзе ня было рому, і людзі памерзьлі. Але затое ў нас ва ўсіх былі ад рому чырвоныя насы, і гэта таксама было нядобра, бо з батальёну прышоў загад, каб у выведку пасылаць тых з каманды, у каго чырвоныя насы.
— Цяпер зіма ўжо прайшла, — многазначна сказаў паручнік. — Ром, які віно, пан обэр-лейтэнант, на фронце вельмі патрэбны ва ўсякую пару году. Яны, так сказаць, падбадзёрваюць. За паўкацялка віна і чвэртку літра рому салдат вам пойдзе біцца, з кім хочаце. Што гэта за жывёліна зноў стукае ў дзьверы, ня можа прачытаць, ці што, на дзьверах: «Ня стукаць».
— Зайдзеце.
Паручнік Лукаш павярнуўся ў крэсьле да дзьвярэй і ўбачыў, што дзьверы павольна і ціха адчыняюцца. І таксама ціха ў канцылярыю 11-й роты ўвайшоў удалы ваяка Швэйк, аддаючы чэсьць ужо ў дзьвярах. Мусіць, ён аддаваў чэсьць ужо тагды, калі стукаў у дзьверы, чытаючы надпіс «Ня стукаць».
Швэйк трымаў руку ля казырка, і гэта вельмі падыходзіла да яго бясконца спакойнага бесклапотнага аблічча. Ён выглядаў, як грэцкі бог крадзяжу, адзеты ў простую форму аўстрыйскага пехацінца.
Паручнік Лукаш на момант міжвольна заплюшчыў вочы пад ласкавам паглядам удалага ваякі Швэйка. Напэўна
з такою любасьцю глядзеў блудны, згублены і зноў вернуты сын на свайго бацьку, калі той у гонар яго пёк на ражне барана.— Асьмелюся далажыць, пан обэр-лейтэнант, я зноў тут, — пачуўся ў дзьвярах голас Швэйка з такой адкрытай прастатой, што паручнік Лукаш зразу апамятаваўся.
З таго самага моманту, калі палкоўнік Шрэдэр сказаў, што зноў пасадзіць яму на шыю Швэйка, паручнік Лукаш кожны дзень у думках аддаляў момант спатканьня.
Кожную раніцу ён думаў: «Сягодня ён ня зьявіцца. Напэўна, ён і ам яшчэ чаго-небудзь начвэрыў, і яго там яшчэ патрымаюць».
І ўсе гэтыя комбінацыі Швэйк разбурыў сваім мілым і простым зьяўленьнем.
Швэйк спачатку глянуў на старшага пісара Ванэка — і, зьвярнуўшыся да яго з прыемнай усьмешкай, падаў паперы, якія выцягнуў з кішэні шыняля.
— Асьмелюся далажыць, пан старшы пісар, гэтыя паперы, якія мне выдалі ў палкавой канцылярыі, я павінен аддаць вам. Гэта наконт мае пэнсыі і пайка.
Швэйк трымаўся ў канцылярыі 11-й маршавай роты так вольна і сьмела, як быццам ён з Ванэкам быў у самых сяброўскіх адносінах. На ўсё гэта вайсковы пісар рэагаваў толькі словамі:
— Палажэце гэта на стол.
— Будзьце ласкавы, старшы пісар, пакіньце нас з Швэйкам адных, — сказаў, уздыхнуўшы, паручнік Лукаш.
Ванэк вышаў і стаў за дзявярыма падслухваць, пра што яны будуць гаварыць.
Спачатку ён нічога ня чуў. Швэйк і паручнік Лукаш маўчалі і доўга глядзелі адзін на аднаго. Лукаш глядзеў на Швэйка, нібы хацеў яго загіпнотызаваць, які пеўнік, які стаіць супроць куркі і рыхтуецца на яе ўскочыць.
Швэйк, як заўсёды, глядзеў сваім цёплым пяшчотным поглядам на паручніка, як быццам хацеў яму сказаць: «Зноў мы разам, мая любачка! Цяпер нічога нас не разлучыць, саколік ты мой!»
І з тае прычыны, што паручнік доўга не парушаў маўчаньня, вочы Швэйка казалі яму з сумнай пяшчотай: «Дык скажы што-небудзь, залаценькі мой, рэкні хоць слоўца!»
Паручнік Лукаш парушыў гэта пакутнае маўчаньне словамі, улажыўшы ў іх добрую порцыю гіроніі:
— Вельмі рад вам, Швэйк! Дзякую вам за наведваньне. Нарэшце такі вы тут, доўгачаканы госьць.
Але ён ня стрымаўся, і ўся злосьць, якая сабралаея ў яго за апошнія дні, вылілася праз страшэнны ўдар кулаком па стале. Чарніліца падскочыла і заліла чарнілам ведамасьць на пэнсію. Разам з чарніліцай падскочыў паручнік Лукаш і, падбегшы да Швэйка, закрычаў:
— Жывеліна!
Ён стаў кідацца сюды і туды па вузкай канцылярыі і, прабягаючы каля Швэйка, кожны раз адплёўваўся.
— Асьмелюся далажыць, пан обэр-лейтэнант, — сказаў Швэйк, у той час як паручнік Лукаш, не перастаючы, бегаў па канцылярыі і разьюшана кідаў у куток скамечаныя аркушы паперы, якія ён хапаў з стала, — ліст я аддаў зусім ня чапаным. На шчасьце мне ўдалося застаць дома самую паню Каконь і магу сказаць пра яе, што гэта вельмі прыгожая жанчына. Бачыў, праўда, я яе толькі, калі яна плакала.
Паручнік Лукаш сеў на ложак вайсковага пісара і хрыплым голасам сказаў:
— Калі-ж будзе канец усяму гэтаму!
Швэйк прыкінуўшыся, што не дачуў, гаварыў далей:
— Потым са мной здарылася там маленькая прыкрасьць, але я ўзяў усё на сябе. Мне там ня верылі, што я перапісваюся з гэтай паняй, дык я, для таго, каб замесьці ўсе сьляды, палічыў самым лепшым пры допыце ліст праглынуць. Потым, дзякуючы простаму выпадку — іначай гэта ніяк нельга растлумачыць! — я ўмяшаўся ў невялікую бойку, але з гэтага я выкруціўся. Прызналі, што я не вінават, мяне паслалі да палкоўніка, і ў дывізійным судзе сьледзтва спынілі. У палкавой канцылярыі мяне затрымалі ўсяго толькі хвіліны на дзьве, пакуль ня прышоў палкоўнік, які мяне трохі палаяў і сказаў мне, што я зараз-жа павінен, пан обэр-лейтэнант, зьявіцца да вас з рапартам пра заступленьне на пасаду ордынарца. Апрача таго, пан палкоўнік загадаў мне далажыць вам, каб вы зараз жа да яго прышлі па справах маршавай роты. З таго часу прайшло больш за поўгадзіны. Пан палкоўнік ня ведаў-жа, што мяне пацягнуць у палкавую канцылярыю і што я прасяджу там больш як чвэртку гадзіны. Усё гэта праз тое, што за ўвесь гэты час затрымалі маю пэнсію, якую мне павінны былі выдаць ня ў роце, а ў палку, бо я лічыўся палкавым арыштантам. Там усё так перамяшалі і пераблыталі, што проста звар‘яцець можна.