Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Рэканструкцыя неба

Гапеева Вольга

Шрифт:
*** У доме дзе вада расыпалася ад абыякавасьці  штучным подыхам лечыш сполахі а я не адказваю мне бегчы ды бегчы  выбраныя словы старанна сьціскаю ў кулачок добра? а я не адказваю мне б пасьпець схавацца ад дзетак тваіх ад маіх сполахаў спатыкнуся аб вусны правалюся ў вочы накладу бінты вакол галавы зь цябе выціснуся і пачну ротам сьсінелым сьнег есьці
*** злосны абледзянелы Ыт ніколі
ня чуе крокаў
Хіам справа ягоная - сякеры вострыць а зьлева - гарбата стыне у кубку ад авангардысткі
*** Я прачынаюся ад таго што цела тваё стала халодным ты памёр. ноччу.  магчыма пад раніцу сьледзтва ня будзе! лядовішча зьнішчыла ўсіх сьведкаў! давай зоймемся непатрэбнаю раніцай расчэшам яе ці нашыем ёй абалонак з уласнае скуры можаш застацца тут на стагодзьдзі сьледзтва ня будзе !
*** Ад слупа да слупа па стальных правадох з хуткасьцю трыста мэгапацалункаў ў хвіліну цячэ нешта нешта мае вялізнае з пахам язьміну. Стану пытальнікам пасярод поля сярод чорных кропак крумкачовае зграі і на сухажыльлях цела свайго што-небудзь з Шапэна зайграю. Да д’ябла ўсялякія там ‘каханьні’ мяне ванітуе ад іх пяшчоты я лепей буду на паляваньні страляць сабе ў голаў ад адзіноты.
*** Дзікія кірлі на сьняданак склявалі мой страх іх вочы нахабныя даелі свой дзень новая гісторыя недапітай гарбаты недапісанай скаргі недасоленых рэчак... лашчы ногі мае й рукі калі чацьвер — яшчэ немаўлятка яму ўсяго - дзьве гадзіны а я зьнікаю як зьнікаюць выспы і чоўны на тваім даляглядзе. Вазьму іх з сабою некалькі мільёнаў тваіх сьлёзак хаваюцца ў ракавіны і застаюцца на мяжы скажы яны таксама твае каханкі?
*** Зрываюся лячу падаю вочы колюцца аб нешта цёплае — гэта ты расчытваеш сьляды інквізыцыі пад пракіслым сонцам кастрычніка Дрэвы гуляюць у шахматы мы гуляем у дрэвы нехта заўсёды здаецца першым раніца перад расстрэлам сёньня мая чарга крумкачоў пасьвіць на пальцах салёных рабіць засечкі калі вочы адмаўляюцца бачыць я знаходжу твой голас навобмацак
*** Мяне не хапае бо каб пакрыць твае вусны сваімі патрэбна Вечнасьць жменьку чырвоных птушак кіну ў неба тая што ўпадзе станецца зернем і прарасьце праз рукі мае чорнымі дзьмухаўцамі ты раззлуеш свае словы яны коньмі паСкачуць па Скуры абСыпанай Сакурай раздрапаюць раскрышаць вусны кінь мяне ў неба я ўпаду бо я - зерне што прарасьце сланечнікам белым белым мылам сады памыю пах дрэва ў валасох зь дзіцячага шоўку прачнецца разам амаль побач
*** Мне белым кітом умерзнуць у неба мне белым кітом заснуць за вакном прачнуцца не
пяском
і ня глебай а белым белым белым кітом і дзень будзе сьніць мае акіяны няўдала падзеленыя лініяй фронту войскі аблокаў і войскі хмараў пад кулямі плачуць сухім потам а мне выкінуцца на бераг кітом белым і хлеба духмянага кавалак зьесьці пакуль не прыйшлі на той бераг людзі цяжарныя сьмерцю.
*** Пустою калыскай павісну між вуснаў дрыготкіх люляць радзімыя плямкі нагамі ўрасьці ў глебу рукамі ў аблокі пахнуць ды слухаць мурашыныя маршы шапочуць у вушы шалёныя смакі гаркавыя як крывя дзьмухаўцоў як грудзі травы залітыя семем жаўнера прымружыць пакатыя вочы траўня скляваныя макамі у лысых вачніцах ваўчыцы там дзе варушыцца поўня то ўлева то ўправа гайдаюся я калыскай пустою пад сэмафорным небам чый спогалас замыкае дзьверы а вусны ня вераць і торгаюць ценяў ад галасоў, ад дрэваў і ад валасінкі кароткай што трымае мае прыдалоньні на ўлоньні акурат над бяздоньнем уверх
*** я бяздомныя рухі цела свайго я бяздомныя рухі цела свайго напаткаю у завані між караблёў п’яных дзе сухажыльлем разьвесілі кашаль на дрэвах аглохлых ад вачэй безьлічы дзе шкарлупіньне на шкло налепла мне не адскрэбці і белая вусьцішнасьць матыльком сядае на голую сьпіну вольную ад крылаў ад крыкаў ад пацалункаў мая свабода навыварат пляце сабе КОкан і КОжны з нас вусьціш і КОжны з нас паасобку
*** па-ведамленьне аб не-існаваньні прыйшло не-чакана было залішнім выцягваць боты ды йсьці на сустрэчу кожную голку з маіх пазногцяў павыцягвалі ўчора зрабілася сумнай ды бессэнсоўнай вячэрняя кава лужыны мокрыя могілкі кропель-ападкаў штодзённа тут папаўняюцца новымі жыхарамі птушка з адрэзанай лапкай і вокам кіклёпа сядзіць на падваконьні ды чысьціць пёркі жанчыны змываюць штучнасьць і ў сваіх ложках чакаюць таго чаго не адчуюць напэўна й заўтра сьвяточны пірог застанецца на дзень наступны а я ўсё адно пайду басанож па тваім роце
*** р-ранкам халодным халодным-м-рр р-ранкам ля вейкаў ціха памірала вечнасьць
*** Вока каня Вільготнае ад вуснаў маіх Перакульвае мяне галавой долу рукі мае занадта слабыя ісьці па зямлі а ногі дужа ўжо брудныя каб крочыць па небе так зьяўляецца неабходнасьць вырошчваць крылы ці рабіць іх з падручнага матар’ялу і ня лётаць сінюю вену што небам праклалі над каштанавым дрэвам мне так лёгка парэзаць навостраным пер’ем лепей зьверам зьбягу. ля засохлае студні буду грызьці каменьне да смаку салёнай іржы ў роце і спадзе мая смага як вейка з вока каня спадае на чэрствыя вусны дзікай свабоды мінаючы рудыя бровы той мост адзіны да якога ніяк не дайсьці мне — занадта ён побач
Поделиться с друзьями: