***Валасы мае голасадкінеДалёказа сьпіну ночывыгнутай абаранкамгэта я той жаўнершто гвалціць сваю перамогупад парванымі крыламічорнага птахагэта я на ўскрайку імярасстраляю бясплодныя дніпаставіўшы іх да сьцяны тварамкрывавым нэктарамвыпестаўшы салодкую кулюабадранае сэрцаза адамаву скабу закоціццашкляной пацеркайхапаючымандарынавы пылчужых на ўвесь сьветвуснаўа
я крыкну яму крокам рушусьлед за сьнегам кульгавымтуды дзебосыя ногі рудавокіх анёлаўідуць зь берага левага на правыслухацьбязротую вусьцішнеруша вачэй нашых***напэўнасалодка ў роцеад жоўтага пацалунканапэўнаняёмка ад сіняга позіркунапэўнаабдымкі чырвоныя ёсьць самымі моцныміа думкі ружовыя - пухнатыя камячкі надвячоркамнапэўнадотык далоняў замерзлыхпопельна-шэрыса срэбнымі кропкаміад якіх казыча ў носенапэўнабалюча птушцыу белым палёцеадчуваць сябе чорнайнапэўназіма. што зробіш.***сьпінамі ў сьнег падаемрукі раскінўшы ўпоперакцёпла ўздрыгваюць вейкіапошняга дня вайнытварам да смужнага небанеба мяне цалуе анёлы там у цывільныма туту вайсковай форме крокі закаваныя ў ботыножаць басанож ножаць ногі закаваныя ў крокіі я закатаваная ў сьнезе***калі памірае дрэваружовыя смочкісхіляюць свае галовыў знак жалобыкалі памірае дрэваробіцца цёмнабо ўсе вочы хаваюць сорамза фіранкамі вейкаўкалі памірае дрэваболь каханкая суцяшаювуснамі лекавыміі перабінтоўваюцела ягонаерукамі ды пальцамі бялявымікалі памірае дрэванехта моўчкі бярэ маю голаўу далоні сваеі засынаепакуль недзе за вокнаміПАМІРАЕ МАЁ ДРЭВА***сакавітаясукравіцараскусваескуруда самых зрэнакпасівелых ад болюна шматочкі выспаўна тысячы смочакшто схаваліся ад спаронукуды ні кроч - паўсюль эрагенная зонамядовым язычкомвузлы залізваеі ўжо ня болеснаі вочы хутаюцца ў вочыа я чыркчыркнучырваньнюпа шчацэдзеяшчэне астылаеяшчэ цёплаеварушыццацельцапацалункакволага***У душным пакоі душаццадушыа мы нацягваем сінюю скуруна кончыкі пальцаўу душным пакоі душаццадушытолькі чамусьці Я задыхаюсянічога-нічогазнайду Гаўрошапазычу грошынабуду Буддуі будузноў дыхаць***Атрамантавыя
плямы замярзаюцьад холадугэтага горадужвірынкамі за каўнер коцяццагуляюць у хованкімы выракаемся нашай аголенасьціна карысьць нязьменнай статыстыкіжывых памерлых і ненароджаныхчырвоных плямак атрамантавых***Вада парастае мохамзабыўшыся на сваю сутнасьцьструменьчыкі валасоў зьнікаюцьу карнавальным пылеяк амальгамавым сьнегампахнудь першыя птушкітак водарасьці твае плачуцьпа акіяне каханай***Ружовыя галюцынацыіпрыходзілі нечаканазапаляючы першародныя ліхтарысваім колерамз гузікаў і разынакдзеці будавалі хаткісваім будучым немаўляткамабмінаючы пяты дзеньвосемдзесят другога шэрагупад гукі сьвятлаз кожным імгненьнем —мы былі далей ад пачаткутам дзе сьведка - адзіныа забойстваў ня зьлічыші цела маё эмбрыёнавым шалікамспачывала ў тваім сцэнары па суіцыдзе***у рукавічкі забіліся крошкісмачныя крошкіпоснае булкідзе ім схавацьсвае крохкія цельцыад гольчатых дзюбаў ня зьбегчыня зьбегчыасірацелыя крошкікімсьцізьедзенай булкі***з расплеценых косаквыбіваюцца стогны — чые гэта рукі?булькаценьне вадыпарушае ідылію шклянкі -хопіць?слімаковыя вуснына гербарным целешукаюць кропельшто мурлычуць жаданьніна гербарным целе каштан сухотныпастуквае калыханкунедзіцячай хваробе***Голас упэўнены ў сваёй прыгажосьціі значнасьцібудзе распавядаць жудасныягісторыі...а я не спужаюся,і толькі мае кволае целанапаткаюцьліхаманкавыя канвульсіі,не, не ад страху,а ад вільготных вуснаў,якія падзеляцца сваім адчуваньнемколераў.
КАЛЕКЦЫЯНЭР
Пекла - гэта іншыя людзі
Жан Поль СартрПРАДМОВА ДА П'ЕСЫУ пакоі дом будуеццаДля мятлушак-зелянушакДзе нехтаХацеў спакусіць надзею чакалядкай белайПасадзіў у няволю маленькую волюНа веру глядзеў — зьесьці хацеўСьпіртаваў у слоікахРужовых слонікаўПрызнавайся,Калекцыянэр з цукеркамі ў лапах,Я адпомшчу табе адным махамПадпілую ножкіУ твайго ложкаЗьем усё печываПаб’ю вокныI пайду сьвяткаваць вызваленьнесваёй рэспублікіЯ — нацыянальны геройЛюблю бублікі
Дзеючыя асобы
1 — Думка (асоба жаночага полу)
2 — Ён (асоба мужчынскага полу)
3 — Супрацьгаз (асоба ніякага полу)
4 — Мужчына з вазком
5 — Жанчына з кейсам
6 — Жаночы голас
Ложак пасярод прасторы. Сьцяна, да якой прыкутая дзяўчына за рукі, паднятыя ўгору. Ейныя вочы перавязаныя чорнай стужкай. Збоку асобна стаіць Ён, апрануты як пажарны, у руках трымае супрацьгаз. Глядзіць уперад. Тэкст прамаўляецца безэмацыйна.