Рэканструкцыя неба
Шрифт:
Ад каго
...калі я вярнуся ў Хельсынкі, я абавязкова запытаюся наконт фінскай мовы. Жудасныя навальніцы амаль кожную ноч тут! Буду радая ад цябе пачуць.
Ад каго
...Дарагая Воля. Было файна пачуць ад цябе. Мне шкада што ты ў down'e, я ведаю што гэта такое. Магчыма, ты занадта сур’ёзна прымаеш некаторыя рэчы... магчыма, трэба меней зважаць на людзей. “Ёсьць кветкі, што былі народжаныя, каб квітнець незаўважанымі, непрыкметна, і дарыць свой водар паветру пустэльні”.
Ад каго
...хай, sweety, як ты там маешся?
Твой апошні ліст вельмі дзіўны. Хто можа цябе пакрыўдзіць, мо гэта я? якія ў цябе могуць быць праблемы? Што ў вас там здарылася? У мяне ўсё добра. Зараз працую на дзвюх работах: у макдональдзе з 7 аm - 3 pm, потым у другім фаст-фудзе (Арбіс), 5 дзён на тыдзень. У макдоку я працую касырам, праца дурная, увесь час заняты, у Арбіс я канструктар сэндвічаў: ляплю сэндвічы па кніжках ды схемах -
Ад каго
...Прывітаньне, гэта зноўку я. Сумую па ўсіх, а яшчэ я захварэла і не магу хадзіць на мора. Здаецца наш Вітал не сьпяшаецца вяртацца са штатаў, я яго заб’ю, шчыра, ня сьмейся. Спадзяюся ён не застанецца там з тымі тоўстымі амэрыканскімі дзеўкамі. Пакуль.
Ад каго
...ты даслала мне віншаваньне на дзень валянціна, а потым сышла зь кімcьці іншым. Я тэлефанаваў табе даволі позна, але цябе не было. Гэта ня добра, зусім ня добра. Калі ў цябе хтосьці ёсьць, проста скажы, навошта хавацца й хлусіць увесь час. У мяне новы нумар тэлефона, але я ня думаю, што ён табе патрэбны, і, вядома ж, табе пляваць, як мне на новым месцы.
Бывай.
Час быў класьціся спаць. Ці то прачынацца? Трэба было абіраць, зноўку абіраць, спаць-прачынацца, прачынацца-спаць. I я абіраю.
На падваконьні ўжо доўгі час не было нічога. Фартэпіянныя пальчыкі з задавальненьнем лашчылі палатняную скуру, гаспадар якой прымружваў павекі й час ад часу ўздрыгваў, падаючы прыкметы жыцьця. Пэўна, Шапэн яму падабаўся. Аднак ад доўгай практыкі пальчыкі пачалі стамляцца, блытацца й запавольваць свой pyx. Бедныя, яны ня ведалі, што хутка па іх прыйдзе дзядзька з малінавымі рукамі й прымусіць цыраваць ягоныя капелюшы, ужо неаднойчы прастрэленыя (разам з галавой) мясцовымі хлапчукамі.
А раней на падваконьні было шмат чаго...
Гаспадар малінавых рук, стаміўшыся ад самазадавальненьня, вырашыў запытацца, і ў ягоным голасе прагучала сапраўдная зацікаўленасьць: Вольга, а чаму б табе не завесьці хлопца? гэта прагучала як: Вольга, а чаму б табе не завесьці сабачку. На што я адказала: што тычыцца жывёлак, тут я за грынпіс, няхай жывуць на волі. А ў мяне шосты паверх.
Думкі чарговым разам недзе нашвэндаўшыся, вырашылі вярнуцца ў галаву. Аднак ня ўсё так проста. Блудныя дзеткі са зьдзіўленьнем утаропіліся ў рэчы незразумелай формы. Toe былі новыя думкі. Яны пасьпяхова занялі вольную жылплошчу, пераклеілі шпалеры, пабялілі столь і нават павесілі новыя фіранкі. Такое нахабства не магло не абурыць былых жыхароў, і яны, пачырванелыя й раззлаваныя, з усёй моцы ўпіхнуліся назад у галаву. Галава начала балець. Там увесь час нешта дзеелася. Варожыя лягеры сутыкнуліся не на жарт. Пачуўшы дзікія выгукі - “трава расьце - я расту - адпаведна - я - трава, трава - гэта я - пафарбўйма ўсё ў зялёны”, я вырашыла, што трэба дзейнічаць. I гаркавы прысмак кактэйлю “пігулкавы” пакінуў увушшу адно рэхава-гукавыя хвалі
“ ....я-я...-сту-....-дн-...-я-а..а...”, паволі збочыўшы на частату 16 гц, якая была ўжо недасяжнай.
А зрэшты ён чарнеў не адзін.
Анёлы ягонага веку вельмі непакояцца, калі пачынаюць чарнець. Таму я супакойваю цябе й нават згаджаюся на спатканьне. Дайсьці адразу і своечасова неяк не атрымоўваецца, і я спазьняюся на два дні. Ты злуешся, але нядоўга. I ўжо вядзеш мяне на каву зь пірожным, якое я буду абіраць сама. А ты? Зубы. У анёлаў часам таксама баляць зубы. Ведаю. Касырка-піяністка старанна адбівае кошты пірожных, кексаў, бутэрбродаў. Яна выконвае смачную гастранамічную сарабанду. Ейны пузаценькі раяль-апарат грукоча ад задавальненьня, паглынаючы рознакаляровыя паперкі зь лічбамі. А я паглынаю пірожнае “мядок” і слухаю твае здымкі. Такое ўражаньне, быццам ты хочаш іх перакрычаць, і таму голас твой гучны ня толькі для мяне, але і для іншых наведнікаў крамы.
– А ГЭТА - ВОСЬ XJIEБHAE ДРЭВА, - крычыш ты, хітра азіраючыся навокал, ці пачуў хто. I пакуль я разглядаю здымак, ты корпаешся у стосе сваіх успамінаў і знаходзіш другі.
– А ГЭТА - СУСЕДЗКІЯ ІНДЗЕЙСКІЯ ДЗЕЦІ - ну ўсё, я не адзіны твой слухач, увага з боку пакупнікоў гарантаваная. Я як мага хутчэй дапіваю каву і вылятаю на вуліцу. Ты хапаеш мяне за руку акурат у той момант, калі цягліца на маёй правай назе ўжо гатовая зрабіць крок насустрач “вечнага кола жыцьця” (ці кола самаходу, калі прасьцей).
– Чаму ты так няўважліва чытала Міларада??? Там жа і пра цябе было, - анёл запальвае цыгарэту, а я бягу на францускую мову, забываючыся на прыгожых мужчыну й жанчыну, што нарадзілі анёла.
Толькі потым я ўзгадваю Яе, сваё апраўданьне, якое мусіла пачынацца так:
... аднойчы я пабачыла Марыю Ст’юарт. У мэтро. Нейкая жанчына ўздымалася па лесьвіцы (але ж мяне не падманеш) я адразу зразумела: гэта яна.
Справа ў тым, што калі ісьці па лесе ня першым, а за кімсьці, галіны заўсёды хвастаюць цябе па твары, па руках, і ты нічога з гэтым не паробіш. Раней я яе ніколі ня бачыла, таму вярнуўшыся ў бібліятэку, удакладніла сваю сустрэчу і я ўдакладніла.Клуэ Ф. Партрэт Марыі Ст’юарт.
Марыя Ст’юарт (Mary Stuart) (1542-1587). Стаўшыся ўдавой у 1561-м вярнулася ў Шатляндыю. Дамагалася ангельскага пасаду (у якасьці праўнучкі караля Генрыха VII). Спробы Марыі Ст’юарт умацаваць сваю ўладу ў Шатляндыі, абапіраючыся на каталіцкую шляхту, выклікалі незадаволенасьць шатляндзкіх кальвіністаў, якая вылілася ў паўстаньне 1567 году. Абвінавачаная ў забойстве свайго другога мужа лорда Дарылі, Марыя Ст’юарт была вымушаная ў 1567-м адмовіцца ад пасаду на карысьць сына (шатляндзкі кароль Якуб VI; з 1603-га ангельскі кароль Якуб I) і ў 1568-м уцякаць у Англію. Па загадзе ангельскай каралевы Элізабэт яе пасадзілі ў турму. У Англіі Марыя Ст’юарт фактычна была цэнтрам прыцягненьня найбольш рэакцыйных сілаў ангельскіх фэадалаў у іхняй барацьбе з прыхільнікамі ўраду Элізабэт. Пасьля раскрыцьця сэрыі каталіцкіх змоваў супраць Элізабэт, Марыя Ст’юарт была асуджаная і пакараная сьмерцю... Насычанае драматычнымі падзеямі, жыцьцё Марыі Ст’юарт сталася для шматлікіх пісьменьнікаў (Ф. Шылер, С. Цвэйг і іншыя) сюжэтам літаратурных твораў, у якіх вобраз Марыі Ст’юарт, залішне ідэалізаваны.
Запалкі ёсьць?
Ён пайшоў далей, і я ня стала яму крычаць усьлед, што ў мяне няма запалак, але ёсьць запальнічка. Ён жа пытаўся запалак.
Не, я не палю, прост часам дзе-нідзе выключаюць сьвятло - і я на ўсялякі выпадак цягаю з сабой запальнічку. Раней у мяне была лямпачка, свая, уласная. Я думала: ну вось, цяпер і ў мяне ёсьць нешта сваё, роднае, як у кожнага нармальнага чалавека. Аднак мая лямпачка ня доўга зіхацела. Не, яна не перагарэла, яна ўсяго толькі зьмяніла месца жыхарства. Паехала рэклямаваць беларускую вытворчасьць на замежны рынак. Мая сяброўка Надзея парадзіла абзавесьціся лямпачкамі айчыннай вытворчасьці (мясцовымі, значыцца) і з задавальненьнем прадэманстравала мне свой нядаўна прыдбаны экзэмпляр. Год як яна карыстаецца сваёй лямпачкай і так прызвычаілася да яе, што ўжо ня можа й гадзіны безь яе пражыць. Я за Надзею радая.
Мне 14 гадоў. Я вучуся ў звычайнай школе. Самай звычайнай. Там існуюць свае законы й парадкі. Мне падабаецца дапамагаць людзям, часам здаецда, што гэта тое, чым я павінна займацца ўсё сваё жыцьцё. Больш я нічога ня ўмею. (I, як даводзіць практыка, - нават гэтага.) Мне ўсё яшчэ 14 гадоў, і нас зь сяброўкай пасылаюць да старой жанчыны. Аказваецца, мы ўзялі над ёй шэфства. Дакладней, ня мы, а нашая школа. Я даведалася пра гэта зусім нядаўна, і калі даведалася, то згубілася ў часавым вымярэньні, бо тое, што мусіла здарыцца са мной, ужо адбылося гадоў 60 таму. Часавыя дзіркі такога кшталту запаўняюцца ў сьвядомасьці чым заўгодна, толькі ня тым, што ёсьць насамрэч. Прыкладам, я еду ў трамваі. Мне не халодна, бо ідзе сьнег. Калі ідзе сьнег, халодна быць ня можа, можа быць па-дзіўнаму сумна (па-сумнаму дзіўна). Я еду праз старыя будынкі яшчэ не старога гораду, хутка іх пачнуць бамбіць, ля крамаў выцягнуцца доўгія чэргі, а я ўсё буду ехадь, не разумеючы, які цяпер час і куды я еду.
Наша падапекаванка не была бабуляй, яна была старой жанчынай. Бабуля - гэта такое добрае зь вясёла-сумнымі вачыма стварэньне, якое пахне мёдам-сырым цестам-спакоем-упэўненасьцю-самадастатковасьцю й стомленым дыханьнем. Яна памятае тое, на што я ўжо забылася. Потым усё будзе наадварот.
Старая жанчына жыла ў двухпакаёвай кватэры. Здаецца, у яе нават быў муж. Гэта мяне страшэнна абурала, бо я не разумела, чаму ён не прыбірае за сваёй жонкай. Яна была надобная на самку-павучыху, а ён на самца, якога яна праз сваю хваробу не пасьпела зьесьці. Ёй было цяжка хадзіць, і таму большую частку свайго нецякуча-застылага часу яна праводзіла ў ложку, які пакідала толькі зрэдку - адчыніць дзьверы сваім “прыбіральшчыцам”. Яна не выказвалала асаблівай удзячнасьці і ўспрымала нашую прысутнасьць як належнае, чаго нельга было сказаць пра нас. Toe, як яна аддавала за гады, выклікала адчуваньне, што гэта я была вінаватая ва ўсіх ейных хваробах і ў тым, што была малым дзяўчо, якое спрытна гэтак рухалася па ейнае тэрыторыі. А рухалася я так спрытна, таму што мела толькі адно жаданьне - як мага хутчэй выбегчы з гэтага клінічнага сьвету, дзе ўсё сьмярдзела лекамі - потам - лекамі - урынай - лекамі - пазалеташняй ежай - лекамі лекамілекамілека мі ле кам і лекамілекамілекамілекаміле каміле камілекаміле камі калекамі і гэтыя пахі ўжо не былі пахамі, яны мутавалі ў гукі й нахабна гэтак чапляліся за мяне, за мае валасы, за рукі, за ногі й абараніцца не было чым. Свайго паху я пакуль на займела. Хоць з гэтым можна паспрачацца.