Слова сапраўднага лад
Шрифт:
Што — калі кінуць позірк па два гады. Звычайныя. На пэўнай адлегласці часу. 1976-ты і 1984-ты. Не спрабуючы рабіць паралелі: яны будуць досыць штучныя. Але маючы на ўвазе тое, што эстэтычнае ўзрушэнне мае ці відавочна будзе мець працяг у далейшай творчасці тых, пра каго тут ідзе размова. Адзін артыкул быў напісаны ўвосень 1976 года. Другі — летам 1984-га. Не будзем рабіць папраўкі, якія зрабіў час. Глянем — нейкае зерне не выпадкова заўважанага, здаецца, ёсць.
Тыя, што выдалі свае зборнікі пад грыфам «Першая кніга паэта» ў 1975-1976 гады ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», амаль усе, акрамя хіба Паўла Марціновіча (яму было 22 гады),
Адчуваецца ў паэтаў акрэсленасць намеру. Намеру, які не ва ўсіх мае па ўвазе пачатак. У Градоўкіна, ва ўсякім выпадку. У зборніку «Праз гады» («Сквозь годы», кніга на рускай мове) вершы не менш як за трыццаць год. Вельмі шкада, між іншым, што гады напісання ў зборніку не пазначаны.
«Паэзія — душы маёй анкета»,— даводзіць у сваёй першай кніжцы «Адкрыццё» Уладзімір Някляеў. Даводзіць як быццам дзелавіта — анкета. Але і з мерай адухоўленасці — анкета душы. І ў гэтым спалучэнні дзелавітасці і высокіх памкненняў — усведамленне канкрэтнага. Менавіта так. Анкета душы. Не кардыяграма, не асцылограф. Толькі самае галоўнае, адметнае. Тое, што «каардынаты быцця» мецяць назоўным склонам, «склонам прагі існавання» («Назоўны склон»). Паэт углядваецца ў свет, з якім у складаных і шматслойных адносінах яго творчае «я», што кладзе адметны адбітак на ўсё, напісанае паэтам.
Някляеў востра адчувае мастакоўскую традыцыю быць «чувствилищем» краіны — і хоча абавязкова дачытацца да яе.
Дай, маё сэрца, боль чужы Уведаць так, як боль уласны, Каб радасці, якімі жыў, Навек не гаслі. Дай быць вышэйшым ад «ідэй» Прарокаў цьмяных і шумлівых, Каб углядацца у людзей Навек цнатліва. «Дай, маё сэрца, боль чужы...»Паэт імкнецца асэнсаваць свет, спазнаць не толькі дзейнасць фактаў, але і свядомасць свайго часу, абавязкова ўявіць сабе і ўвасобіць у творчасці спазнаны свет. Гэта думка настойліва непакоіць паэта:
Жыццё сваё лічы не на гады — На зробленае Гэтымі гадамі. «Бязлітасна зязюля кукавала...»І ўжо зусім жорстка, нават з кпінам, Уладзімір Някляеў дадае:
Бо можа стацца, Небасхілу ля, Дзе на дыбы ўстаюць зямныя коні, Ты будзеш верашчаць, Як немаўля, Хоць і дапнеш Да сівізны на скронях.Павел Марціновіч таксама адкасваецца ад раўнадушнага лянівага сузірання жыцця, ад духоўнай глухаты і нематы:
Але не дай цягнуцца, лёсе, Вось так, за хуткаплынным днём, Глядзець на свет з-за пыльных шыбаў... А гэтаксама не дазволь І пераскокваць, як па дыбах, Праз вечны чалавечы боль. «Калеку йсці хутчэй не ўпросіш...»А ва Уладзіміра Някляева ёсць яшчэ такі верш — «Вадэвіль у двух актах». Верш амаль сюжэтны.
Пачатак у ім не ўзрушвае навізной:
Заходзь у мой дом, чалавек! Знаёмы ці проста прахожы. Не бойся мяне патрывожыць.Але паэт прапануе працяг. І вось тут якраз вельмі важны сюжэтны паварот. Добра напісаў паэт: «Не бойся мяне патрывожыць». А што, калі ўзяць ды і патурбаваць яго на самай справе — праверыць на трываласць яго слова, апрабаваць дзеяннем?
Стук у дзверы.
— Хто там?
— Незнаёмы. Адчыніце...
— Хто вы?
— Я чытач. Я верш у вас знайшоў.
— Кіньце жарты.
Ноч.
Не адчыняю.
— То навошта верш вы напісалі?
— Вы вар'ят!
— Дык вы пажартавалі?
Чытач не верыць, што можна жартам кідаць такія словы, выдаць такі маральны вексель, калі няма чыстага золата спагады ў душы. Гэтага чытач не прымае, яго галоўны талент — давер. І хаця, як некалі даводзіў вядомы філосаф Р. Скаварада, «любіць чалавецтва лягчэй, чым зрабіць дабро суседу», даверлівы чалавек, чытач, прымае ўсё, адрасаванае да чалавецтва і да абстрактнага чалавека, як звернутае да яго асабіста, да кожнага паасобку.
Верш вялікага маральнага патэнцыялу — пра абавязковую адказнасць літаратара, пра адпаведнасць маральнага акту высокаму слову. Не ведаю, як па самай справе зрабіў бы Някляеў, калі пастукацца да яго ў дзверы з якое нястачы ці самоты, але — гэта несумненна — ён ведае кошт даверу слову.
З выклікам даводзіць свае ідэалы Алесь Камароўскі (зб. «Пачатак»), хаця ў выкліку гэтым адчуваецца халаднаватасць штампа:
Тата, клянуся: Праз жыццё як праз бой, Назаўжды астануся, Як з легендай, з табой! «Смерць бацькі»Уважліва прыглядаецца да сябе Алесь Камароўскі. Праўда, не так у «анкету душы», як у «дакладныя рысы»: «Вочы — азёры бяздонныя з вірам заўчасным», «Срэбра валос узышло...», «Губы — як лук, напружынены, выліты, топкі», «Лоб — узаранае думкамі шчырымі поле» і г. д. («Аўтапартрэт»). З вялікай увагай да сваёй асобы напісаны партрэт, з любоўю нават, толькі цяяжа па гэтым аўтапартрэце ўявіць духоўнае аблічча паэта. Самапародыя, а не партрэт.
Вызначае свой погляд на свет і па літаратуру Уладзімір Градоўкін. Як чалавек, што з вопыту ўласнага спазнаў справядлівасць і несправядлівасць, ён пацвярджае вядомую ісціну:
...Счастье настоящее в безумстве открывателей и храбрецов. «Аргонавты»Яшчэ, можа, не заўсёды акрэслена ў слове, але настойліва ўглядваецца ў сусвет, у наваколле, у сябе ў гэтым свеце і сусвеце Павел Марціновіч (зб. «Прадвесне»).
Тут усвядоміць будзь ласкаў Сваё уласнае стаўленне Да тых здагадак і ўяўленняў, З якіх ты доўга вырастаў. «І вось не тая ўжо вярста...»А Віктар Ярац (зб. «Уваходзіны») не абвяшчае канкрэтна сваёй паэтычнай праграмы, а можа, і сам яе пэўна пакуль што не ўяўляе, аддаючы перавагу асобным вершаваным замалёўкам, а не цэласнай карціне.
Баіцца прапусціць што-небудзь Уладзімір Градоўкін.
Кожная пасляваенная вясна, кожная пасляваенная восень для яго — падзея, бо тыя чатыры гады «географию изучал по-пластунски, ползком». Паэт з задавальненнем апісвае кожную пару года, кожную з'яву, пацвярджаючы словам іх існаванне («Пора весеннего разлива», «Апрель», «Первые цветы на круглой клумбе», «Сияет августейший август... «По грибы» и т. д.).