Слова сапраўднага лад
Шрифт:
Па-рознаму глядзяць аўтары зборнікаў на свет, на свае адносіны да яго, на сябе ў гэтым свеце.
Асаблівае месца ў творчасці займае тэма Радзімы. Яе мінулае, яе цяпершчына, яе месца на планеце, яе існаванне на скрыжаваннях гісторыі. Яе мова. Кожнаму ёсць што сказаць
Пра край, які прасвечаны наскрозь Азёрнай стынню, чырванню рабіннай, Святлом зялёным маладых бяроз, Наскрозь працятых песняй салаўінай І вымыты расой жаночых слёз. У. Някляеў. «Паэма-вера»Шчаслівы боль спазнапня, жывая думка мастацкага ўсведамлення, адчуванне вялікай сапраўднасці
Родны край, Радзіма ўяўляюцца паэтам у розных сваіх жыццёвых і паняційных пластах. І вось так — як у толькі што згаданым вершы — як выснова існавання, як пачатак усяго ў жыцці.
І як рэмінісцэнцыя задумліва-мудрай народнай песні:
Што за сумныя песні спяваеш ты, Белая Русь! Як зацішаны боль, яны ў сэрцы маім прарастаюць. «Ой, ляцеў белы гусь...» А куды ён ляцеў, белы гусь, Калі ў небе тваім толькі шэрыя гусі лятаюць? У. Някляеў. «Што за сумныя песні...»Някідкая фантазія народнай песні... У гэтай фантазіі-мары — нейкая даўняя непраясненая туга. І паэт, даўшы адчуць прывабнасць настраёвага каларыту песні, тлумачыць сваю суадноснасць са светам народнага твора: хацеў бы дачыніцца неяк сваім словам да тых песняў-мар Беларусі, да сваёй Радзімы.
Дык суцешыцца б тым,
што не толькі хацеў,
што паспеў
Прамільгнуць над табой,
праляцець над табой
белым гусем.
Рэальны і ідэальны свет роднай зямлі праламляецца ў розных сваіх варунках Уладзімірам Някляевым. І ў творы «Паэма-вера». Гэта і знаёмы краявід:
Мой родны край...
Алешнік над ракой,
Высокі лес,
буслоў-танцораў гнёзды,
гэта і «счарнелы крык Хатыні», «барвовы стогн Брэста», гэта і «песнявы прастор» маленства паэта, «Крэўскі замак, гульняў нашых царства», гэта ўсё, што існуе ці існавала, мары паэта і яго святыні, усё, «чым» ён — «чалавек».
Розныя абліччы роднага краю трывожаць і творчую фантазію Паўла Марціновіча, што асабліва пільна ўглядаецца ў гісторыю свайго народа («Каліноўскі», «Усяслаў», «Рокат», «1964»), у яго звычаі («Папараць-кветка»). Нават пейзаж ён успрымае не без гістарычных уплываў.
І падкупленай вартай
Расчынена брама паны.
«Таямніча і ціха...»
Шчымліва-пранікнёныя асацыяцыі Віктара Яраца — гэта таксама адбітак яго ўяўлення Радзімы:
У родным краі размаўляюць дрэвы... Мне мову не забыць бяроз і сосен і кожны гук іх старажытных слоў, бо з гэтых дрэў стартуе ў неба восень журботнымі чародамі буслоў... «Мова дрэў»Трывалую сувязь са сваёй Радзімай адчувае У. Градоўкін, прадстаўляючы яе як канкрэтную мясцовасць, як незабыўныя з дзяцінства краявіды і як неабходны выток яго духоўнай энергіі.
Сторона лесная да озерная. По колено мхи, По пояс травы. Издали тянусь к тебе я корнями. Оборви их — брызнет сок кровавый. «Витебщина»Для
Алеся Камароўскага Радзіма — перш за ўсё славутая Мікалаеўшчына (радзіма Я. Коласа і месца, дзе вырас Камароўскі).Не адным паэтам спазнаная тэма. Можа, таму ўвага Камароўскага засяроджваецца на хрэстаматыйна вядомым:
І карчакоў і плытагон, Суняўшы смутак ціхі, Уславяць песняй зноў таго, Чые вякуюць кнігі. «У Мікалаеўшчыне»Што яшчэ хвалюе паэтаў-дэбютантаў? Сярод якіх, безумоўна, выдзяляецца У. Някляеў. З яго роздумам над самымі рознымі праблемамі, жаданнем, нават прагай усвядоміць складаныя з'явы навакольнага свету, сваё становішча ў гэтым свеце, заглянуць у самога сябе, у свае духоўныя сховішчы, асэнсаваць рэчаіснасць, скандэнсаваўшы думкі так, як гэта магчыма ў паэзіі, дзе ў яе самых высокіх узорах мудрасць зліваецца з эмоцыяй, абстрагаванае мысленне — з выхадам на канкрэтныя рэаліі быцця.
У. Някляеў імкнецца асэнсаваць свет у яго абстрагаваных праявах — можа, нават і губляючы магчымасць рэагаваць на кожную падзею, ствараць вершы — вокаімгненныя водгукі на кожны рух грамадскага жыцця. Ці раптам праменіцца словам проста ад адчування радасці быцця, ад таго, што не даецца аналізам і не паддаецца яму. Згонная кропля імгнення.
Глыбока ў студні боўтнецца вядро... Затархаціць пашчэпаная корба... Адзін глыток — і існуе дабро, І жыць на свеце хораша і добра. «Студня»Ці так вось занатаваны настрой. А думка жывіць настраёвы нерв верша.
Мой снежань... Мой лекар... З усіх на свеце багоў Нe ведалі Снежня грэкі, Бога снягоў... Мой лекар... Мой снежань... Ні суму ў мяне, ні болю. «Увесь, нібы пекар...»Сапраўды, прыгадайце гэты пушысты белы спакой, светлую музыку цішыні. Снежна, бела. Снег яшчэ маўклівы, задумлівы, гаваркія вясновыя ручаі і вясновыя навальніцы далёка. Пакуль што — таямніца спакою.
Уладзімір Някляеў умее падаць такі абразок-роздум, выявіць словам настрой, пэўную ці няпэўную думку, імкнецца ўлавіць сувязь звычайнай падзеі з глыбіннымі карэннямі быцця.
Гэтую сувязь імкнецца творча спасцігнуць і Павел Марціновіч. Ну, хаця б у вершы «Пасядзець каля вогнішча...». Ён збіраецца прасачыць неабходную і патрэбную душы сувязь з такой першароднай і неабходнай з'явай — вогнішчам, жывым агнём.
Бо душа чалавека — яшчэ не маўклівая ляда, Калі пошум галля і агеньчык у цемры начной Захавалі над ёй цудадзейную сілу і ўладу!І сапраўды прадвесневая (прыгадаем назву зборніка) радасць чуецца ў звонкіх ад маладосці і прагі жыцця радках:
Каток, заліты свежым лёдам,— Нібы гладыш, наліты мёдам. Хто самы спрытны, самы шпаркі, Адчуй, што ты на свеце ёсць! Ад сонца з лёдам, як ад чаркі, Завейка кружыць весялосць. «Каток, заліты свежым лёдам...»І ва Уладзіміра Някляева, і ў Паўла Марціновіча, і ў Віктара Праца многа такіх вершаў-замалёвак, у якіх аўтарскае «я», адносіны да свету нясуць адбітак вельмі пэўны, дзе настрой-імпрэсія, духоўны стан паэта выразна акрэслены.