Трывожнае шчасце
Шрифт:
— Пайду я прынясу што-небудзь паесці. Не паміраць жа нам тут з голаду.
Пад вечар на паўднёвым усходзе, куды адступілі нашы, зноў загрымела артылерыйская кананада. Усе вызначылі: за лесам, дзе пачыналася ўкраінская зямля, разгараецца бой. Гэта недалёка — кіламетраў за пятнаццаць. I Саша з надзеяй, з душэўным трапятаннем услухоўвалася ў страляніну. А можа, гэта пералом? Можа, вернуцца нашы? Але не, дарэмна яна спадзяецца, вельмі ж ужо многа ідзе ix, гітлераўцаў. Яны запаланілі вёску, шнырылі па ўсіх кутках. На вуліцы, у пяску, буксавалі ix машыны. Салдаты заходзілі ў двары, у хаты. Мабыць, ведаючы аб сховішчах, прайшлі па гародах i загадалі
Саша, выглянуўшы ca сховішча, убачыла немца, што стаяў пад грушай з аўтаматам на грудзях, i ў жудасці адскочыла назад: салдат здаўся ёй падобны да таго, які вёў ix на расстрэл. Саша, напэўна, асталася б там, у цёмнай яме, але плакала дзіця i выдавала ix. Немец цярпліва чакаў, пакуль вылезуць усе. Поля сілком выцягнула Сашу:
— Вылазь, дурная! А то, чаго добрага, яшчэ стрэляць сюды…
Немец, убачыўшы яе з дзіцем, прыветліва заківаў галавой, заўсміхаўся:
— О, мутэр!
Але Саша не верыла гэтай прыветлівасці, усмешкам i хавалася за Даніка. А хлопец глядзеў на ворага з нянавісцю.
Немец, мабыць, прачытаў гэтую нянавісць у яго вачах, бо раптам нахмурыўся, зусім іншым тонам выгукнуў: «О-о!», пагразіў Даніку кулаком, дулам аўтамата паказаў на хату:
— Лос!..
Ён давёў ix да хлява i пабег у суседні двор, дзе весела рагаталі яго сябры. Траянавы хутка зразумелі, чаму там такі рогат: з немцамі гутарыў «па-нямецку» дзед Андрэй, ix сусед. Гэты дзівакаваты i надзвычай балбатлівы дзед у Першую сусветную вайну, будучы ўжо немаладым чалавекам, абознікам, трапіў у палон i гады два прабыў у Нямеччыне. Цяпер дзед паказваў сваё веданне чужой мовы. Неўзабаве, калі немцы, добра нарагатаўшыся, разышліся, дзед з'явіўся ў хаце Траянавых, вясёлы, жвавы.
— А што, не казаў я вам? — выгукнуў ён з парогa. — Я заўсёды казаў, што немцы — народ культурны. Ты глядзі, якую запальнічку мне падарылі. Фіць! — Дзед пстрыкнуў запальнічкай i задаволена, як дзіця, засмяяўся. — Дзе Саша? Няхай не дрыжыць, дурная. Гэта на яе нейкія бандыты напалі. У сям'i, кажуць, не без вырадка. Бандыты ўсюды ёсць…
Саша, вярнуўшыся ў хату пасля таго, як немцы выгналі ix ca сховішча, адразу ж залезла з дачкой на печ, загарадзілася рознымі лахманамі, каб не было відаць. Дзедавы словы вельмі балюча ўразілі яе. У той час, калі сэрца аблівалася крывёю ад вялікага гора i крыўды, ажно думкі блыталіся ў галаве, гэты стары блазен быццам радуецца ды яшчэ выхваляецца нейкай цацкай… Як яму не сорамна! З глузду ён з'ехаў, ці што? Саша не вытрывала, шэптам, але з болем, з душэўным крыкам папрасіла:
— Сціхніце, дзед! Гора прыйшло, а вы… Няўжо вы не разу мееце, што здарылася?
— А дзед за запальнічку гатовы ўсё прадаць, — злосна кінуў Данік, які дагэтуль лічыў дзеда Андрэя сваім лепшым другам.
Стары, відаць, зразумеў недарэчнасць свайго ўчынку i спалохана замахаў рукамі:
— Што гэта вы! Хіба я не рускі чалавек? Гэта я толькі дзеля таго, каб Саша вельмі ўжо так не баялася… Што не ўсе яны такія, ёсць культурныя…
— Пабачым ix культуру… — адгукнулася Поля, якая маўкліва i, як заўсёды, старанна прыбірала ў хаце — падмятала тырсу, крэйду, што насыпаліся ад выбухаў.
— Пабачым, пабачым, — згадзіўся дзед i з незвычайнай для яго паспешлівасцю, быццам баючыся нейкай крамолы, выскачыў з хаты.
— Стары дурань! — вылаяўся Данік i, узрушаны, таксама пайшоў на двор.
За лесам няспынна грымела
кананада. Данік разумеў, што там — вялікі бой, можа, нават такі, як бітва пад Барадзіно (хлопец прадаўжаў мысліць гістарычнымі катэгорыямі), інакш немцы не кідалі б столькі авіяцыі: эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў i штурмавікоў праносіліся над шашой i лесам, i зямля ўздрыгвала ад моцных глухіх выбухаў. Думкi i сэрца хлопца былі там, дзе грымелі гэтыя выбухі. Ён нават у глыбіні душы пашкадаваў, што такі бой разгарэўся не каля ix вёскі; тады, магчыма, i яму ўдалося б прыняць нейкі ўдзел i веска праславілася б, як Барадзіно.А немцы ўсё ішлі ды ішлі, i здавалася, не будзе канца плыні машын, танкаў, пяхоты. I ўсе яны спяшаліся туды, дзе грымеў бой, у вёсцы не затрымліваліся i нікога не чапалі. Аднак Данік, хоць i не адчуваў больш страху перад імі, лічыў, што лепш усё-такі не мазоліць ім вачэй. Ён залез на вышкі ў хляве i назіраў адтуль. Пад вечар неба праяснілася, вялікі, ярка-чырвоны, быццам абмыты, шар выкаціўся з хмар i каціўся над далёкімі лугамі, каб неўзабаве ўпасці ў Сож. Дым вайны не засланяў сонца, яно заходзіла, як звычайна ў жнівеньскі дзень.
Зноў загулі самалёты.
«Вяртаюцца, адбамбіліся, гады», — падумаў Данікінават не стаў ix шукаць у небе — абрыдла глядзець на ix! Але што гэта за свіст? Блізкі выбух скалануў хлеў. Каля калгаснай фермы, дзе немцы зрабілі пераправу цераз рэчку, адзін за адным шугалі ўгору слупы агню i дыму. Данік убачыў свае, савецкія, самалёты з такімі роднымі чырвонымі зоркамі на крылах. Яны бамбілі пераправу.
Саша i Поля выскачылі з хаты i пабеглі на гарод, у сховішча.
— Гэта нашы! Нашы! — радасна крычаў ім Данік: яму здавалася недарэчным хавацца ад сваіх бомб. Хіба могуць яны пацэліць у сваіх?
Саша спынілася каля сховішча i, з Ленкай на руках, упершыню без страху сачыла за бамбёжкай. I ўпершыню ў гэты цяжкі, трагічны дзень яна з удзячнасцю падумала пра сваіх — пра гэтых вось лётчыкаў. Надзея, якая з'явілася, калі яна пачула кананаду, загарэлася з новай сілай: а можа, i сапраўды гэта пералом? Можа, нашы наступаюць?
Самалёты хаваліся за лесам i з'яўляліся зноў, заходзячы на цэль па некалькі разоў. Бомбы трапілі ў кароўнікі, i яны гарэлі яркім полымем. А крыху воддаль ад пажару гарэў агромністы шар сонца. У небе натужліва вылі i звінелі маторы, трашчалі кулямёты: недзе за хмарамі i дымам ішоў паветраны бой.
Поля клікала Даніка. Але таго i след прастыў.
— Гэты хлопец у магілу мяне звядзе, — скардзілася i плакала яна.
Саша маўчала: яна не адчувала асаблівага хвалявання за брата, i ёй было няёмка праз гэта. Дарэчы, яна не хвалявалася так, як Поля, i за бацьку, які пайшоў у армію. Няўжо яна стала такой эгаісткай, што, акрамя дачкі i мужа, больш ні аб кім з блізкіх не думае, не турбуецца за ix лес? Не, гэта нешта іншае. Бацька выконвае свой абавязак. A Данік… ён не маленькі, як думае Поля…
У хату яны не пайшлі больш — начавалі ў сховішчы. Данік вярнуўея позна ўвечары, калі нават кананада сціхла. Ён нічога не адказаў на папрокі старэйшай сястры. Але калі прымасціўся на саломе побач з Сашай, яна сэрцам адчула, як моцна ён узрушаны, i чамусьці асаблівая павага да брата агарнула яе. Яна моўчкі пагладзіла яму руку. Ён сціснуў яе пальцы i горача прашаптаў:
— Цяпер я ведаю, дзеля чаго пайшоў на смерць Алёша Кошалеў… Ты знаеш, колькі нашы накрышылі ix?.. Каб ты бачыла! Там стоўпілася столькі машын, танкаў… тэхнікі рознай… А нашы як далі! Адны трэскі ляцелі… I зброі навокал рознай!..