У дрымучых лясах
Шрифт:
— Бейля-Бейля-Бейля…
Акурат квактуха:
— Бейля-Бейля-Бейля… Бейля-Бейля-Бейля…
Цётка Бейля спалохалася: ці не звар'яцеў яе Мордха-Лейб?
— Мордха-Лейбачка, што з табой? У цябе ж не твар чалавечы, і ты гаворыш недарэчы… А вохці мне! А людцы мае!..
Цётка кінулася да дзядзькі. Ірванула яго за капоту. Ён так балюча замычаў, ажно цётка падумала, што дзядзька целіцца. І павінна ж была ўзбрысці ў галаву такая недарэчная думка! А калі цётка зірнула, што дзеецца пад дзядзькавай капотай, дык таксама замычала. Глядзяць яны адзін на аднаго і мымычуць і мэмэчуць.
Падышла суседка. Запыталася:
— Што нясеш Бэйля?
— Хрэну накапала. Зямлёй прысыпала, каб не высах.
Цэлы дзень яны абодва дрыжэлі ад страху. А як надышла ноч, яны засланілі акенцы дзядзькавай капотай і цёткавай спадніцай, запалілі курнік, замкнулі дзверы на ўсе запоры, на ўсялякі выпадак палажылі ля сябе сякеру, нож і высыпалі на стол тое, што было ў кашы. Цётка зірнула на дзядзьку, як на прынца. Дзядзька зірнуў на цётку, як на прынцэсу.
На стале ляжала куча срэбраных рублёў.
Усю ноч лічылі і пералічвалі. То было трыста, то трыста адзін, то дзвесце дзевяноста дзевяць.
Вось табе стары гладыш!
У галовах дзядзькі і цёткі круціліся і гулі жорны.
Сэрцы стукаталі, як цапы на таку. Рукі дрыжэлі. Пальцы без толку скручваліся і раскручваліся. Яны ўсыпалі грошы ў новы гладыш, закрылі анучкай, зверху навалілі тварагу і паставілі ў печ. На ўсялякі выпадак.
Дзядзька і цётка спыніліся сярод хаты. Дзядзька трымае ў руках сякеру, цётка — нож. Неспадзяваныя ваякі! На ўсялякі выпадак. І яны пачалі думаць услых:
— Ісці спаць?
— А можа, нападуць…
— Не спаць?
— Таксама кепска.
Але хутка іх занепакоіла думка:
— А можа, гэта чары?
— А можа, гэта не грошы, а кавалкі шкла?
— А можа, чорт перакінуўся ў срэбраныя рублі?
На гэта ёсць сродак.
Дзядзька з сякерай на стале дачаў чытаць Псалтыр. Цётка з нажом у правай руцэ стала ля прыпечка і давай шаптаць:
Духі злыя, прэч адгэтуль! Злыя, прэч адгэтуль, духі! Духі, прэч адгэтуль, злыя!Тры дні і тры ночы дзядзька і цётка займаліся гэтай справай. Дзядзька чытаў Псалтыр, а цётка выганяла злых духаў. Пасля такой трохдзённай вайны са злымі духамі яны дасталі гладыш з печы. Паглядзелі: серабро — серабром, рублі — рублямі. Яшчэ некалькі разоў пералічвалі — трыста рублёў — адзін у адзін!
Пакрысе дзядзька з цёткай супакоіліся, увайшлі ў звычайны стос жыцця. Дзядзька купіў некалькі кароў, каня, заарандаваў у пані гарод, сенакос і зажыў так прыстойна, як чалавеку прыстойнаму жыць трэба. На сваім кані дзядзька вазіў сыр і масла ў Пасадзец камісіянерам на Менск, зарабляў грошы — і не лыс.
За Мэндалькам нарадзілася дзяўчынка Міня. За дзяўчынкай Міняй — дзяўчынка Дуся, і жывы ланцужок расцягваўся даўжэй і даўжэй… Выгадавалі яны дзяцей, выпраўлялі іх па чарзе ў Амерыку — а ўсё з таго разбітага гладыша.
Скарб у іх не выводзіўся. Засталіся яны адны — дзед з бабай. Дзеці ім пішуць з Амерыкі лісты. Цяпер у іх толькі адна карова і пяцьдзесят старых рублёў — са скарбу… Сваіх грошай хопіць ім і на пахаванне пасля смерці.Так пратанцавалі яны ўсё сваё доўгае жыццё на гэтым гладышы, як акрабаты.
Аднак там, дзе ёсць мёд, бываюць і пчаліныя ўкусы. Дзядзьку і цётцы таксама жылося не заўсёды салодка. У чым справа? Яны вечна сварыліся. Сваркі началіся на трэці дзень пасля знаходкі скарбу. Іншыя людзі пры такой радасці толькі любуюцца і мілуюцца, жывуць у лагодзе і згодзе, а мае родныя — дзядзька з цёткай — пачалі між сабой вайну на ўсе шэсцьдзесят год абаюднага жыцця пасля вяселля. Прычынай быў той жа гладыш.
Дзядзька даводзіў, што гладыш ім падкінуў прарок Ілья, а цётка пераконвала яго, што гэта справа рук разбойніка Ціхана.
Дзядзька гаварыў:
— Прарок Ілья!
Цётка крычала:
— Разбойнік Ціхан!
Хто ж ведаў, у чым справа, думаў, што яны дражняць адзін аднаго:
— Прарок Ілья!
— Разбойнік Ціхан!
— Ілья-прарок!
— Ціхан-разбойнік!
Ад слоўнага турніра яны часта пераходзілі да зброі. Дзядзька бараніў гонар прарока Ільі цяжкім і цвёрдым Псалтыром. Цётка адстойвала рыцарства разбойніка Ціхана качаргой.
Заўсёды качарга пападала ў Псалтыр, а Псалтыр — у качаргу.
— Разбойнік Ціхан!
— Прарок Ілья!
— Ілья-прарок!
— Ціхан-разбойнік!
— Разбойнік Ілья!
— Прарок Ціхан!
Калі дзядзька з цёткай даходзілі ў сваёй вайне да такой блытаніны, яны рабілі часовую згоду. Дзядзька клаў Псалтыр на стол, а цётка ставіла качаргу ў кут.
— Так мы і заканчваем жыццё сваё, — шаптала мне цётка Бейля, родная сястра маёй бабулі, і падала мне на вячэру печаную бульбу і жбаночак малака.
Я павячэраў і лёг спаць, забыўшыся пра сваю бяду з пісталетамі.
Тым часам дома мае бацькі ўзнялі трывогу. «Пісталетнік прапаў!» Гэта значыць — я… Пасля поўначы мяне разбудзіў бацька. Ён прыехаў сюды конна. Я хутка апрануўся, бацька пасадзіў мяне на каня перад сабой і прывёз дамоў.
Назаўтра мяне паклікаў да сябе ўраднік. Усе пісталеты майго вырабу ляжалі ў яго на стале. Ураднік пахваліў за добрую работу і напалохаў турмой, калі яшчэ буду майстраваць стрэльбачкі. За маю фабрыку зброі ўраднік дастаў ад дзеда хабару тры рублі.
Калі я вярнуўся дамоў ад урадніка, бацька сустрэў мяне ўрачыста — супоняй. Ён ужо замахнуўся на мяне супоняй ад хамута, але маці схапіла яго з плачам за руку:
— Ты ж яго скалечыш… Вока выб'еш…
У бацькі гарэлі вочы ад гневу. Неспадзявана для самога сябе загневаўся і я.
— Калі мяне толькі кранеш, я ад цябе ўцяку назаўсёды, — крыкнуў я не сваім голасам.
— Дык ты мяне яшчэ палохаеш?! — грымнуў бацька і так ударыў супоняй, ажно дзеці заплакалі.
Я ўжо быў на тым баку дзвярэй. Бацькаў удар папаў у сцяну. Я ўцякаў гародамі да возера. За мною з плачам гналася маці.
Калі я вярнуўся дамоў, бацька ўжо быў спакойны. Ён звярнуўся да мяне з мяккім дакорам: