Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:
Я прыйшоў да пана Рамана ад вас, але мяне нiхто не слухае.
Ганна азiрнулася. Хлопец стаяў каля лесвiцы, блазан на прыступках. Абодва ўважлiва слухалi.
– Do you speak English?
– А little.*
* - Вы размаўляеце па-ангельску?
– Крыху.
Ганна ўздыхнула з палёгкаю.
– Нам трэба iх пераканаць, - працягвала яна па-ангельску.
– Малайчына, - сказаў Кiн.
– Як скажаце, панi.
– Развяжы яго, - загадала Ганна хлопцу.
– Зараз, панi, - сказаў ён нясмела.
– Але... Пан...
– Пан зробiць усё, што я захачу.
Хлопец
– Рабi, - хмура сказаў ён, - пан выканае ўсё, што яна скажа.
– Дзе ваш каханы?
– спытаўся Кiн па-ангельску.
– Не смейцеся. Я сумленная дзяўчына. Ён з князем. Яны абмяркоўваюць пытаннi абароны.
Кiн падняўся, размiнаючы здранцвелыя пальцы.
– Я пайшоў. Мне трэба быць з iм. А вам лепш вярнуцца.
– Не, я застануся. Раман прасiў мяне застацца. Я магу дапамагчы вам, калi вы вернецеся.
– На выпадак небяспекi вы ведаеце, што рабiць?
– Зразумела, - сказала Ганна па-расейску.
– Iдзi да Рамана, беражы яго.
– Яна павярнулася да хлопца.
– Правядзi майго слугу да выхаду. Каб яго не трымалi стражнiкi.
Хлопец зiрнуў на блазна. Той кiўнуў. Хлопец пайшоў следам за Кiнам. Блазан сказаў:
– Thy will releaseth him from the fetters.*
* Твая воля выпусцiла яго з аковаў (старажытнаангл.).
Ганна збянтэжылася:
– Ты разумееш гэтую мову?
– Я бываў у розных краях, князёўна, - сказаў блазан.
– З маiм панам. Мы, рабы, утойваем свае веды...
"Не можа быць, - падумала Ганна, - ён не мог усё зразумець. Сем жа стагоддзяў прайшло, мова так змянiлася".
25
– Тут вы дабываеце золата?
– спыталася Ганна. У печы зус патухла, толькi пад попелам тлелi чырвоныя вугалькi.
– Мой пан робiць гэта, каб дагадзiць богу, - сказаў блазан.
– Веру, веру, - сказала Ганна.
– А цi праўда, што ён вынайшаў кнiгадрукаванне?
– Не ведаю такога слова, панi, - прамовiў блазан. Ён падышоў да вуголля i выставiў свае вялiкiя рукi.
– Ты дапамагаеш пану?
– Калi ён дазваляе мне. А навошта табе i твайму чалавеку мой пан? спытаўся карлiк.
– Я не зразумела цябе.
– Вы размаўляеце на мове, якая падобная на мову саксаў. Твой чалавек пабег па майго пана.
– Ты баiшся за яго?
– Я баюся страху майго пана. I яго кахання да цябе. Ён забываецца пра другiх. Гэта прывядзе да смерцi.
– Чыёй смерцi?
– Сёння смерць чакае ўсiх. Калi хапаешся за адно, забываеш пра галоўнае.
– Што ж галоўнае?
– Ганна хацела дадаць раб цi дурань, але зразумела, што не хоча больш гэтай гульнi.
– Галоўнае?
– Блазан павярнуўся да яе, адзiнае яго вока было страшэнна сумнае.
– Ты чужая. Ты не можаш зразумець.
– Я паспрабую.
– Зараз божыя дваране пойдуць на прыступ. I нiкому лiтасцi не будзе. Але калi я здагадаўся правiльна, то баярын Раман хадзiў, каб дамовiцца з божымi дваранамi так, галоўнае прападзе.
– Але ж застаецца навука, яе вялiкае адкрыццё.
– Ты, князёўна, з багатых. Ты нiколi не галадала. Цябе нiколi не бiлi, не палiлi, з цябе не здзекавалiся... табе нiчога не пагражае.
Цябе нiхто не кране - нi тут, нi ў турме. А вось усе гэтыя людзi, тыя, што спяць цi не спяць, хвалююцца, п'юць, ядуць, плачуць на вулiцах, - iх паб'юць. I ўсё гэта не мае значэння для майго пана. I для цябе - iх мука да вас не даляцiць.Карлiк, асветлены чырвоным святлом вугалёў, быў страшны. Вось такiя былi першыя прапаведнiкi сярэдневяковай справядлiвасцi, такiя iшлi на кастры. Людзi, якiя зразумелi, што кожны варты жыцця, i былi бяссiльныя.
– Ты памыляешся, блазан.
– Не, не памыляюся. Нават цяпер у тваiх добрых вачах i ў тваiх добрых словах няма праўды. Ты не ведаеш, цi ёсць у мяне iмя, слава i гонар. Блазан, дурань...
– Як цябе завуць?
– Акiплеша - гэта таксама мянушка. Я не памятаю свайго iмя. Але я не раб! Я зраблю тое, чаго не хоча рабiць Раман.
– Што ты можаш зрабiць?
– Я выйду падземным ходам, я знайду ў лесе лiцвiнаў, я скажу iм, каб спяшалiся.
– Ты не паспееш, Акiплеша, - сказала Ганна.
– Тады я разбуру ўсё гэта... усё!
– Але гэта жыццё твайго пана, справа яго жыцця.
– Ён заваражыў цябе, князёўна! Каму трэба яго справа, мая справа, твая справа, калi сыдуць крывёю хлопцы i немаўляты, жонкi i мужы - усе дзецi Хрыстовы? Аднак я не магу разбураць...
Блазан ускараскаўся на крэсла, сеў, звесiўшы ногi, апусцiў галаву на рукi, нiбы заснуў. Ганна маўчала, глядзела на шырокую гарбатую блазнаву спiну. Не паднiмаючы галавы, глуха ён спытаўся:
– Хто ты, князёўна? Ты не тая, за каго выдаеш сябе.
– Хiба гэта так важна, Акiплеша?
– Хутка развiднее. Я ведаю людзей. Дурнi назiральныя. Мой пан нам здрадзiць, i я не магу спынiць гэтага.
– Скажы, Акiплеша, твой пан напраўду такi вялiкi чарадзей? Большы за царкоўных каралёў i зямных князёў.
– Слава ў яго будзе вялiкая, - сказаў блазан.
– I каралi прыйдуць да яго на паклон. Iнакш я не звязаў бы з iм свайго жыцця.
– А што ты мог зрабiць?
– Я мог уцячы. Я мог пайсцi да другога гаспадара.
– Ты так на самай справе думаў?
– I не раз. Але каму патрэбен кульгавы вырадак? Каму я дакажу, што ў мяне такое самае сэрца, такая самая галава, як i ў знакамiтага?
– Раман гэта ведае?
– Раман гэта ведае. Бог надзялiў яго розумам.
– А цябе?
– Раман ведае мне цану.
– I ўсё?
– А што яшчэ? Што яшчэ патрэбна рабу i вырадку?
– Ты ненавiдзiш яго? Ты... ты не раўнуеш мяне да яго?
Блазан адкiнуўся ад стала, зарагатаў, скрывiўшы грымасай i без таго знявечаны твар.
– Цябе? Да яго? У мяне адно вока, гэтага хапае, каб зразумець, што князёўна Магда спакойна спiць у цераме. Ты нават не магла абуць яе боцiкаў, ты не вельмi асцярожная. I голас цябе выдае. I мова. Але не бойся. Раман не здагадаецца. Ён бачыць толькi сваё каханне, ён сам iм любуецца. Ты птушка ў небе, слодыч невыказная - таму ты i патрэбна яму. Мала яму ўлады на зямлi, ён хоча i птахаў нябесных прыручыць... Ён прыме цябе за Магду, таму што хочацца яму прыняць цябе за Магду, цётачка! Ён разумны, а ў прываротнае зелле верыць!