Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:
адукаваныя. Вывучаюць нашае мiнулае.
– Я пайду лягу. Можна?
– Iдзi, вядома, хiба я трымаю, а то фiльм пачынаецца. Калi хочаш, то прыходзь, я глядзець буду.
Нарэшце дзед пайшоў. Ганна не стала чакаць, пакуль ён мiне веснiчкi, кiнулася назад у халодную святлiцу. За час яе адсутнасцi сцэна ў шары памянялася. Яна ўяўляла сабой верхнi паверх церама, у кутнiм пакоi была толькi польская князёўна Магда. Ганна не адразу ўбачыла, што на падлозе, склаўшы накрыж ногi, сядзiць блазан.
– Я чула шум, - сказала Магда.
– Пачаўся
– А што iм рабiць? Прыйшлi на абед, значыць, лыжку падавай. А калi талерка пустая ды яны галодныя...
– Ты дзе навучыўся польскай мове, дурань?
– Жыццё прымусiла. Сёння тут, а заўтра там, - ухмыльнуўся блазан.
– Гэта праўда, што твой гаспадар спалiў ордэнскую вежу?
– Ён i дзесяць вежаў спалiць можа. Было б што палiць.
– Ён чарадзей?
– А што вам, бабам, да чарадзеяў? Дзе горача - туды пальчыкi цягнеце. Апечацеся.
– Скрозь агонь, - сказала князёўна. Яна раптам падышла да блазна, села побач з iм на дыван. I Ганна зразумела, што князёўна вельмi маладая, ёй гадоў васемнаццаць.
– Я ў Смаленск ехаць не хацела, - сказала яна.
– У мяне дома кацяня засталося.
– Чорнае?
– спытаўся блазан.
– Шэрае, такое пушыстае. I ласкавае. А потым нас леты захапiлi. Пана Тадэвуша забiлi. Чаму яны на нас напалi?
– Баярын кажа, што iх немцы паслалi.
– Мой бацька лiст епiскапу пiсаў. Мы ж не ў дзiкiх мясцiнах жывём. А ў Смаленску сцены моцныя?
– Смаленск нiхто не зачэпiць. Смаленск - вялiкi горад, - сказаў блазан.
– Нас з баярынам Раманам адтуль так гналi, што мы нават паперы забраць не паспелi. I друкарскi варштат наш спалiлi.
– Якi варштат?
– Каб малiтвы друкаваць.
– Баярын Раман з д'яблам знаецца?
– Куды яму! Калi б д'ябал за яго быў, хiба ён дапусцiў бы, каб манахi нас у Смаленску папалiлi?
– Д'ябал хiтры, - сказала князёўна.
– Не без таго, - сказаў блазан.
– Любы табе наш баярын?
– Так нельга казаць. Я ў Смаленск еду, там мяне замуж аддадуць. За князевага сына. Iзяслава Ўладзiмiравiча.
– Калi даедзеш, - сказаў блазан.
– Не кажы так. Мой бацька рыцарам сябар. Ён iм зямлю даў.
– А ноччу хто разбярэцца?
– Князь Вячка iх у горад не пусцiць. Ён смелы вiцязь.
– Дзiця ты, ну проста дзiця.
– Блазан устаў i падышоў да стала.
– Гэта квас у цябе?
– Мне таксама дай напiцца, - сказала, лёгка ўстаючы з дывана, дзяўчына.
Блазан раптам рэзка азiрнуўся, паглядзеў на дзверы.
– Пiць, кажаш, хочаш?
– Ану ж, - сказаў Кiн i скiраваў шар да дзвярэй, пранiзаў iх, i ў вузкiм калiдоры Ганна ўбачыла ссутуленага ў кутку Рамана.
– Ён яе кахае, - сказала Ганна.
– Гэтага нам яшчэ не хапала.
– сказаў Жуль.
– А цётка на яе сварылася, што горнецца да князя, памятаеце?
– Памятаю, - сказаў Кiн, вяртаючы шар у пакой. Якраз у той момант, калi блазан, лоўка, як фокуснiк, лiнуў з бутэлечкi ў кубак прываротнага зелля. Падаў дзяўчыне.
–
Дзякуй. Ты не iдзi, Акiплеша. Мне страшна адной.– Усё, - сказаў Кiн.
– Пара збiрацца.
19
– Як вы думаеце, - сказала Ганна, пакуль Кiн падбiраў з ложка кашулi i боты, - той жамойт заб'е епiскапа?
– Не, - сказаў Кiн.
– Епiскап памрэ гадоў праз пятнаццаць. Жуль, правер, каб нiчога не заставалася ў сенцах.
– А вы не вернецеся?
– раптам Ганна зразумела, што вiдовiшча канчаецца. Апошняя дзея - выкраданне чарадзея. I гледачы пакiдаюць залу. Акцёры загадзя сабралi рэквiзiт i пераязджаюць у iншы гарадок.
– Калi ўсё абыдзецца, - сказаў Кiн суха, - то не вярнуся. Жуль перакiне нас дамоў. Дзед Генадзь прыходзiў?
Ганна кiўнула.
– Згатаваць кавы?
– Толькi сабе i Жулю, - сказаў Кiн, - перад адпраўкаю лепш не есцi. Я заўтра ранiцай паснедаю. Дома...
– Усё-такi гэты шум мне непрыемны, - сказала Ганна.
– Дзяўчына нiчога не падазрае...
– Ён яго раб, - сказаў Кiн.
– Раман яго выратаваў ад смерцi. Але прываротнага зелля не iснуе. Гэта даказана навукай.
– Не ведаю, - сказала Ганна.
– Вы ж самi гаворыце, што Раман унiверсальны генiй. Можа, прыдумаў. Былi ж раней розныя сакрэты.
– Я буду пераадзявацца, - сказаў Кiн.
– I баюся вам перашкодзiць. Вы хацелi згатаваць кавы.
– Безумоўна, - сказала Ганна, - хацела. Яна падпалiла ў плiце - добра, што ўзяла з сабою молатай кавы, - гэтыя прышэльцы, вядома, не падумалi, што будуць кармiцца тры днi. Дармаеды. Лайдакi. Ганна была страшэнна сярдзiтая. I зразумела чаму. Яе прысутнасць трывалi, як i прысутнасць дзеда Генадзя. А чаго ж ты чакала, галубка? Што цябе запросяць на экскурсiю ў будучыню? Лухта, ты проста нi пра што не думала, авырашыла, што бясплатныя забавы будуць цягнуцца вечна... Кiн за перагародкаю нечым грукнуў. Цiкава, цi бярэ ён з сабою зброю?
– Ну як?
– спытаўся Кiн.
Ганна азiрнулася. У дзвярах на кухню стаяў з кароткаю барадою мужчына з трынаццатага стагоддзя, заможны, дужы, меч збоку, кальчуга пад накiдкаю, на шыi незвычайны абруч - накшталт сярэбранай змяi. Быў гэты мужчына нiжэйшы ростам, чым Кiн, шырэйшы ў плячах, доўгiя, выгаралыя месцам валасы былi сабраныя тасёмкай.
– Я б вас нiколi не пазнала, - сказала Ганна.
– Дзякуй, - адказаў Кiн.
– А чаму змяя?
– Гэта вуж. Я лiтоўскi воiн, з Раманавай аховы.
– Але яны ж адзiн аднаго ведаюць.
– Цяпер цёмна. Я не буду высоўвацца на пярэднi план.
– А я кавы згатавала, - сказала Ганна.
– Кавы? Будзьце ласкавы, налiце Жулю.
Жуль ужо сабраў адзiн з пультаў, зачынiў чамадан i вынес у сенцы. Сам вярнуўся да пульта сувязi.
– Жуль, - сказала Ганна, - выпi кавы.
– Дзякуй, - сказаў Жуль, - пастаў, калi ласка, на столiк.
Ганна паставiла кубачак пад выключаны шар. Калi не патрэбна, лепш не набiвацца. У сенцах яе дагнаў Жулеў голас.