Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Ну вот, нас гналі, гналі па такой баявой дарозе, а тады такая ў лес маленькая дарожка. Нам скамандавалі ўлева. Мы кагда павярнуліся ўсе ўлева — па нас сталі страляць. Мы ўсе паваліліся, хто жывы, хто нежывы.

Мяне ранілі ў ногу. Адна вот тут ішла пуля, гэта мінавала, толькі варатнік, платок пабіла, пальто. Адна была ў спіну — у сухарах асталася. Там я яе нашла. (Смяецца.) Такую вінтовачную, длінную найшла.

Пытанне: — А ўпаўшы, вы чулі, што не забітыя?

— Не, я ўпала, а тады ў мяне была яшчэ падчарыца з рабятамі. Мальчышка крыкнуў. Толькі «ай!» ён сказаў і ўпаў. Мы ж валіліся ўсе. Яны ж нас у тыл стралялі, мы не відзелі. Галавы не падымай. А

дзяўчына сказала: «Мама, ужо мяне ранілі!» Я радам ішла, а вот так упярод, а яна ззаду. А мая падчарыца гаворыць на дзяўчыну: «Цішай!» А яны ідуць. Думаю — вот ужо расстраляюць. Але мяне не чапілі, значыць, я як ляжала, так і ляжала.

Потым немцы адышлі, а мы ўсталі і пайшлі».

Вольга Гардзяёнак, 7З гады. Жары Ушацкага раёна.

«…У суботу наляцелі на сонных — дык хто куды ўцякаў.

Як сталі біць, гнаць той канец, дык мой з мальцам зваліўся за печ і з дзяўчынай за печ схаваўся. А я каля вакна стаяла. Тады гляджу — брата гонюць біць. I я стаю каля акна, гляджу. Братаву гналі біць, а потым яна неяк назад пашла, а потым зноў схапілі, пагналі…

Загарэлася дзярэўня. Я схапіла свой сундук з адзежай — вон цягнуць, і крычу на свойга:

— Памагай цягнуць, бо згарым! А ён кажа:

— Буду гарэць, абы толькі немцы не забілі мяне! Не вылязаў. А я схапіла сундук на парог, а там майго мужыка сястра бегла і кажа:

— Усіх пабілі, толькі мы з табой жывыя засталіся.

I я павалілася на ганку. А хата стала гарэць. Тады я паднялася.

А муж тады схапіў рабят з-за печы ды ў кусты пабег, уцякаць.

А перайшлі першыя немцы, дык я думаю — пайду, можа, адкапаю каго. А муж мяне дагнаў, схапіў ды ў баню запёр. Выскачыў з куста — за мяне ды ў баню ўкінуў. А я крычу ў той бані: «Ратунку!» I нічога не ведаю.

Як перайшлі другія немцы, дык ён мяне выпусціў.

Ну, вот і ўсё. Перажылі ўсё.

Пытанне: — У вас тут многа забілі людзей?

— Многа. Семдзесят. У адзін дзень білі, у яму пазганялі і пабілі».

Матруна Буднік, 72 гады. Рудня Акцябрскага раёна.

«…Прыйшоў немец. Я была ўдава, і ў мяне пяцера дзяцей было. Немец рыжы, помню, узяў палку ды мяне ў машыну кідае з дзецьмі. Гоняць. Кінулі ў машыну і вязуць туды. Ага, у Азарыцкі лагер.

Прывезлі і паскідалі. Дык каторыя бабы не здалелі, дык яны прыстрэльвалі па дарозе. А я іду з дзеткамі, а дзевачка ўпала, — вось Саша яна, яна цяпер поезд прапускае тут на дарозе, стрэлачніца. Дык яна ўпала на дарозе, а яны коньмі топчуць, а яны нарочна калёсамі едуць па ёй. А яна між калёс папала і асталася жыць. Я выцягнула яе мокрую, мокрую. Гэта перад Пасхаю — вада, снег…

Пасадзілі нас за калючай провалакай. Яму бальшую выкапалі, дык якое дзіця не здалее, бо не кармілі нас там, дык яны жывых туды і кідалі.

Ідом — пераступім пабітага, ідом — пераступім на мёртвага…

Дзевачка мая — цяпер у Віцебску, і зяць мой там, — дык яна просіць:

— Мама, дайце піцця, піцця!

Я, дзеткі, нагнулася снегу ўзяць, а ён мяне па плячах прыкладам. Дык яны:

— Ой, мама! Піцця не хочам, не будзем прасіць, толькі хай не б' е.

Дзеці хлеба просяць, дык яны тады вінтоўкаю. А калі падымеш голаву, дзе ён ідзе, — страляе… Так вот ляжалі на снягу дзве нядзелі, не еўшы.

А потым аслабанілі нашыя. Такія яны, ой, ідуць, такія маладзенькія — не салдаты, а дзетачкі. Яны ж, як снарад падае, не крычаць, што «вайна», а крычаць «мама». Паабрасталі. I я сяжу, плачу, і яны ідуць. Рады, есці хочуць нашы дзеці, дык яны ў

кацялок набралі вады і тры сухарыкі вынялі мне, у тую воду намачылі і даюць — дзецям есці.

А мы калі ўбачылі, што нашыя, дык зразу не верылі…»

Ганна Васілеўская, 67 гадоў. Гарэлае Докшыцкага раёна.

«…З таго канца сталі біць, а я з адной старушкай у хату забегла. Я не дабегла да свайго дома, а к ёй на двор. Яна спалохалася, старушка, рукі дрыжаць, і хаты не можа адамкнуць. Дык я адамкнула, і яна ўбегла ў хату за мной, села каля мяне, а я за простынь, пад койку.

Немец падышоў — трах, яе забіў, а сам адышоўся і запаліў.

I я сяджу, гару. А тут кругом поўна немцаў — няма як выйці ўжо. Усё гарыць.

А тады адышліся немцы, я тады выпаўзла ў гарод і далей, далей — папаўзла і пабегла аж у другую дзярэўню…»

Ева Горб, 66 гадоў. Пузічы Салігорскага раёна.

«…Яны паехалі туды ў лес, кажуць, акружылі там людзей і не пусцілі іх на гала з лесу выйці. А там быў раней маёнтак, у будынак у той, у хлеў увагналі… I я да вечара не знала, што іх няма.

Ну, так стаў гарэць агонь, што да неба стоўб чорны. Ну, гэтыя ізвозчыкі — усякія ёсць людзі, — еты цягне дабро людское, што засталося, а другі, з латышоў ён, кажа:

— Ой, кабетка, за што ж вашы людзі загінулі, і старыя, і малыя, і з дзеткамі, і з калыбелькамі…

Я не знала, дзе я дзелася, а далей гэта чую…

I ўсяго я засталася. Семсот восемдзесят душ спалілі ў адным хляве — яшчэ памешчыкаў быў хлеў.

З сяла ўсяго тры чалавекі засталося. Ды яны паўміралі ўжо.

А мы гэта з пасёлка».

Алена Лапаць, 62 гады. Гарэлае Докшыцкага раёна.

«…Адна я засталася… (Плача.) Я ўжо забылася шэсць раз, як гэта было…

Сям'я ў нас была… Ну, быў яшчэ і бацька і маці, і сястра была ў мяне. Сястру нашу забілі — мы яе не найшлі. Яна пашла ў другую дзярэўню, у Кліннікі. Ну, а я засталася. I мы тут з жанчынай… Пацяруха Марфа была. I мы з ёю ўбеглі ў хату сначала, як палілі. Яны хадзілі па дзярэўні і білі, у кожную хату заходзілі. Мы ўскочылі ў хату. I яшчэ жанчына другая, Пацярухі Піліпа жонка, і мы ў яму ускочылі. Ды ўжо гарыць хата. Мы ўвідзелі, што гарыць, — выскачылі праз акно. Дык гэтая Пацярухава жонка засталася тут, ля будынку, а мы выскачылі ў ячмень.

Падыйшоў.

Мы — ляжалі адна за адной.

Яе ўбіў на месце, а мяне раніў у руку, і во праз шыю куля прайшла.

Вот і ўсё…»

Параска Козік, 60 гадоў. Бабровічы Івацэвіцкага раёна.

«…Была бярэмянная. Маленькі — тры гады. А хлопчык, сем гадоў, сам уцёк у лес.

Прыйшоў у хату немец:

— Матка, дай палатна на анучы. Не ўзяў.

— Матка, дай малака. Не піў.

— Матка, сёння вас будуць убіваць.

Голая, як была, у адной спадніцы ўцякла з хаты. Яны з вінтоўкамі за мною.

— Ідзі туды, дзе б'юць!

А я ў алешнік. Бачу — свякроў забілі. Бегла па кабылу. Лезла я пад дрот, учапілася. Стралялі — спадніцу ўсю мне пажэглі. Гэта, думаю, мая жысць.

Немцы хадзілі — пастушкоў шукалі, дабіваць. Пацанят. Мой хлопец сядзеў за карчом.

Радзіла ў лесе. Зрабілі мне мужчыны будку. Пад снегам начавала. Як радзіла, два дні не было чаго есці. Знайшла казляка, упякла яго, дала малому ў роцік — узяў і ўціх. Каб цяпер гэта — век бы не выседзеў. Мужчыны буду зрабілі, хто што прынясе. Усю зіму сядзела. Яго пакармлю, а сама так страдала.

Поделиться с друзьями: