Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

У лесе былі, пакуль не кончылася вайна.

Гэта, што там радзіла, у Целяханах цяпер, ужо дом сабе збудаваў…»

Зінаіда Рута, 55 гадоў. Асвея Верхнядзвінскага раёна.

«…Нас злавілі ў лясу. Дзвесце пяцьдзесят чалавек. Бо немцы шчыталі: «дзвесце пяцьдзесят». Усіх у рад выстраілі і пусцілі па нас аўтамат. Кагда аўтаматы прайшлі па нас — мы ўсе пападалі. У мяне дочка на руках — убілі. Дзевачка, два годзікі было,

Пытанне: — Калі яны вас выстраілі, дык нешта гаварылі вам?

— Пастроілі ў рад па чатыры чалавекі і пусцілі аўтаматы. А калі пусцілі аўтаматы,

мы ўсе пападалі. Я ў плячо ранена, у наге пуля ў мяне. А дочку ўбілі. Дочку — за ўтарым разам, кагда пусцілі аўтаматы, дочку ў вісок папалі. А я сама ранена сюды, гэтая старана ў мяне была ўся чорная. Абпалілі, калі з аўтаматаў стралялі.

Пытанне: — А як вы потым выйшлі адтуль?

— Ну, я не адна засталася. У нас тут Скрыпка ёсць. Я была так нагой павярнуўшы, а яна стала мяне будзіць:

— Зіна, Зіна, уставай! Ты жыва ілі нет?

Я стала да сазнання дахадзіць. Усталі мы. Кагда мы ўсталі, у нас што было… Астаўшыся шэсць чалавек. Жывых з гэтых усіх. З шасці чалавек два ўмерла. Адна ўехала на Сібір…

Пытанне: — Калі вы ўсталі — немцаў ужо не было?

— Не было. Мы тады пайшлі далына ў лес ужо. Гэта ж ноч ужо была. Цёмна ноччу. Мы пайшлі пад куст, пераначавалі…»

Марыя Баўтрук, 52 гады. Юзафова Верхнядзвінскага раёна.

«…Каб гэта ўмеў ды спрытна расказаў!..

…Мы сталі ўсе ісці, беглі, а яны стралялі. Каторых ранілі. Вот і маіх раніўшы тожа былі. Мае цёткі там былі. А тады ўжо, у лес забегшы, там ужо немцы дагналі. У мяне братавая была, у яе дзеці. Ну, і немцы сказалі вярнуцца сюды назад во, у дзярэўню. Вярнуліся.

Мне было тады гадоў, можа, васемнаццаць. Мы пайшлі як маладзёж, а яны вярнуліся, іх абманулі, А мы далей у лес пабеглі.

А яны вярнуліся з сем'ямі, у іх рабяты былі, усе нашы дзеравенцы. Ну, атады гэта… запёрлі ў зямлянку. Маю братавую, двое рабят у яе было… Тады загналі за Дзежы, там кар'еры. Усіх гэтых нашых дзеравенцаў, што былі дома. Іх раздзявалі, аблівалі…

Я сваю братавую хадзіла іскала. I сястра хадзіла іскала. Двое рабят… Там толькі ляжала адзёжа параздзяватая. Мы сваіх пазнавалі… Я пляменнікаў сваіх адзежу пазнала. А людзі спалены былі. Дзе хто ляжаў. А потым іх закопвалі. Ну, прыдзеш, паглядзіш — спалены чалавек, і ўсё…

Як па падшчоту, то загінула тут сто дваццаць пяць чалавек. I радам вот дзярэўня, Кабыльнікі, там саўсем спалілі. Толькі два чалавекі, мужчыны, былі на фронце, засталіся. Да вайны Юзэфова бальшое было. А ўжо як пасля экспедыцыі вярнуліся, то адна баба ды двое рабят, а так усе не вярнуліся, усе пагіблі яны…»

Галіна Чаравака, 49 гадоў. Яскавічы Салігорскага раёна.

«…Прыехаў карацельны атрад, і началі паліць. Як сталі паліць, дык мы павыходзілі на двор. Запалілі напярод свёкраву хату. Мы павыходзілі на двор, а яны давай заганяць у хату. Гэтыя дзеці ўзяліся за юбку ды так крычаць, так крычаць, а яны:

— Швэк, швэк! — у хату, і ўсё. — Вы ўсе партызаны, мы вас усіх уністожым!..

На хутары ў нас было тры хаткі. Са мной было трое дзяцей і мае на руках.

— О калі, — гавару, — дзеткі, нам смерць!

Дзеці крычаць што не дай бог. Патом гналі гэтую худобу ўсю. Кабан уцёк. Яны давай кабана страляць. А я нічога не помню, так расцяралася. Адна і чацвёра дзяцей. Ну, давай яны кабана страляць. А свёкар, як сталі кабана страляць,

дык ён упаў за плотам. А покуль яны кабана стралялі, мы давай адходзіць і ў лес увайшлі.

Дзеткі голыя былі. Страляюць. Я кажу:

— Дзеткі, падайце. Яны падалі.

А на хутары нікога не засталося. Адну маці забралі карову гнаць, а рабёначак яе застаўся. Дык мой старэйшы гаворыць:

— Мама, давай забяром і яго. Я кажу:

— Бяры, калі будзеш насіць.

У мяне ўжо свой быў, паўтара года, рабёнак на руках. Аднаму было тры года, а хлопчыку чатыры. Яшчэ аднаму шэсць год…

А ў лесе двух хлопцаў убачыла. Калі ўвайшла ў лес — так рада: дзе б якога свежага следу ўгледзець. Я крычу:

— Коля, Адам, ці вы дзе больш людзей не бачылі? Пад ёлкай я дзяцей паклала, і двое сутак мы сядзелі. Цэлыя суткі яны нічога не прасілі. А ўжо на другія суткі сталі прасіць:

— Мама, цёця, мы хочам есці. Потым гавораць:

— Наша бабушка столькі хлеба партызанам пякла, у сенцах ляжаў. Няўжо там няма?..»

Аляксандра Глушаніна, 45 гадоў. Іканы Барысаўскага раёна.

«…А каля яе засталася дзевачка, сем лет. I вот, вядома, дзіця… Як ускочылі, яна як стала крычаць, дык і дзевачку дабілі…

А ў яе ногі былі бальныя, яна не магла ісці, дык яны прышлі ў ногі пастукалі і сталі нацягваць саломаю.

Нацягнулі саломы, самі адышлі, распалілі на дварэ касцёр, узялі гармонік і сталі іграць.

Стала вечарэць.

«Ну, будуць паліць…»

Стала вечарэць, яна тады падпаўзла да плота, і рассунула гэты плот, і ўцякла ў картошку.

Тутка пусцілі яны сышчыка, гэта сабаку, аўчарку. А яна ўбіла ў кажух ліцо, каб не дыхаць…

Прайшло некалькі мінут, і гэтую аўчарку яны пазвалі к сабе. Свіснулі.

«Ну, я тады, — кажа яна, — папаўзла ў кусты. Цёмна стала, баюся ляжаць у кустах — проста на абмежку лягла і ляжу».

Раніцай апяць сталі страляць. Яны сталі ўжо гарэлаўцаў біць.

«Зра я адпаўзлася ад сваіх людзей — тут пагібну…»

Але ўсё ж такі гэта абышло яе, і яна засталася жывая.

Гэта мама была мая — Алена Глушаніна…»

Капацэвічы

«…Гэта было 11 феўраля 194З года. Прыехалі немцы ўмесце з ізменнікамі ўбіваць людзей. У нас быў МТС да вайны, там жылі рабочыя, — каго страчалі на вуліцы, каго ў даму, дзе каго папала, там і ўбівалі. МТС гэтая ад нас недалёка. Мы чулі стрэлы. После гэтага запалілі іхнія дамы. Быў дым, і людзі панялі, што там б'юць людзей. Яны абстралялі нашу дзярэўню. Нашы людзі як хто сумеў: хто ходам, хто на валах, хто як сумеў — ушлі ў лес. Гэта было пад вечар. Часоў мо ў пяць, мо ў чатыры. Яны прышлі сюда. Яны пахадзілі, паглядзелі, людзей няма, і пайшлі ў лес шукаць нас.

А ў мяне рабёнак быў — трэці год ужэ, сын, сястра дваццаць трэцяга года і маці. Нас яны не знайшлі. Забралі ў другім баку.

Сказалі гэтым людзям:

— Ідзіце дамой, мы прыехалі на парцізан. Еслі вы будзеце ў лесе, усё роўна мы вас найдзем, будзем убіваць і зжыгаць вашы дамы. А хто будзе дома, будзе жыць.

Паначавалі яны, пабылі, але людзі ўсё раўно не вераць, не ідуць. Дык яны паехалі ў Западнюю. Дарог у нас харошых не было. Потым наляцелі з гэтай Западняй, вярнуліся — на конях яны былі — і ў кожны дом.

Поделиться с друзьями: